Віктар Казько - Суд у Слабадзе

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Суд у Слабадзе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Столія, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Суд у Слабадзе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Суд у Слабадзе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 «Суд у Слабадзе» - аповесць Віктара Казько, прысвечаная тэме апаленага вайной жыцця не толькі дарослых, але і дзяцей, у якіх аднялі маленства. У аснове твора ляжаць сапраўдныя падзеі.

Суд у Слабадзе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Суд у Слабадзе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І Колька паспяшаўся да роднага ганка, які цяпер абляпілі дзетдомаўцы, на якім на ганаровых месцах сядзелі выпускнікі, студэнты. Але баба Зося не дала яму затрымацца, пагнала снедаць. Ён хапатліва пад'еў і зноў быў на вуліцы, хаця баба Зося і ўмольвала яго адпачыць пасля снедання. Ён не мог больш трываць у чатырох сценах, памяшканне, сцены, усялякая абмежаванасць палохалі яго. Яму патрэбен быў прастор, патрэбны былі людзі. Ён хацеў жыць, як усе. Ніколі больш не быць недаробкам.

VI

Былыя выхаванцы дзіцячага дома, што прыехалі цяпер на лета ў дзетдом, не былі студэнтамі – баба Зося па сардэчнай прастаце ці па старэчым недамысленні паліслівіла перад ім. Самыя што ні на ёсць рамеснікі-фэзэвушнікі, толькі ў параднай, адпрасаванай форме: бліскучыя кашулі навыпуск, паверх якіх рамяні з бліскучымі спражкамі і літарамі на спражках «РУ»; суконныя штаны з калашынамі неабдымнай шырыні і складкі – парэзацца можна. На галовах, нягледзячы на гарачыню, чорныя фуражкі з зялёнымі кантамі і маленькімі, па модзе, казыркамі. Такія ж, як і дзетдомаўцы – хлопцы. Тым не менш, як трымалі яны сябе, як паводзілі, адчувалася: такія ж, але не зусім былі гэта хлопцы, яны паспыталі ўжо самастойнасці, нахапаліся слоў і выразаў не дзетдомаўскіх, не належалі яны больш ні дзетдому, ні Слабадзе, адрэзаныя кавалкі. Іх было двое, і абодвух Лецечка добра ведаў. Федзя Халява неаднойчы трапляў і ў ізалятар. Колька прыдумаў яму гэтую мянушку, Халява, а сапраўднае яго прозвішча Генералаў, Федзя Генералаў...

Неяк з адной са сваіх паездак у вобласць Колька прывёз крышачку халвы, пачаставаў хлопцаў. Федзя праглынуў у момант ласунак, пацікавіўся, што гэта такое ён еў, і папрасіў яшчэ: халявы. 3 таго часу і сам стаў Халявай. У дзетдоме ён быў не з апошніх: старшыня дзетсавета. І мо з-за гэтай сваёй пасады ўяўляўся Кольку больш дужым, больш рослым. Але за год, ці то сам Лецечка падрос, ці то Халява не вельмі быў годны ў рамеснікі, змяніўся ён да непазнавальнасці. Форма зменшыла яго, надала чарнаты ў твары, ён быў як вясковы дзядок у ёй. Раней шчочкі ў яго звісалі, з-за спіны, як кажуць, былі відаць, а цяпер, цяпер нібыта хто іх высмактаў і нібыта яны прысыпаны металічнымі апілкамі і злёгку змазаны машынным маслам; сціснуты і зморшчаны носік-кнопка, нібыта на гэтую кнопку хтосьці там, у вучылішчы, націснуў і адключыў Федзю Халяву.

А Сеню Грыбу форма пасавала. Чорная баваўняная кашуля сядзела на ім як улітая, пад ёй згадвалася дужае цела, дужыя плечы, добрыя мышцы. За год на рамесніцкіх харчах нарасціў ён касцей і мяса. Ужо і загарэць паспеў. Сонца выгнала на яго верхнюю губу чорныя вусікі, якімі, па ўсім відаць, Сеня вельмі ганарыўся, бясконца кратаў іх і песціў. Але з носам вось за гэты год у Грыба здарылася штосьць незразумелае: ён раптоўна набыў гарбінку і глядзеў з твара не прама, а крыху набок.

Грыб быў у цэнтры ўвагі дзетдомаўцаў, расказваў нейкую рамесніцкую, пачатую яшчэ без Колькі, гісторыю.

– ...Загнаў ён мяне ў куточак і нявечыць, кулакі – што гіры, як гірамі садзіць. Усё, усё, думаю, кранты. І ўжо кругі ўваччу ружовыя. А, думаю, паміраць, дык з музыкай, аперкотам яму знізу, пад дых. Ён і лапкі ўверх. Накаут чысцейшай вады, трыццаць мінут адкачвалі.

Грыб выразна паглядзеў на Лену. Колька скурчыўся, угнуўся, нібыта Грыб зрабіў накаут не таму хлопцу, а ён сам, Лецечка, трапіў на кулак Грыбу. Яго занудзіла, сэрца як вырвалася з грудзей, нібыта рыба з вады, сонца і спёка ахапілі сэрца, яно затрапятала, абмякла. А Сеня дабіваў яго, аперкотам, – дастаў з шырачэзнай калашні пачак «Боксу», спрытна вылузнуў з пачка папяроску-цвічок, прыкурыў, пусціў на Лену адно за другім тры кольцы дыму і падміргнуў ёй. Тыцнуў пальцам са збітым чорным пазногцем у літаркі на пачку.

– Гвоздзікі-цвікі...

І зноў пусціў тры кольцы дыму, утапіў пачак у калашыне. «Чаго ён выстаўляецца, чаго ён выпендрываецца? – нібыта ахутаны парным, цёплым туманам, падумаў Колька. – Ён жа ўсё ведае пра мяне з Ленай, я ж расказаў яму ўсё яшчэ тры гады назад». І Кольку стала прыкра: знайшоў каму давярацца, баксёру. І зноў яго занудзіла, ужо мацней, кінула ў ліпкі, пакутлівы пот. Ён кляў сябе за даверлівасць, за нейкі нават жах, які апанаваў яго, скаваў язык і цела: хацеў кінуць Грыбу штосьці рэзкае, абразлівае, але не здолеў і рота раскрыць. Адчуванне непаўнацэннасці, якое да гэтага часу Лецечка паспяхова пераадольваў, перамагло ўсе іншыя адчуванні. Ён як паглядзеў на сябе збоку, і не сваімі вачыма, а вачыма Лены, дык убачыў, які ён бездапаможны, кволы, хіляк, адным словам. Ён нішто ў параўнанні з Грыбам. У яго ніколі не будзе такіх шыкоўных штаноў, ён не здольны ўзяць у зубы папяросу, не здольны з такім спрытам пускаць такія шыкоўныя кольцы дыму. Ён ніколі не стане баксёрам. І Лена, безумоўна, мае ўсе падставы так пільна глядзець у вочы Грыбу, сачыць за кожным яго словам, захапляцца, як ён пускае дым і носам і ротам. А яго, Лецечкава, месца ў ізалятары. Трэба ўстаць і пайсці, адступіць з вартасцю, з годнасцю, пакуль яшчэ не панёс бязглуздзіцы, пакуль яшчэ рот на замку. Але Лецечка прыпазніўся ўжо адступіць з годнасцю, рот ужо сам адамкнуўся, адамкнуўся раней, чым ён гэта паспеў уцяміць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Суд у Слабадзе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Суд у Слабадзе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Суд у Слабадзе»

Обсуждение, отзывы о книге «Суд у Слабадзе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x