Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хроніка дзетдомаўскага саду: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хроніка дзетдомаўскага саду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.

Хроніка дзетдомаўскага саду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хроніка дзетдомаўскага саду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I шчодрасць цесця Сідар прымаў як плату за бруд, за гразь, у якую ён улез. I ён патрабаваў гэтай платы, патрабаваў не словамі, а ўсім сваім выглядам, тым, як прымаў ад цесця дарагія падарункі, ведаючы ім цану, здагадваючыся, адкуль у цесця і коні, і паліто, і касцюмы, і адрэзы сукна. Акрамя таго касцюма, што быў на Сідару, цесць даў яму яшчэ два, трохі ношаныя, але яшчэ спраўныя, і дзве штукі сукна. I Мар'ян, які папікаў яго тым, што яшчэ і сёння ў скрынях яго прэюць яўрэйскія касцюмы, як у ваду глядзеў. Прэюць. I Сідар не сумняваўся, што касцюмы тыя яўрэйскія. Апошніх яўрэяў у вёсцы, дзе быў старастам цесць, расстралялі якраз перад іх з Дуняю вяселлем. I ўсе ведалі, каму дасталося яўрэйскае дабро. I ён, Сідар, таксама не адмаўляўся ад гэтага дабра, разважыўшы, што мёртвым усё роўна ўжо, а дабро застаецца дабром. Не выкідваць жа яго на вуліцу, трэба ж некаму прыбраць яго. Дык чаму ж тады не яму? Ён жа не даказваў на тых яўрэяў, не расстрэльваў іх і на багацце іх не квапіўся. Само ўсё ў рукі прыйшло. Праўда, надзець тыя два ношаныя касцюмы ён так і не наважыўся і сукно, як паклаў у скрыню, больш не чапаў. Так што грэх на ім адзіны толькі: узяў. Але і тут узяў не проста так, а разам з дачкою старасты, прыняў, зарабіў. А вось каб сапраўды рабіць ці на немцаў, ці на старасту, цесця свайго, не стаў, адмовіўся. Хаця цесць і прымушаў яго, і не адзін, разам з немцамі. На валаску ад смерці вісеў ён, Сідар Місцюк, быў пад вокам ужо яе, пад пісталетам нямецкім стаяў. Але не здаўся.

Наскочыў у вёску карны атрад, быў пры ім і цесць. З камандзірам атрада, здаецца, па-свойску, як родзіч, завітаў у хату. Як родзіча, сустрэў і пачаставаў яго Сідар. Настольніцы, якой сёння засланы стол, праўда, не даставаў, яна яшчэ тады новаю была. Але гарэлку і да гарэлкі ўсё, што трэба, паставіў. Выседзелі як не літр самагону. Сідар думаў, што на тым і развітаюцца. Але цесць, не адсеўшы яшчэ ад стала, загадаў яму правесці немцаў цераз Забродскія балоты. Здалёку падышоў, спытаў напачатку, ці ведае ён туды дарогу, ці ведае там сцежкі. Перад сваім чалавекам Сідар не таіўся, таксама крыху зап'янеў ужо і не адразу ўцяміў, чаму гэта цесць распытвае яго пра Забродскія балоты.

— Дарогу ведаю,— адказаў,— калі хлопчыкам яшчэ быў, бацька вадзіў па тых сцежках, паказваў.

— Успомніш, калі спатрэбіцца, не заблукаеш, не завядзеш у багну?

— Чаму не ўспомніць, мужык на дарогу памятлівы,— зноў ні аб чым не здагадваючыся, адказаў Сідар, паглядзеў на жонку. Стаяла яго Дуня каля печы, абапёршыся на скавароднік, пражыла сала, і гэты скавароднік, здавалася, толькі і трымаў яе на нагах, нос збялеў, і вачэй не відно. Сідар змярцвеў. Хацеў звесці гаворку на што-небудзь другое — позна.

— Вось і добра, вось і добра, што нікога з чужых прасіць не трэба...— сказаў цесць.

— Не губі, не губі! — Сідар споўз з лавы, стаў перад цесцем і немцам на коленцы.— Там жа партызаны!

— Ведаю, што не зайцы...

Ціха цікалі ходзікі на сцяне, то хавала, то паказвала зялёненькія вочкі соўка на цыферблаце. У паўзе паміж двума пагойдваннямі маятніка суха пстрыкнула, адскочыла кнопка на кабуры ў немца, ходзікі, здавалася, пайшлі яшчэ больш шпарка, і соўка заміргала без перапынку. Афіцэр дастаў пісталет з кабуры, навёў у пераноссе, міжвочча Місцюку. Ходзікі як ашалелі, такія хуткія паскакалі секунды. I ні аб чым не думалася, акрамя гэтых секунд, што як сплывалі па вадзе.

— Пойдзе,— махнуў рукой і хітнуў галавой немцу і яго пісталету цесць і паклаў на плячо Сідару руку, пэўна, збіраўся падняць яго. Але Сідар быў не здольны ўстаць,такая млявасць разлілася па ўсім целе, а рука ў цесця была як свінцовая, і сам ён, здаецца, як свінцом наліты.I свінец той, здаецца, нясвежы, колішняга ліцця, шэры, заветраны, нядобры, запылены, з атрутнаю зеленкавасцю на скулах і пад вачыма. Сідар гатовы быў здуць, злізаць языком гэтую зеленкавасць, толькі б устаць на ногі, толькі б адвесці ад галавы варанёны ствол пісталета, але ўсё тая ж млявасць не дала яму зноў і варухнуцца. А цесць ужо адчувальна цягнуў яго ўверх. Мо ён бы і падняў яго, паставіў на ногі. Але тут грымнулася, як стаяла каля печы, на коленкі Дуня:

— Бацька, бацька, змілуйся, пашкадуй.— Дуня, не выпускаючы з рук скавародніка, падпаўзла да Сідара, стала з ім побач. I калі б не той скавароднік у яе руках, іх можна было б палічыць за пару, якая просіць бацькоўскага бласлаўленыя. Ходзікі супакоіліся, час Сідару пацёк як і раней, секунды больш не прыспешвалі і не скарачаліся, абыякава, непаразумела палыпвала вочкамі соўка, і таксама непаразумела перакідвалася ад галавы Сідара да галавы яго жонкі вочка нямецкага пісталета.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Обсуждение, отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x