Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том складаюць раман-быль «Вершалінскі рай» і апавяданні.
«Вершалінскі рай» — твор на антырэлігійную тэму. Пісьменнік расказвае цра авантуру саматужнага прарока Альяша Клімовіча, пра цемрашальства сектантаў.
У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваюцца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці асобных людзей.

Выбраныя творы ў двух тамах — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Паступова гнуткія, тонкія пальцы лічыльшчыкаў, акуратныя стосікі кушор, слаістыя валікі манет дзядзьку зачароўвалі. Бо калі якасць дрэва, моц складзенай сцяны, пабелку, масляную фарбу Альяш вызначаў на вока або шчупаючы пальцамі, то розныя рахункі далей лічбы дваццаць цяпер не выходзілі ў дзядзькі ніяк. Таму на работу сваіх памочнікаў Альяш праз хвіліну глядзеў ужо загіпнатызавана, з прыадчыненым ротам, быў не ў стане заўважапь, як два гарадскія жулікі з лоўкасцю цыркавых фокуснікаў запіхвалі сабе банкноты ў рукавы. Ён захапляўся: «Як у банку! I ў паперкі загортваюць, і пішуць — колькі ў якім е, і ў пакеты заклейваюць... От, добро вучаным людзям!..

А ў гэты час у зале за прылаўкам стаяў стары Хайкель, здаволена прыслухоўваўся да ўзбуджаных галасоў з-за шырмы і чакаў кліентаў. Шустры ды чорны, як цыганя, падлетак майстраваў нешта ў шафе, што іграе. У дзвярах, якія вялі на кухню, тырчала з пасудай Хайкелева нявестка. Распараная маладзіца павольнымі рухамі выцірала талеркі ды слухала ўзбуджаныя галасы за шырмай з такой насцярожанай надзеяй, бытта там вырашалася — жыць ёй далей ці не жыць.

У рэстаран уваліўся вялізны, у даўзёрным кажуху і стаўбунястай капузе, поп з Вострава — айцец Якаў. Хайкель паляцеў госцю насустрач, гасцінна падставіў крэсла, а сівая галава яўрэя ў чорнай ярмолцы схілілася да пояса.

— Дзіндобры, пане бацюшка! — праказаў стары з пашанай.— Прошэ, прошэ!.. О! даўно пана бацюшкі не было ў нас!.. Нарэшце зайшлі!..

З казлінай бародкай, з грубымі рысамі твару, яшчэ не стары айцец Якаў нядбайна паціснуў рэстараншчыку руку ды густым басам паскардзіўся:

— Ад раніцы пякотка мучыць — ратунку няма!.. Два піва, калі ласка!

— Сей мінют!

Гаспадар патрусіў за прылавак ды залямантаваў на нявестку, бытта тая немаведама як правінілася:

— Голда, два піва дарагому госцю, чаго стаіш, бы слуп солі?! Яна не чуе — добры інтэрас!..

Бацюшка толькі паспеў апусціцца на крэсла, пакласці капузу на падаконнік і расшпіліць кажух, а Хайкель паставіў ужо перад ім заказ.

— Піце, на здароўе, пане бацюшка, прошэ!..— змахнуўшы фартухом са стала, ён з пашанай застыў ля кліента.

Айцец Якаў узяўся за куфаль.

У гэты якраз момант з чорнай, падзіраўленай шашалем шафы з музыкальным інструментам, які, цалкам мажліва, памятаў яшчэ часы Напалеона, а на палакіраваным чорным баку сценкі і тады красаваўся ды блішчаў гэтак жа пазалочаны фірменны надпіс Polophon, металічны голас прарэзліва заскрыгітаў:

О-чи че-ерные, о-чи жгу-учи-е,
О-чи стра-астные и-и прекра-асные!..

Поп адхлябнуў піва і нездаволена паківаў галавой:

— Ну і музыка!..

— Ну і музыка!..— адразу адрэагаваў, на ноту вышэй закрычаў Хайкель ды патрос цыгана за вуха. — Мішугінэ, выключ, госцю непрыемна, ну і музыка!..

Малы нездаволена бліснуў смоллю вачэй, але паслухаўся. Ён шчоўкнуў апаратам, у пустым памяшканні зноў настала пішыня; хлопчык прымасціўся ў цёмны куток, каб ляпіць з хлебнага мякіша гусак ды прыслухоўвацца да размовы старэйшых.

З-за шырмы даляцелі ўсхваляваныя галасы.

— Не засланяй мне стала!.. Мажліва, айцец Ілья паспяшае, і трэ хутчэй канчаць работу!

— Хохэм балайлы!.. Табе і жыць перашкаджаю ўжэ?! Чуеце, пане Клімовіч?!.

— Думаеш, айцец Ілья — дурань, не бачыць, што ты ўлез у раму і свет мне засціш?

Хайкель нездаволена паківаў галавой — нібы сына і зяця мірыў.

— Зноў прыехаў гэты д'ябал? — паказаў бацюшка бародкай на шырму.

— А мне — будзь ты святы, будзь ты сам Люцыпар, абы — плаціў!

Госць нядобразычліва агледзеў Хайкеля з ног да галавы.

— Зрэшты, я — бедны яўрэй, што магу зрабіць?..— зараз жа паправіўся стары рэстараншчык і ўздыхнуў: — Ай, і плата — вялікі цымэс — адны слёзы!..

Бацюшка зноў адхлябнуў піва.

— Айцец Якаў, пра што я вас хачу прасіць!.. Зрабіце ласку, растлумачце вы мне, беднаму яўрэю і нявучанаму чалавеку, які пражыў ужо вось семдзесят тры гады, хутка ў саван ляжа, а так і не разумее нічога!.. Ну, ёсць на небе гасподзь бог, ёсць рэлігія — іудзейская, праваслаўная, каталіцкая, магаметанская... Ёсць і святыя недзе, вядома,— на Афонскай гары, у Ерусаліме... Але пры чым тут гэты мужык, спытаю я вас?.. Мажліва, прыйдзе і Месія яшчэ раз на землю, толькі ён будзе ехаць на белым кані і пакідаць залатыя сляды на пяску!.. З яго будзе прамянець боскае ззянне, і ён згорне неба ў сувой, як сказана ў святым пісанні!.. Але якое ззянне праз гэтага мужыка, спытаю я ад вас? Не разумею!

— Пра што вы гаворыце, пане Хайкель! — ажывіўся бацюшка ды адразу падабрэў да рэстараншчыка.— Месія ўжо аднойчы прыходзіў і болей не з'явіцца да самага страшнага суда, а ўсё гэта — ашуканства і ерась!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x