Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хроніка дзетдомаўскага саду: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хроніка дзетдомаўскага саду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.

Хроніка дзетдомаўскага саду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хроніка дзетдомаўскага саду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Мы ж маладыя,— пагойдвала галавою, бы лавіла гэтае вочка, Дуня.— Мы ж маладыя, бацька. Дай нам век свой пражыць. Нас жа скора трое будзе, я дзіця жду, унука табе...

Апошнія словы Дуні былі ў навіну Сідару. Яна яшчэ нічога не гаварыла яму пра тое, што ў іх будзе дзіця. I Сідар не хацеў дзяцей, пакуль не скончыцца вайна, хто яго ведае, куды ўсё павернецца, мо зноў прыйдзецца здымацца з месца і падавацца ў белы свет як у капеечку. Рука цесця ўжо аслабла, адпусціла яго плячо, ён варухнуўся, каб устаяць, але цяпер ужо цесць стрымаў яго:

— Маім імем нарачэце?

Сідар з Дуняй пераглянуліся. I ў гэтым іх пераглядванні не было ніякага пытання. Не за згодаю звярталіся яны адно да аднаго. I Сідар, і Дуня адчулі палёгку: праносіла бяду, адыходзіла бяда, вочка пісталета мецілася ўжо ў паветра, пустату паміж іх галовамі. I яшчэ што зразумелі яны: вось іх сапраўднае вяселле, толькі з гэтай хвіліны яны муж і жонка.

— Петрыкам назавём,— сказала Дуня,— мы ўжо дамовіліся.

I Сідар захітаў галавою: так, маўляў, так.

— Не падманеце? — цесць глядзеў міма іх, у акно за іх плячыма, на дарогу за акном, і свінец яго вачэй, здаецца, трохі ўжо стаў больш свежым.— Я ж магу і не дажыць да таго часу.

— Дажывяце, дажывяце, татку, пацешыце яшчэ ўнука...

— Маўчы, не каркай,— прыкрыкнуў бацька на дачку.— Бласлаўляю вас, што богам нарачона, то і збудзецца... Мо так і трэба, хто ведае.— I цесць тройчы перахрысціў іх, падняў на ногі. Наліў усім, цяпер ужо і дачцэ, самагону, але немца абмінуў, чокнуўся з зяцем і дачкою:

— За Петрыка, за Пятра, амінь...

Дуня кінулася да печы, прынесла і паставіла на стол патэльню са шкваркамі. Сала, канечне, згарэла, але яны як і не прыкмецілі гэтага, і чужога, немца, здавалася ім на тую хвіліну, таксама няма ў хаце. I пісталет яго, цяпер ужо ні на кога не нацэлены, які проста ляжаў сярод закусак на стале, здаваўся ім толькі цацкаю, была ў ім нават нейкая роднасць закапцелай патэльні, цяжкім лыжкам з волава. То наогул была святая хвіліна міру і жыцця, і ходзікі доўжылі яе да бясконцасці, але ўсё ж скончылася і яна. Завяршылася раптоўнай, абвальнай цішынёю, абарваным бразгам посуду, маўчаннем. I ў гэтай цішы і маўчанні гучна і выразна, як стрэл, прагучаў голас цесця:

— Хто? Цябе, цябе пытаю: хто?

Сідар і без таго паўторнага «хто?» ведаў, пра што пытаецца яго цесць, але цішыня ўжо адышла, застолле зрабілася зноў мітуслівым і напружаным, ён хацеў схавацца за гэтай мітуслівасцю і напружанасцю, прыкінуцца трохі п'яным, а трохі і дурнаватым. Цесць быў шчодры з ім, але і ён мо ж разлічыўся з цесцем не менш шчодра. Мо ж і хопіць?

— Петрык, Петрык,— паблажліва ўсміхаючыся, адказаў ён цесцю.

— Ты мне галавы не дуры. Яны цяпер звар'яцелі,— цесць кіўнуў у бок немца, які зноў ужо ўзяў у руку свій пісталет.— I я таксама цяпер вар'ят, каб ведаў гэта ты і не гуляўся са мной. Мне з таго свету Петрыка твайго ўсё роўна не відно будзе. Хто?

— Знаўцы,— не вымавіў, а, здавалася, толькі выдыхнуў Сідар. I, выдыхнуўшы, заспяшаўся, быццам імкнучыся заглушыць, перабіць цяпер ужо гучнымі словамі тое, ледзь чутнае: — Забродскія балоты — з усіх бакоў дрыгва. Ні ўлетку, ні ўзімку, ні коннаму, ні пешаму... Ні сцежак, ні дарог... Камары, гады, гадаў'ё... Нікому праходу...Толькі яны...

— Хто? — зноў патрабаваў ад яго прозвішча цесць. I відно было, што ён добра пачуў гэтае прозвішча адразу, пачуў і запомніў. Цяпер проста забаўляецца з Сідарам. I забаўка гэтая салодкая яму. I голасам, і вачыма ён лашчыў Сідара. Але было ў гэтай яго ласцы штосьці страшнае, жахлівае, так пагладжваюць, лашчаць за вухам кабанчыка перад тым, як увагнаць яму шкворан між лапатак у сэрца.

— Хто ж, Сідарка, скажы яшчэ раз,— амаль праспяваў цесць і даланёю насцеражыў вуха, бы музыкі чакаў, бы мёд павінен быў пацячы ў гэтае яго вуха.

— Знаўцы, Іван і Міхаіл,— усцешыў усё ж цесця Сідар.— А лепш — Іван.

I Сідар пачаў падрабязна апавядаць пра Івана Знаўца. I голас яго з кожным словам мацнеў, таму што, як выяўлялася, быў ён вельмі злосны на таго Івана, на ўсіх Знаўцоў, калі толькі той злосці назапасіў. Шмат злога, шмат крыўднага зведаў ён — і ўсё ад іх, ад Знаўцоў і праз Знаўцоў, праз род іх, хаця і адзіны гэты іх род. Усе яны тут, у вёсцы, Знаўцы. Але Знаўцы — гэта Знаўцы, а яны — Місцюкі. Чаму, як гэта здарылася, ніхто ўжо і не памятае. Адабралі прозвішча, мянушку, як сабаку, прыклеілі. I Сідар помсціў за гэтае сваё абражанае прозвішча, за тое, што Знаўцы вечна грэбавалі ім. Як ужо ні раўняў іх лёс, адзін кандзёр і адной лыжкай у турме сёрбалі, у адной калоне на смерць ішлі. А ўсё роўна на паверку — няроўныя. Івану варта, канвой болmi дарагі за яго, Сідара, каб выратавацца, ён рызыкаваў галавою, а Івана сам канваір адпусціў. Мо Іван і ў турму прыйшоў, каб там знайсці і даканаць яго, Сідара. Але дудкі, рукі кароткія. Паглядзім цяпер, хто каго даканае, як выкруціцца ад немцаў Знавец. Гэта не бальшавікі, адплоцяць за ўсё. Сідар аж прагнуў на свае вочы ўбачыць, як будуць немцы адплочваць Знаўцу, і яшчэ ж вельмі хацелася яму, каб перад смерцю Знавец ды даведаўся, хто гэта помсціць яму. Хацелася зазірнуць у вочы Знаўца, што ў іх будзе, калі пойдзе яго апошняя хвіліна, крыкнуць яму той хвілінаю: «Я жывы, я застаюся». А калі не вытрымае, надломіцца Знавец, мо паспрабаваць і выратаваць яго, вымаліць у цесця жыццё яму. Каб толькі Знавец ведаў, каму ён абавязаны гэтым сваім жыццём.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Обсуждение, отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x