Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том складаюць раман-быль «Вершалінскі рай» і апавяданні.
«Вершалінскі рай» — твор на антырэлігійную тэму. Пісьменнік расказвае цра авантуру саматужнага прарока Альяша Клімовіча, пра цемрашальства сектантаў.
У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваюцца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці асобных людзей.

Выбраныя творы ў двух тамах — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У першых дамах будучага раю размясціўся сам прарок з Тэкляй і «святой сядміцай». Апосталы пасяліліся са «святымі дзявіцамі», і засталіся без пары хіба толькі міхалоўскі Ломнік з надта заклапочаным нябеснымі справамі Давідзюком (нават стары Майсак не ўстаяў, паддаўся меляшкоўскай маладзіцы!..).

Тым часам няўмольна блізіўся вызначаны прарокам жудасны дзень канца свету. Аднак веруючыя з яшчэ большым хваляваннем чакалі Ісуса Хрыста, які вось-вось меўся аб'явіцца на зямлі. I дзядзьку Альяшу трэба было паклапаціцца, каб яго прароцтва споўнілася.

Неабходна было неадкладна знайсці адпаведную жанчыну, якая магла б нарадзіць сына божага. Стаць ёй на-прошваліся многія актывісткі, што атакавалі саборы ў вялікіх гарадах, ды святая рада іх забракавала — новая дзева Марыя мусіла быць непарочнай.

Апосталы аблазілі Заходнюю Беларусь, дайшлі нават да Валыні, і ўсё ім не трапляўся чалавек паводле густу. Выручыла абшчыну цётка Хімка.

Бацькава сястра ўгаварыла стаць другой мацер божай сінявокую і дзябёлую дзеўку з Забагоннікаў, што ткала ў нас дываны. Святая рада Нюрку агледзела ды згоду на гэты раз дала.

Цяпер узнікла праблема святога зачацця. Бацькам быць Альяшу?.. Усе прыйшлі к вываду, што пра гэта нават не можа быць і мовы — стары прарок для далікатнай місіі не падыходзіў.

Рада ўхваліла — к маладзіцы дапусціць самага здаровага маладога апостала — каменячоса Крэва, які прыняў «новае вучэнне» ды застаўся ў Грыбоўшчыне, прысвоіўшы сабе дзіўную біблійскую мянушку «Архіпатрыцый».

I вось на цвінтары ў Грыбоўшчыне наступіла адказная часіна. З самай раніцы сталі сцякацца агорнутыя нейкім ашалелым пад'ёмам багамолкі. Бабы згрудзіліся вакол асобнага доміка, дзе мелася адбыцца святое таінства, пасталі на калені, зацягнулі новы Вершалінскі гімн:

«Это место есть святое, оно влечет нас всех сюда. Собирает воедино крепка сила господа! Наша церковь — неземная, здесь управляет херувим! Эта церковь золотая, это наш — Иерусалим!..»

Павел Бельскі меў звычай оды пісаць даўзёрныя, бы Алекшыцкая грэбля, як людзі жартавалі, але маладзейшыя бабы вымаўлялі ўжо і новую оду без запінкі, шчэ і бытта адна перад адной выхваляючыся. Дэкламавалі яны ў захапленні, бяздумна, бо бязглуздзіца супярэчыць здароваму сэнсу і толькі ў захапленні можна ў яе па-сапраўднаму верыць,

— Ну, то дзе яны там, чаму не ідуць ужэ?! — нецярпліва пыталіся адна ў адной бабы.

— Хопіць прыхарошвацца!

— Няхай, няхай, калі прыйшлі, то пачакаем! — супакойвалі іх старэйшыя.

А ў гэты час наша Хімка рыхтавала да сустрэчы з «Архіпатрыцыям» забагонніцкую Нюрку.

У балейцы пад сцяной стыла вада з мыльнай пенай, а на лаве і табурэтцы валялася Нюрчына вопратка. Дзеўка нацягвала шаўковую крэмавую кашулю з мярэжкамі. Багаты ўбор Піня ім прывёз спецыяльна, і Хімка выменела яго на царкоўную воўну.

— Ой, а слізкая, вужака, якая, а халоодная — бы бляшаная! — з трывожнай радасцю спрабавала песціцца божая нявеста.— Як дурныя жанкі тых паноў бялізну такую і носяць?!

— I я кажу — няма лепшай сарочкі за льняную!— згадзілася Хімка, падаючы ёй масіўную сукенку з малінавага аксаміту.— Зімой лепш грэе, а летам не парыць гэтак!

Нюрка цяжкую сукенку надзела так, як апраналіся гарадскія дачніцы — каб мярэжкі з кашулі трохі выставалі з расхлістанага каўнерыка. Крэмавая кашулька вылазіла і з нізу, давялося шоў падабраць і счапіць на жывую нітку. Краўчыха не ўлічыла жывата кліенткі, таму перад атрымаўся карацейшым, але перарабляць аксаміт не сталі.

— Не будзем псаваць файны матарыял, ён жа такі дарагі, мусі! — вырашыла Хімка.

— Такога нават і ў паноў не бачыла!..

— О! рэдкая матэрыя! Калі будзеш, Нюрачка, ісці, то ўжэ не надто напінайса, тады краі вісецімуць добро!

— Каб не забыць адно!..

— Толькі той бяды, калі забудзеш!..

Дарагія панчохі на тоўстую лытку маладой не вельмі налазілі, жанчыны збаяліся, што парвуцца, і цётка загадала нявесце лакіраваныя туфлі абуць басанож.

— На дварэ — лето, Нюрачка, абыдзешса без іх, цалейшыя будуць!

— Цяпер нават так і паненкі ходзяць па гарадах, сама ў Гродне бачыла, калі з татам бульбу лоні вазілі! — падбадзёрыла сама сябе дзяўчына.

— Толькі ног не мачы, бо набрыняюць адразу... Вытры іх насухо, калі ўжэ ўсадзіла ў ваду! На, выцірай гэтым! — кінула цётка старую кашулю.

Але дзяўчына ўжо была занятая другім. Нібы разглядваю-чы сябе ў люстэрку, Нюрка насцярожана пацікавілася:

— Цётко, а ён, кажуць, надто велькі, праўда?..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x