Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хроніка дзетдомаўскага саду: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хроніка дзетдомаўскага саду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.

Хроніка дзетдомаўскага саду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хроніка дзетдомаўскага саду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вучэбка, вучэнні, камандзір, нампаліт, ён, Мар'ян, салдаты. Пад'ём, фіззарадка, сталоўка, пастраенне. Загад, хто чым займаецца.

Але перад гэтым загадам каманда афіцэра:

— Мае людзі, да мяне! — Дзесяць салдат ступілі са строя да капітана.

I вось усім загад: акопвацца, маскіравацца, разбіраць ваенную тэхніку. А дзесяці «маім людзям» капітана:

— Пяць чалавек — у ягады, пяць — у грыбы. Вёдры ў маёй палатцы.

Спачатку Мар'ян думаў, што ўсе тыя ягады, грыбы — у агульны кацёл, і ўхваліў нават капітана: слуга царю, отец солдатам. Але потым... Потым ён убачыў, як усе тыя грыбы, ужо закручаныя ў шкляныя слоікі, заносяцца ў палатку капітана. А ён перапраўляе іх дамоў. Мар'ян ускіпеў. Балюча ўразіла яго не само гэта збіральніцтва, нарыхтоўка шчадрот лесу для сям'і капітана, а тое, як шчыра, прастадушна гэта адбывалася, быццам аслеплі і аглухлі ўсе, пазнікалі, скрозь зямлю праваліліся іншыя людзі, салдаты і афіцэры, і сам ён, Мар'ян, знік. Застаўся на белым свеце адзіны толькі капітан Тыранчук, раённы нарыхтоўшчык Тыранчук і яго людзі. Капітан Тыранчук выслухаў Мар'яна моўчкі, нават нарыхтоўшчыка праглынуў, толькі крыху напружыў скулы, па-армейску абсівераныя, асмуглыя. Тыранчук у гэтай іх перапалцы, трэба адзначыць, застаўся больш афіцэрам, чалавекам, чымсьці ён, па-чалавечы абураны, адчуваючы сваю чалавечую праўду нампаліт. Старшы лейтэнант Мар'ян Знавец. Крычаў, смеціў, кідаўся словамі, а капітан Тыранчук, здаецца, бы і не капітан, а маёр ці палкоўнік, уважліва слухаў яго, амаль штацкага, цывільнага, і сур'ёзна спрабаваў зразумець: чаго гэта ён, пра што гэта ён, ці не хварэе ён на галаву. Падцягнуты, спрытны, зухаваты, з узорна армейскім абрысам твару, хоць множ яго на плакаты: «Служыць Радзіме салдат». I Мар'ян мімаволі пазайздросціў яго выпраўцы і безаблічнасці, яго падагнанасці да чалавека: такія далёка крочаць. I Тыранчук пацвердзіў гэта, абрэзаў, асадзіў, паставіў яго на месца:

— Старшы лейтэнант Знавец, мы вернемся да гэтай тэмы, калі вы даставіце сюды сям'ю. Я не затрымліваю вас. старшы лейтэнант Знавец, можаце прыступаць да палітзаняткаў,— і дэманстратыўна адвярнуўся, пашыбаваў да сваёй вытворчасці, да «сваіх людзей», што варылі якраз грыбы.

