Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хроніка дзетдомаўскага саду: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хроніка дзетдомаўскага саду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.

Хроніка дзетдомаўскага саду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хроніка дзетдомаўскага саду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I таксама, як тады на Івана Знаўца, Сідару карцела цяпер паглядзець на яго сына, на Мар'яна. Усё жыццё цягнула яго да Мар'яна, так бы, здаецца, і не адыходзіў ад яго ні на мінуту. Ці ведае ён, ці адчувае яго, сынава, сэрца, як і чаму загінуў бацька. На самай справе, як кажуць, чалавечае сэрца вечнае, ці гэта адна толькі балбатня. Яго, Сідара, сын, Петрык, дзякуючы якому ён застаўся жывы, ні пра што не здагадваецца, расце, як трава, і думаць не думае, што мог асірацець яшчэ ў чэраве маці. Але ён — Місцюк, хаця і яму штосьці перадалося. Відно, ён, Сідар, шмат думаў тады пра Знаўцоў, і Петрыка прыцягвае да сябе Знаўцова хата; хоць і маладзейшы ён за Мар'янаву дачку Светку, а дружыць з ёю, як гэта сёння яны кажуць. I Светка не гоніць, не адваджвае яго ад сябе. Мо таму, што не зусім знаўцоўскай яна пароды, рознае плятуць пра жонку Мар'яна ў вёсцы. Вось яшчэ і з той прычыны Сідар хацеў, каб сёння завітаў да яго ў хату Мар'ян Знавец. Смертна хацеў.

Прыйдзе не прыйдзе, як на рамонку гадаў ён, спяшаючыся да сябе дамоў. I з аднаго боку ўсё было за тое, што прыйдзе. Мужыку, калі забрала яго і хапіў ён ужо сто грамаў, заўсёды хочацца яшчэ сто знайсці. А да таго ж ён, Сідар, такі кручок і з такою прынадай падкінуў яму. Не выстаіць супраць яго Мар'ян. Захочацца яму пачуць пра смерць бацькі. А з другога — Мар'ян ніколі за чаркай не гнаўся, не з тых ён. Ды і пра смерць бацькі ўсё ўжо, мусіць, ведае, усе ж кругом ведаюць... Але ведаць адно, ралі ты цвярозы, і зусім іншае — на п'яную душу. I атрымлівалася, сыходзілася ўсё на тым, што будзе сёння гасцяваць у яго хаце Мар'ян. Якуб жа яшчэ пры ім застаўся ля пустога пастамента. А Якуб пад чаркаю — гэта сіла. Прыйдзе, прыйдзе Мар'ян, нікуды не дзенецца.

Але ж Сідар яшчэ сумняваўся, што так яно і будзе. Сумняваўся, пакуль не ўбачыў свой двор, не падышоў да сваёй хаты. Не хата гэта была, цацка, лялька. Бёрны ўсе як на падбор, стрыжнявыя, з гукам. Штандары дубовыя, вокны па-гарадскому шырокія, з аканіцамі фарбаванымі. I вакол хаты ўсё разумна і талкова: паветка, хлеў, хлеўчукі. Усё вылізана, вычышчана, агнём гарыць. Здалёку відаць, што гаспадар тут жыве. Праўда, яму, Сідару, хацелася, каб хата гэтая стаяла не тут. Але нічога, усяму свой час. Ён загадаў, і загадка яго збудзецца, пераедзе яшчэ хата, стане там, дзе і было прызначана ёй стаяць. На ўсё толькі цярпенне трэба. А гэтага дабра ў яго, Сідара, па самыя вушы. Сідар схіліўся над брамкай, каб адчыніць яе і зайсці на падворак, пацягнуў угару жалезны з дроту абруч, якім мацавалася і зачынялася брамка, пацягнуў і адхапіў руку. I не першы раз здаралася такое ўжо з ім. Хата выцягвае на вялікія тысячы. А колькі грошай і поту каштавалі ўсе гэтыя прыбудовы, плот са штыкетніку з піларамы, двор увесь высыпаны белым пясочкам. А брамка на жывой нітцы, як латка на новым касцюме. Колькі разоў кляўся, бажыўся пасекчы, спаліць гэтую брамку, зрабіць новую, каб да твару хаце і яму, гаспадару, ды ўсё не даходзяць рукі, таму і апякаюцца кожны раз. Усё гэтае чортава мужыцкае потым, потым, вось ужо ўелася дык уелася, і не толькі ў яго, у кожнага самага спраўнага гаспадара ёсць такая брамка ці нешта падобнае на яе: на тысячы — грашовая латка. Ні адзін мужык, ні адзін чалавек, нават самы-самы, не можа пражыць, каб у чым-небудзь відавочна ці ўпотай не схібіць. Няма чалавека без гэтага, як няма добрага яблыка без чарвівінкі. Няма. А калі так, то прыйдзе, прыйдзе да яго Мар'ян, нікуды не дзенецца. I была ўжо Сідару любаю яго брамка. Мо больш яшчэ любаю, чым сама хата. Ён ужо бачыў, як праз яе ўваходзіць у яго двор Мар'ян. Таму яшчэ з парога прыспешыў жонку:

— Збірай на стол, усё, што лепшага ў хаце, стаў на стол. I настольніцу лепшую, святочную, даставай.

Жонка забурчэла, яна ўжо спала:

— Што за госці, што за гасцяванне пад першыя пеўні. Нячыстую сілу прывячаць будзеш?

— Нячыстую.— Сідар узрадаваўся словам жонкі, бы падслухала яго жонка.— Нячыстую прывячаюць заўсёды больш, чым чыстую. Паварочвайся, Дуня.

I сам кінуўся дапамагаць жонцы, і ўсё лепшае, што вялося ў хаце, было і на стале. I памідоры, і грыбы, і шкварка, і чарка. Пасля чаго, нарэшце, Сідар і сам пераапрануўся ў той самы касцюм, што падарыў яму на вяселле цесць. I прыйшоўся ён якраз па ім, правы быў нябожчык цесць, царства яму нябеснае. Сёння ён ужо не выпадаў з вясельнага касцюма, сапраўднаму мужчыну, гаспадару ўсякае адзенне да твару. Прыхарашыўшыся, сеў да стала і пачаў чакаць. I гатовы быў чакаць усю ноч.

А Мар'ян у тую ноч зусім і не думаў, што будзе гасцяваць у Сідара. Ён абышоў дзетдом і намерыўся ўжо ісці дамоў, але каля бэзу яго перастрэў Якуб:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Обсуждение, отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x