Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хроніка дзетдомаўскага саду: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хроніка дзетдомаўскага саду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.

Хроніка дзетдомаўскага саду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хроніка дзетдомаўскага саду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Адкуль, Стэфа? — спытаў, здаецца, спакойна, але яна зразумела і кінулася дакараць яго, і атрымалася, што ён яшчэ і вінаваты.

— Ты ж тры гады сабакам сена касіў. Прыехаў і прыліку дзеля нават не пацікавіўся, што мы тут елі, што насілі, хто нам дровы сек... Адтуль.

— Хто ж вам дровы сек? — ён і не пачуў ужо гэтагаяе «адтуль».— Хто вам дровы сек?

— Дамавік.

— Ці не Сідарам завуць таго дамавіка?

— А хоць бы і Сідарам. Ты паглядзі на мяне, паглядзі, чым я табе няўгодна. На, глядзі.— I ён паглядзеў на яе, перакіпеўшы ўжо ў злосці, і пашкадаваў. Як, чаму так атрымліваецца, але кожная адзінокая жанчына нясе на сабе пазнаку гэтага адзіноцтва, пакінутасці. Быў той знакі на твары Стэфы. Гожая, у самай пары жанчына, а вочы не на месцы. У вачах нешта ад жывёлы, пакорлівае і задуменнае, і пад вачыма чорныя кругі. А галаву трымае з годнасцю, залішняй, падкрэсленай годнасцю, памагаючыся тым самым схаваць пакору. Гора на пагляд не выстаўляюць, бяду носяць у сабе. Што ён мог адказаць ёй, як суцешыць яе вочы, прызнацца, што слабы, што шкадуе яе толькі во ў гэтую хвіліну і на хвіліну. Але ж яна чакала ад яго зусім іншага, крычала, маліла аб іншым:

— Чаму, чаму, навошта загубіў ты маё жыццё? Ды лепш ужо Сідар, дурная, дурная, для каго сябе берагу. Лепш ужо Сідар. Той хоць і ад'язджае ўзімку, на заробкі, але кожнае лета дамоў. I дроў навозіць, і насячэ, і памяць аб сабе пакіне. Ніводзін год Місцючыха пустой не прахадзіла. А ты... Каб не дакасаўся больш да мяне... Не чапай, не чапай паліто. Не ты нажываў, не табе распараджацца. Як сабакам сена...

— Я сам аднясу іх Місцюку ў склад,— сказаў ён, крыху саступаючы ёй, сказаў, каб хоць гэтаю крыхаю ды дагадзіць Стэфе. Але Стэфа не адгукнулася на гэтае яго патуранне.

— Магу і я, толькі...— I Стэфа зацята і горка засмяялася. Ён зразумеў яе смех, яе зацятасць і таму пакінуў паліто на вешалцы: хай будзе як будзе. Але Стэфа іх не панесла, і давялося яму самому ісці да Місцюка. Місцюк ад паліто адмовіўся:

— Такіх у мяне на складзе не было. У каго іх жонка твая ўзяла, хай таму і аддае.

— Дзетдомаўскія паліто, Сідар, гэта я добра ведаю. Будзе суд — дакажу. Так што твой інтарэс, каб іх насілі дзетдомаўцы. Ты мяне разумееш?

— Я цябе даўно зразумеў. Гаўнаед ты, Мар'ян, а не чалавек. I сам не гам, і людзям не дам.— Сідар не мяняўся, быў і заставаўся па-ранейшаму Сідарам, нават знешне. Не забываўся пра сябе ні ў горы, ні ў радасці людской, усё гроб і гроб пад сябе і апраўдваў сябе: — Што, скажы мне, дзяржава забяднее, калі паліто хтосьці зіюсіць? Цяплей дзяржаве будзе, калі іх спішуць, абальюць карасінаю і спаляць, скажы мне?

— Мне, Сідар, цяплей будзе, калі я ўпэўнюся, што мае дзеці носяць мае паліто. Ім холадна будзе ў гэтых паліто, на ўсё жыццё той холад. I мне на тым свеце холад пабудзе.

— Насабачыліся вы рачухі талкаць... Толькі вось што я табе скажу, слухай. Прыспее яшчэ і мой час, апамятаецеся, будзеце прызываць мяне. Дажыву я да таго часу, дажыву...

— Як у цябе з сэрцам? — перабіў яго Мар'ян.

— Што з сэрцам? — перапытаў Сідар.

— Не барахліць, не адмаўляе сэрца?

— О, не ведаю, з якога боку знаходзіцца яно.

— Гэта добра, а зубы?

— З зубамі горш. Пяць ужо ўстаўных... А ў цябе як з сэрцам? — Сідар, здаецца, скеміў, да чаго хіліць Мар'ян.

— Таіцца не стану, барахліць.— I Мар'ян сапраўды адчуў, што барахліць яго сэрца, як гэтая лямпачка ў складзе, пры святле якой яны вядуць гаворку, то распаліцца, то адалье чырванню, заміргае хуценька-хуценька. I Сідар паспачуваў яму:

— Самае апошняе сёння сэрца не берагці. На ўсіх яго ўсё роўна не хопіць.

— Нічога, Сідар, нічога, хопіць. А цябе, я бачу, пячонка даймае. П'еш паціхеньку.

— Паціхеньку ўсе мы п'ём.

— Не, Сідар. Пячонка не толькі ад піцця, больш ад нялюдскасці, ад злосці. I не дажывеш ты да таго часу, калі каму-небудзь спатрэбішся. Не дачакаешся, калі пачнуць клікаць цябе.

— Не ўсцешвай сябе, Мар'яне, не ўсцешвай. Я і сёння шмат каму патрэбны ўжо. Вазьмі хаця б гэтыя польты, жонцы вось тваёй ужо спатрэбіўся. I не пыхай, не пыхай. Ты сам завёў гаворку, дык май цярпенне слухаць.Што яна на тваю галаву ліла, калі ты панёс іх назад.А другія, думаеш, лепш, тое ж самае і другія. Чужы ты вёсцы. У жыцці яе сёння ні кроплі не разбіраешся. I мой табе савет — рукі ў брукі, кішэні камандзірскія шырокія, і давай у горад. Дадуць там табе крэсла, пасаду, будзеш чалавекам. А тут, няўжо не разумееш сам, што зжыў ты сябе, перажыў. Сам сябе пачынаеш кусаць, грызці. I загрызеш сам сябе, гэта я шчыра табе гавару, мо і не скажу больш такога. Усё, кончылася маё дзетдомаўства, і тваё таксама. Закрыліся нашы лавачкі. Я больш тут не раблю, і ты не дырэктар ужо. Мужык, селянін, хаця і пры пагонах, як усе мы тут. I жыві па-нашаму, па-мужыцку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Обсуждение, отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x