Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хроніка дзетдомаўскага саду: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хроніка дзетдомаўскага саду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.

Хроніка дзетдомаўскага саду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хроніка дзетдомаўскага саду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мо ён і правы, думаў, вяртаючыся дамоў, Мар'ян. Рабіць яму ў сяле больш не было чаго. Дзетдом, да якога ён імкнуў, расфарміравалі, сям'і, лічы, таксама няма. Мо б усё яшчэ і наладзілася, каб застаўся тут дзетдом, ажыў бы і ён, а так... I ў той вечар ён першы раз адчуў цішыню, што дрымотна, дратуючы душу, налегла на стрэхі вясковых хат і хлявоў, на сонную рэчку, што струменіла між кустоў лазы, дарогу з цьмяна-шэрым, збітым каровамі пяском. I мора прыглухла ў ім, аціхла, не білася прыбоем увушшу, адлегла, адступіла ў вушах. Цішыня была ў ім, цішыня вакол яго. I не толькі на адзін вечар, а і на шмат іншых цішыня. Мар'ян не адразу ўцяміў, адкуль тая маркотная, абвальная цішыня. Але неяк убачыў дзяцей Місцюка, што корпаліся ў пяску пасярод вуліцы, двое хлопчыкаў і дзевачка. Хлопчыкі ў шырокіх, як у запарожскіх казакаў, штоніках, пастрыжаныя нагала, таксама пад запарожцаў, моўчкі поўзалі ў каляіне, дзяўчынка, трохі большая за іх, апранутая ў гожае дзетдомаўскае плацейка, наглядала за імі, задуменна пасмоктваючы палец. I Мар'ян, гледзячы на іх, здагадаўся: так вусцішна і самотна зрабілася ў вёсцы, таму што не стала ў ёй дзяцей, асірацела вёска. Паехаў дзетдом, зніклі сіроты, вёска цяпер сірата. I невядома, ці акрыяе яна зноў. Дзеці вядуцца да дзяцей, як грошы, дзе адзін, там і двое, а там ужо і трэці не лішні. I бедная па-чалавечы, але багатая на дзяцей хата таксама некалі забагацее, а проста багатая, але бедная дзецьмі хата ўжо асуджана на забыццё, дрымотная цішыня вымеце з яе і заможнасць. I Мар'ян упершыню пазайздросціў Місцюку, таму што за ім сапраўды была будучыня, вось гэтыя, смаркатыя сёння, што ў запарожскіх штоніках корпаліся ў пяску.

Мо б ён і паслухаўся Місцюка, з'ехаў з вёскі. Яму прапанавалі працу ў горадзе, у райкоме было месца, вызвалялася і крэсла загадчыка райана. I туды, і туды сесці было спакусліва, хаця і страшна, не таму, што ён баяўся не справіцца. Цяжка было прымусіць скрануць сябе з наседжанага месца, вельмі ж крутым быў гэты паварот у яго жыцці. Не гатовы ён быў да яго. I, як ні дзіўна, трымаў яго ў вёсцы Місцюк. Гэта была яго родавая вёска, вёска ўсё ж Знаўцоў, а не Місцюкоў. Не мог ён аддаць яе Місцюкам, як ні ліха было яму там. Роднымі яму былі і могілкі, і сад яго быў тут, ён застаўся, сад не дзетдом, яго не расфарміруеш.

I Мар'ян узрадаваўся, калі да яго ў хату неяк надвячоркам завітаў Якуб Саліла, той самы Якуб, разам з якім ён вяртаўся ў роднае сяло з вайны, з якім бурыў помнік. З таго дня, як разбурылі яны той помнік, Мар'ян з Якубам так і не сустракаўся. I цяпер, убачыўшы ў сваёй хаце Салілу, Мар'ян здзівіўся. Каго не памілаваў час, дык гэта Салілу. Хаця колькі таго часу прайшло, дый маладзейшы быў Якуб і за Сідара, і за яго, Мар'яна, хлопчык яшчэ ў параўнанні з імі. А выглядаў ён на старога, і, па ўсім, звялі яго не гады, а штось іншае. Гады, як жорны, змалолі яго, ён проста апусціўся, заняпаў. Быў ён і на тую хвіліну трошкі п'янаваты, ці то зусім нядаўна выпіў, ці то ўжо так прызвычаіўся да чаркі, што быў у сваім нармальным стане. Тая ж невыразнасць, няпэўнасць і ў твары, у колеры яго, ці то ён барвовы і шызы ад таго, што не перасыхае, ці ад хваробы якой. Ці бывае ж такім твар здаровага чалавека, які ўвесь час на свежым паветры. Наадварот, здаецца, не бачыць ён свежага паветра, распіраюць яго дрожджы і хмель. Таксама незразумела было, адпусціў ён бараду ці проста даўно ўжо не галіўся, сівая яго барада ці плямістая, перыстая, касмыкаватая, расце няроўна так, штуршкамі, месцамі шчэць па твары вырадзілася ў кудзеркі, хоць ніткі прадзі, а месцамі толькі-толькі пазначыла сябе. I апрануты ён быў дзіўна, не па надвор'і і не па часе. На галаве летняя фуражка, а на нагах зімовыя фетравыя буркі. Буркі тыя, здаецца, як бы сведчылі аб прыналежнасці Якуба да начальства. Былой прыналежнасці, таму што яны даўно перажылі сваю першую маладосць. Фетр даўно ўжо злямцаваўся, ссохліся, абжалезіліся скураныя надточкі. I было відно, што той фетр, тыя надточкі гаспадар спрабаваў амаладзіць, і зусім нядаўна, ці не перад тым, як выправіцца да яго, да Мар'яна. I Мар'яна збянтэжылі гэтыя яго дарэмныя намаганні, мел не хаваў зношанасці бурак і той калатнечы, якую яны зведалі. Мел ужо не браўся. I буркі смецілі падлогу белай перхаццю, і цяжка было пагадзіцца, што гэтая перхаць іменна ад іх. Саліла, пэўна, разумеў гэта і таму хапатліва сеў, схаваў ногі пад крэсла і збянтэжанасць сваю хаваў пад удаванай бадзёрасцю і весялосцю. Ад той бадзёрасці яго Мар'ян адразу ж пахмурнеў, нахмурнеў і Саліла, патраціўшы сябе на пустыя словы, замоўк. Мар'ян не ведаў, пра што гаварыць яму з Якубам і ці трэба гаварыць, мо так моўчкі дастаць пляшку, разліць па шклянках, выпіць і разысціся. Саліла зразумеў яго:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Обсуждение, отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x