Віктар Казько - Суд у Слабадзе

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Суд у Слабадзе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Столія, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Суд у Слабадзе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Суд у Слабадзе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 «Суд у Слабадзе» - аповесць Віктара Казько, прысвечаная тэме апаленага вайной жыцця не толькі дарослых, але і дзяцей, у якіх аднялі маленства. У аснове твора ляжаць сапраўдныя падзеі.

Суд у Слабадзе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Суд у Слабадзе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– На дрывотні ўкралі сякеру, збілі замок, узялі лапату і пайшлі.

Баба Зося не перашкаджала хлусіць, зацята маўчала.

– Ты што, не верыш мне, баба Зося?

– Веру, веру, расказвай, расказвай, Лецечка.

– За ноч мы раскапалі курган, управіліся за ноч. На ім пясок толькі зверху, а далей – як хата: і дзверы і печ.

– І печ? – пляснула рукамі баба Зося.

А Лецечка ліхаманкава перабіраў у галаве, як спыніцца, выблытацца з гэтай хлусні, і працягваў хлусіць.

– І печ, і ложак, і скрыні. Мы столькі дабра маглі б вынесці. Але тут прыскочыла міліцыя...

Лецечка слаў праклёны сабе, слаў праклёны на бабу Зосю. Ну чаму яна так уважліва слухае, чаму не спыніць яго, не скажа: лжэш ты ўсё, Лецечка! Утаропілася і слухае брахню.

– Якая міліцыя, Лецечка?

– Конная, баба Зося, і на машынах...

– Ад такой міліцыі, само сабой, не ўцячэш.

– Уцяклі, як зайцы, пайшлі па пустцы, схаваліся ў кар'еры.

Лецечка здаўся, не імкнуўся ўжо болей гаварыць што-небудзь падобнае да праўды. Хлусіць дык хлусіць. Яму ўжо было сорамна, брыдка слухаць сябе. І чым больш было сорамна, чым больш брыдка, тым больш пераканаўча ён хлусіў, тым больш раздражнёна гучаў яго голас, як быццам ён лавіў на хлусні, упікаў у хлусні кагосьці іншага, а не сябе.

– Ну супакойся, супакойся, – схілілася да яго баба Зося. – Уцяклі, і ладна. І хораша, што збеглі, малайцы.

– Ты мне не верыш! – закрычаў Лецечка. – А я табе пра мяшок з грашыма паверыў, адразу паверыў.

– Ты добры, ты даверлівы, рахманы. Як вожык ты, здаешся толькі калючым. Я ведаю, ты не такі, як усе. – І баба Зося ўсохлай лёгкай рукой прыгладзіла віхор на яго галаве, так лёгка правяла рукой па галаве, як і сапраўды гладзіла вожыка. І, як вожык, які адчуў бяспеку і давер, Лецечка абмяк ад гэтых яе слоў і нечаканай пяшчоты, носікам-бульбачкай нюхнуў немітуслівую добрую даланю бабы Зосі і адразу дараваў ёй усё: што яна не тая, не коласаўская, Ядвіся, што яна ніколі ёю не была, не ведала шляхетных панскіх пакояў, што яна, такая як ёсць, жыве побач з ім у дзетдоме, у пакоях, дзе колісь жыла панская чэлядзь. І дзеля такой бабы Зосі ён быў гатовы на ўсё. Ён за яе цяпер і ў агонь, і ў ваду. І не толькі за яе. Ён любіў той хвілінай усіх любоўю, якая апякала, спапяляла яго кволае цела. Яму карцела крыкнуць на ўсю моц, каб усе пачулі, каб усе пабачылі, колькі ў ім дабраты, які цудоўны дзень стаіць над зямлёй.

Лецечка і баба Зося ўжо былі каля дзетдомаўскай брамы, у цяні двух вялізных ясакараў, абадраных восямі падвод. Побач з гэтымі ясакарамі і дзетдомаўскай драўлянай брамай, над якой ціха калыхаўся чырвоны сцяжок, была яшчэ адна брама, два мураваныя слупы з адагнутымі набок крукамі, што колісь утрымлівалі дзверы. Дзверы, зноў жа колісь – зараз ад іх і следу не было, расчыняліся ў парк. Сёння ж у парк уваход свабодны, да яго, да замка ў ім, былога панскага палаца з вежамі, вядзе асфальтаваная сцяжынка. На мураваных слупах яшчэ захаваліся часткова літары з прозвішчам пана, часткова яны сцёрты часам, часткова падзяўбаны, пасечаны сякерамі, штыкамі і прыкладамі вінтовак. І ад ясакараў, замка, мураваных слупоў павявае старажытнасцю, спакоем, чысцінёй і свежасцю. Спакой, бадзёрасць і нават нейкае замілаванне адчуваў у сабе і Колька. Ён ужо даўно і не згадваў плошчу, Захар'ю з Нічыпарам, забыў пра машыну, маёра і гадаў-паліцэйскіх.

Ён уваходзіў у свой родны дом, яго ўводзілі ў гэты дом. Там яго чакалі Лена, Козел з Дзыбатым, там яму было прыгатавана снеданне. Ранкам, праўда, ён збег з гэтага дома, трохі пабадзяжыў, але цяпер набліжаўся да яго абноўлены, працяты трапяткой радасцю, радасцю і шчасцем, якія аж трымцяць у нас, калі мы пасля доўгай дарогі зноў сустракаемся са сваёй бацькаўшчынай, сваім родным кутам. Яго дом, як і прызначана бацькоўскаму дому, быў адгароджаны ад свету, яго мітусні, жахаў, трывог высокай мураванай агароджай, клопатамі бабы Зосі, клопатамі мноства іншых людзей, якіх ён не ведаў і якіх яму ніколі не давядзецца ведаць. Але гэтыя людзі былі дарагія яму, ён здагадваўся, што яны ўсё ж ёсць, і любіў іх. Яму быў дарагі і дзетдомаўскі сабака Асталоп, яму быў дарагі і дзетдомаўскі конь менавіта таму, што яны былі дзетдомаўскія. І Лецечка толькі здзіўляўся, як гэта раней ён жыў і не бачыў нічога гэтага, не шанаваў, не заўважаў, не насіў у сабе ўсяго гэтага. Усё ж гэта было сапраўднае, не часовае, а роднае навекі. І дырэктарыха, якую пакрыўдзілі ўчора дзетдомаўцы, – назаўсёды родны і блізкі яму чалавек. Няспынна ужо дзесяць гадоў яна дбае аб ім, каб у яго доме ўсяго хапала, каб ён быў шчаслівы, каб было добра ўсім ім – Колькам, Стасям, Ленам, каб ім было што пад'есці і адзець, каб былі дровы і падручнікі. Гэта ж ужо і яе дом. Калі Колька ўпершыню пераступіў дзетдомаўскі парог, яна была яшчэ маладая, усе зубы на месцы і валасы свае, потым яны пачалі сівець, яна пачала іх фарбаваць. Выпраўляючыся кожны раз па справах у вобласць, яна цягнула за сабой яго. Хадзіла там з ім па паліклініках, прафесарах, паіла ліманадам, купляла і цукеркі. Не, на свеце няма лепшага дома, чымсьці яго дом. І не трэба яму іншага. Ён будзе тут заўсёды. Гэта мана, што яму карцела хутчэй пакінуць гэты дом, вырасці і сысці з яго. Не, няпраўда.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Суд у Слабадзе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Суд у Слабадзе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Суд у Слабадзе»

Обсуждение, отзывы о книге «Суд у Слабадзе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x