Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том складаюць раман-быль «Вершалінскі рай» і апавяданні.
«Вершалінскі рай» — твор на антырэлігійную тэму. Пісьменнік расказвае цра авантуру саматужнага прарока Альяша Клімовіча, пра цемрашальства сектантаў.
У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваюцца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці асобных людзей.

Выбраныя творы ў двух тамах — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Страшаўцы, з якімі мы прыбеглі на пагорак, ужо бытта забыліся для чаго ўсё гэта будзе служыць — іх захапляла майстэрства ды пафас будаўніцтва. Дзядзькі прыглядаліся, разглядвалі ліштву з узорамі, якой цеслі ашалёўвалі вуглы, і аканіцы, ды ганачкі, ківалі галовамі, цокалі языкамі ды хвалілі:

— Цюк-цюк і — гатово, от, хале-ера!.. Не кожная табе баба вышчыкне такі ўзор з паперы і ножніцамі, як яны, ліхо на іх, выцяшуць сакерай!

— А кавалі унь там, паглядзі,— голку табе выстукае молатам па накавальні!

— Фахо-овец!..

— Пайшлі прускі мур паглядзім!.. Пазбаўленая натураль-ных перашкод, адкрытая і даступная для ўсіх плоская раўніна, Прынёманшчына, каго толькі не перацярпела. За адно чатыр-наццатае стагоддзе крыжаносцы палілі Ваўкавыск восем разоў, за кожным разам дачыста забіралі ў навакольных вёсках быдла, коней, а мужчын вывозілі ў Прусію. Людзі ўцякалі потым з няволі, прыносілі новыя словы, звычкі.

Такім самым шляхам пранік да нас нямецкі стыль будаўніцтва, і цяпер я да яго меў магчымасць прыгледзецца зблізку. На фундамент мацавалі крыж-накрыж, а тады — папярок сасновыя бэлькі ды закладвалі між імі на вапне цэглу.

Прускім мурам я быў нават расчараваны. Бы воск у пчалінай рамцы тырчала цэгла ў ім. Здавалася — штурхні добра кулаком у такую сцяну і выдавіш яе!

Найбольш выстойвалі нашы мужчыны ля крэўскіх каменячосаў.

Славутую на ўсю Еўропу крэпасць у свой час будавала не адно пакаленне беларусаў. Ад яе недзе там, на далёкай Смаргоншчыне, засталася толькі замшэлая, вышчарбленая каменная сцяна, а па вёсках Прынёманшчыны праклён: «Каб цябе павялі ў Крэва камні біць!»

I вось перад страшаўцамі — два нашчадкі тых катарж-нікаў. Аднак на заморкаў яны зусім не выглядалі.

Хлопцы толькі што развалілі стопудовы валун на дзве палавінкі. Яны не без здавальнення правялі рукой па яго шарахаватых, з агністымі іскрынкамі кварца, шнітах ды толькі тады сталі са страшаўцамі закурваць. Здаровыя маладыя хлопцы загарэлымі па локці, прыпудранымі каменнай мукой рукамі круцілі з газеты цыгаркі, а вачыма ўжо выбіралі валун другі. Па ўсім было відаць — ім прыемна адчуваць сваю сілу, яны аж гараць да сваёй работы, якая пружыніць цела ды пры-носіць такую ап'яняючую мускульную радасць, што прымушае забываць аб усім на свеце.

Салвесь дапытваўся ў дзецюка:

— Гэта ж — граніт! Ён цвёрды, як жалезны, а ў цябе, халера, трэснуў, бы асінавае палено! Агнём накаляеш, каб трэснуў, ці што другое яму робіш, прызнайса!

З хлапечай бянтэжлівасцю дзівіўся і я:

— Гляньце, дзядзьку Салвесь, дзеравянымі клінкамі колюць! Хібо дзераво бярэ камень?

Вышэйшы ўспатнелы каменячос ссунуў замусоленую кепачку набакір і ўсміхнуўся, паказаўшы нам мокрыя ды белыя зубы, якімі смела можна было адшчыкваць дрот.

У такіх жа, пасечаных асколкам граніта, нагавіцах і абвязаных анучамі ступаках успатнелы ніжэйшы ростам хлапец пачаў тлумачыць нам, бытта апраўдвацца:

— Я, дзядзьку, вады падліваю! Клінок набухае і рве камень! Шчэ як ірве!

— Це халера! — з недаверам ківалі мужыкі галовамі зноў.

— Трэ толькі не ленавацца, і выдзяўбці добрую ямку для кліна ды не шкадаваць вады! — даваў парады разахвочаны «фаховец», як у нас называлі спецыялістаў.

— I колькі Альяш дае вам за такую работу? — не адставаў Салвесь.

— Як удасца вырваць! — неахвотна прызнаўся ніжэй-шы.— Ваш Альяш — жмінда, якіх свет не бачыў! Мы з ім не цырымонімса! Прыме ў нас расколатыя камні, вапнай адзначыць, то мы паводзім, паводзім па полі, вапну адзін за гэты час змые, падвядзём да горбы з другога боку, і стары другі раз прыме! Калі тры разы так з адной горбай скамбінуеш, то і па пятнаццаць злотых у дзень выйдзе!..

Страшаўцы зацокалі языкамі, зноў заківалі галовамі: гэткую плойму грошай зарабляў адно камендант пастарунка!

Прыляцеў трэці каменячос з вёскі і аб'явіў сябрам:

— Хлопцы, учарашнія багамолкі паскардзіліся старому, што мы спаць ім не давалі ноччу! Альяш мяне ўбачыў і загадаў: «Калі думаеце зарабіць, то слухайце мяне! Да дванаццаці гадзін ночы бушуйце там, колькі сабе хочаце! Як прыйду да вас у дванаццаць, як скажу: «Нячыстая сіла — выйдзі вон!» — то хто ў вокны, хто ў дзверы, але каб і духу вашаго да раніцы не было ля баб!»

Каменячосы ўжо нас не заўважалі.

— Трэ будзе падпарадкавацца, ліха яго бяры, не губляць жа з-за гэтага заробак?! — уздыхнуў засмучаны хлапец.

— А што зробіш? — казаў заклапочаны сябар.— Стары — урэдны, не дай бог!..

4

Нарэшце будаўніцтва дзіўнага Вершаліна, з дамамі, крытымі маркоўнага колеру дахоўкай, з вялізнымі, як у горадзе, вокнамі, было скончана. За пару тыдняў зрабілі печы, пабялілі сцены, зашклілі рамы, паставілі габляваныя платы...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x