Мо ён быў кепскім нампалітам, дрэнным афіцэрам. З Тыранчуком раўняцца яму было цяжка, той кадравы, з дзяцінства, ваенны, з сувораўскага вучылішча. I салдаты тонка разумелі, што падзяляе іх. Перад Тыранчуком выструньваліся, цягнуліся, а яго іншым разам як і не прыкмячалі. I нейкі час гэта хвалявала яго, але, на сваё шчасце, хутка зразумеў: тут няма ніякай непавагі да яго асабіста. Тут іншае. Салдаты бачаць у ім трохі сябе. Яны сталі пад армейскія шынялі на тры гады, часова апрануўся ў вайсковы шынель і ён. Салдаты добра разбіраліся ў псіхалогіі, амаль як і дзетдомаўцы. I Мар'яну было прыемна, бо праз гэта ён як бы далучаўся, набліжаўся да таго, з чым развітаўся. Дзетдомаўцы, хлопцы, што толькі ўчора былі шкетамі, служылі сёння на граніцы, крыху толькі падраслі, пасталелі, набылі сур'ёзнасці, таму тут ніхто за імі не прыглядваў, самі яны былі прызваны сюды, каб глядзець, ахоўваць і берагчы тое, што ўчора здавалася ім расплывістым, адцягненым, што ім толькі ўбівалі ў галаву. А цяпер гэтая адцягненасць набыла рэальнасць, стала сэнсам іх жыцця, кожнай гадзіны, кожнага імгнення. Але ж Мар'ян бачыў і згадваў у іх дзяцей. Дарослых, рослых, з добра накачанымі, як напампаванымі, мышцамі, таму што шмат хто з іх займаўся спортам, захапляўся модным у той час культурызмам, але ўсё роўна дзяцей, прамежнікаў: пакаленне, якое пралегла між тымі, хто нарадзіуся яшчэ ў вайну і да вайны, і тымі, хто ішоў следам, так званымі акселератамі. Яны мелі ўжо ўсе прыкметы гэтай будучай акселератавасці, прыкметы, якія і ўсцешвалі, і насцярожвалі, палохалі. Мар'ян бачыў не толькі іх моц, але і хваравітасць, нядужнасць. Пазбаўленыя бацькоўскай апекі, першыя два-тры месяцы яны амаль бясконца пакутавалі ад розных захворванняў. Хваробы, болькі іх былі не вартымі ўвагі, нейкае загніванне на корані, а не хваробы. Падрапінка — і нарыў, скула, фурункул. I гэты нарыў, скула нылі, тлелі, то разгараліся, то затухалі, як сырыя дровы, загойваліся, прападалі зноў. I ўсе лекі, мазі, парашкі і таблеткі амаль не дапамагалі. I часам бамбіза, здаравенны дзяцюк, спартсмен-разраднік, хоць анатомію па ім выкладай, не здольны быў устаць, каб не войкнуць. А было і наадварот, нягеглы, здаецца, хлопчык бегаў, скакаў і падскокваў. I што тут паказвала сябе, харч ім не падыходзіў, клімат, невядома. Але ж, пэўна, не ў харчах і не ў клімаце быў сабака прыхаваны. Харч вядома які, пагранічны, а на клімат таксама не выпадала наракаць: большасць салдат — тутэйшыя. Гаіла і падымала на ногі адно суровае і строгае армейскае лякарства: ніякіх хвароб, трыццаць сем з паловаю, трыццаць восем — тэмпература нармальная. Самі ж салдаты ўжывалі яшчэ і вітаміны, а той-сёй лячыўся і стымулятарамі. З апошнімі Мар'ян змагаўся, адчуваючы, што гэта не на карысць, што стымулятарамі хваробу не заб'еш. Патрэбна свежае паветра, не цяпліца, у якой можна стымуляваць накачванне, вырошчванне мышцаў, а жыццё. Усё натуральнае. Ад расы да апошняга кавалка хлеба, які часам у дзетдоме дзялілі на дзесяць чалавек, таму што не заўсёды яго хапала. Надаралася, узімку заносіла снегам дарогу ў райцэнтр, і хадзілі па хатах, збіралі хлеб дзетдомаўцам на абед. Не адмаўляў ніхто, аддавалі апошняе, адрываючы ад свайго дзіцяці, каб толькі не сядзелі голадам сіроты, кармілі дзяцей казённых. I то былі нармальныя дзеці. Якімі любымі яны былі цяпер Мар'яну.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Обсуждение, отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x