Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хроніка дзетдомаўскага саду: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хроніка дзетдомаўскага саду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.

Хроніка дзетдомаўскага саду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хроніка дзетдомаўскага саду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Што гэта было, жорсткасць, садызм? Пэўна, так. Але вось што цікава: ніхто на гэтую жорсткасць не крыўдзіўся, не наракаў, як, зрэшты, ніхто з дзетдомаўцаў, што зведалі смак цыгарэты ў дзяцінстве, не кінуў курыць, пасталеўшы ўжо, калі на тое, канечне, не мелася слушнай прычыны і ўласнага хацення. I гэтай жорсткай бязлітаснасцю (Мар'ян адчуваў яе і ўсведамляў: калі нават пажадае быць добрым, не здолее) адзначаны першыя гады яго дырэктарства, нейкае дзіўнае спалучэнне амаль падзвіжніцтва, вялікай справядлівасці, выверанай правільнасці і такой жа несправядлівасці, паломанасці і непаслядоўнасці. Да таго самага часу, калі глыбока ўжо восенню пасля смерці Сталіна ён разам з Якубам, які ўсё яшчэ быў старшынёю калгаса, і Сідарам Місцюком, дачакаўшыся, пакуль заснуць дзеці, не пайшоў разбураць помнік. Навошта ім спатрэбіўся той Сідар Місцюк, цяжка адказаць, здолелі б тую работу і самі, а калі не, то паклікалі б каго-небудзь лепшага, хто быў больш прыемны ім, дык не, іменна Сідара. А прычына, мусіць, была простая, на той час Мар'ян пачаў ужо выдыхацца як дырэктар і проста па-чалавечы выдыхацца, стаміўся. Не жартачкі ж, падняць дзетдом за лічаныя гады, адбудаваць яго, павялічыць амаль удвая жылыя карпусы, займець новую сталоўку, сваю лазню, а колькі ўсялякіх гаспадарчых прыбудоў. I ўсё гэта амаль без капейкі, адпушчанай зверху. Праўдамі і няпраўдамі, сцяўшы зубы, увесь час гатовы да ордэна і турмы. Але, дзякуй богу, і тое, і другое абышло яго, мінавала. А вось будынкі ўжо стаялі, і канюшня, двор для жывёлы. Як і вядзецца ў сялянскай добрай гаспадарцы, прыдбаў пару валоў, пару кароў, завёў свіней. Так што дзеці не галадалі. Слабым, хворым заўсёды, як пры бацьках, сырадой, на святы — Першамай, Кастрычнік, Новы год — калолі кабана, адведвалі свежаніны, і на будні мяса заставалася. Да Новага года далежвалі свае яблыкі, пуцінкі, антонаўкі, на паўзімы хапала сваіх памідораў і гуркоў. Рабілі, праўда, усе да сёмага поту, і дзеці, канечне, большасць дзеці, у калгасе так не шчыравалі. Сваю гаспадарку трэба было самім і даглядаць. I даглядалі. На ўсё, на кожную справу знайшліся свае майстры, свае спецыялісты. Адкуль толькі што ў гэтых шкетаў бралася. I без прынукі ж рабілі. Напачатку, праўда, прынука была, трэба ж было ўкруціць іх у работу. Але, калі прыахвоціліся, даводзілася ўжо і стрымліваць. Цурук дняваў і начаваў на градах, гарапашнаму не было калі і памыцца, адскочыць на раку, пакупацца. Паставіў сабе будан, не будан — хату. На ўсе чатыры бакі — па акенцы. Украсці што-небудзь у Цурука на гародзе — і думаць нечага. Дый панадкі такой не было — сваё ж усё, агульнае, дзетдомаўскае, таму так і ўпадалі Цурук на гародзе, Кубко ў садзе, Крывавязы — над валамі, а Лепік падаўся ў конюхі. Мар'ян купіў усё ж пару конікаў, коні былі лядашчыя, змучаныя, праўда, парода адчувалася, але іх заездзілі цыганы. Прыгнаў у дзетдом, думаў, што не адужаюць ужо, але Лепік выхадзіў іх. Усім дзетдомам павярнулі іх на папраўку, такія любыя раптам сталі дзетдомаўцам тыя коні. Хлопцаў, раней чым выпусціць са сталоўкі, прыходзілася абшукваць, глумілі тым канякам увесь хлеб, і вобыскі не дапамагалі. Сапраўды, калі ўжо захацеў украсці штось дзетдомавец, то колькі б ні было ў цябе вачэй, як бы ты ні пільнаваў, усё роўна ўкрадуць. Такі ўжо народ, немагчымага для дзетдомаўца проста не існуе. Як прымудраліся яны выносіць той хлеб, а тым больш цукар, дзе бралі, Мар'ян не ведае гэтага і сёння і да канца жыцця свайго ўжо не ўведае. Цукар пры ім засыпалі ў кацёл, у магазіне яго не было, склад пад завалаю і замкамі. А коні ядуць адзін толькі цукар, хрумкаюць, хрустаюць, як зайцы моркаўку. I Лепік ходзіць з такім нявінным, цнатлівым, як у анёла, тварам.

— То не цукар, Мар'ян Іванавіч, то бульба. Во крыжвам на пузе — бульба.

— Што я, Лепік, сляпы ці глухі?

— Аптычны падман, бывае, здараецца, Мар'ян Іванавіч. Во ў пустыні ідзеш, ідзеш...

— Багата ты хадзіў па той пустыні.

— Кіно «Трынаццаць» трынаццаць разоў глядзеў.

— Я пашлю цябе, Лепік, глядзець яго і ў чатырнаццаты раз...

— Вось спасібачкі, вось спасібачкі, Мар'ян Іванавіч.

— А на канюшню ты не паткнешся больш і нагою, аптычны падман. Каб і духу твайго больш тут не было.

Лепік у слёзы:

— Лепш на кухню бульбу чысціць. Тыдзень, месяц, год.

Адлучыць ад работы, не даць займацца тым, што ўпадабаў ён,— самае жахлівае пакаранне дзетдомаўцу. I Мар'ян, мімаволі параўноўваючы, як і што робіцца ў калгасе, задаваўся пытаннем, чаму ў калгасе не так, чаму там зусім інакш. Дзетдомаўскія і калгасныя коні ў адным табуне, а за вярсту відно, дзе чые, і калгаснікі самі прызнавалі:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Обсуждение, отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x