Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хроніка дзетдомаўскага саду: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хроніка дзетдомаўскага саду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.

Хроніка дзетдомаўскага саду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хроніка дзетдомаўскага саду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вы не думаеце перамяніць прафесію, толькі таксама чэсна?

— Не, Сёма, чэсна,— не вагаючыся адказаў Мар'ян. Ілгаў ён тады Сёму Шверкіну? Здаецца, не. Каму-каму, а Шверкіну лгаць ён бы не стаў, таму што быў вінаваты перад ім.

— Сёма Шверкін усё зразумеў. Сёма Шверкін не такі ўжо дурны. I сам сабе ён жадае толькі дабра. Хаця дабра гэтага ад сябе ніколі не ўбачыць. Ён жадае дабра і шкетам,таму што невядома, чаму ён любіць гэтых шкетаў. Мо таму, што сам быў шкетам і не любіў Сёму Шверкіна, які стаяў тады над ім. Ганіце ад шкетаў усіх Сём Шверкіных, Цурукоў, Крывавязых, Кубаў.

— Не трэба мне тваіх парад, Шверкін.

— Я разумею, але куды тады Шверкіну.

— На фронт, Шверкін, цябе па тым, як выглядаеш, могуць прызваць ужо.

— Добра гаварыць — на фронт. Але там жа ненарокам і забіць могуць.

— Так, могуць і забіць, але там можна стаць Шверкіну і чалавекам.

Сёма Шверкін паслухаўся Мар'яна, пайшоў на фронт і стаў чалавекам. Памёр чалавекам. «Паў смерцю храбрых». Мар'ян атрымаў паведамленне аб яго гібелі. У Сёмы Шверкіна не было ні бацькоў, ні сваякоў, усе яны загінулі ў гета. Паведамленне даслалі на дзетдом, на імя дырэктара, на яго, Мар'янава, імя. Мар'ян тры дні насіў яго ў кішэні, не ведаючы, што з ім рабіць, не знаходзячы сабе месца, вінаваціўся за яго смерць. Пацана, выхаванца дзіцячага дома паслаў на фронт, на смерць. I смерць Сёмы ён перажываў мо нават больш, чым смерць бацькі і дзядзькі. I гэтыя тры дні, што ён перабыў сам-насам са смяротнай паперчынай каля сэрца, праяснілі яму куды больш, чымсьці ўсе тыя гады, што ён пражыў на свеце. Жахлівая рэч, хоць і мімаволі, але ўсё роўна ад сябе не ўцячэш і сябе не падманеш — быць вінаватым у нейчай смерці. Яму адкрылася, хто ён, за што адказвае і якую ношку ўсклаў ён сабе на плечы. Атрымаўшы паведамленне, ён памкнуўся адхрысціцца ад яго, пазбавіцца, парваць, знішчыць, але, пранасіўшы яго тры дні ў кішэні, на чацвёрты на вячэрняй лінейцы ён выйшаў з ім перад строем дзетдомаўцаў. I тут немалаважна адзначыць, што наўрад ці ім валодала адна толькі рашучасць, імкненне ачысціцца перад дзецьмі. Так, несумненна, ён адчуваў такую патрэбу. Але было ў гэтым публічным самакатаванні і іншае, трошкі брыдкае, трошкі гідкае. Мар'ян ведаў, усведамляў гэта, таму што іменна тым вечарам ён стаў сапраўдным дырэктарам дзіцячага дома і зразумеў, што дзецям патрэбны не толькі дырэктар. Дзецям патрэбны і свае героі, свае куміры. I таму, узвышаючы, узносячы Сёму Шверкіна ў вачах дзяцей, ён адначасова і таптаўся на ім, прыстасоўваючы яго імя і смерць да патрэбы дня. Хаця гэта была яго першая і самая буйная педагагічная ўдача, ён адчуваў і сорам, ніякавеў ад сутыкнення, несастыкаванасці такіх слоў: смерць і ўдача. Было сорамна адчуваць на сабе пагляды ста пяцідзесяці пар дзіцячых вачэй, што аж свяціліся ад замілаванасці і захаплення. Захапляліся яны, зразумела, не ім, а Сёмам Шверкіным, якога ён адрадзіў, каб забіць і праз смерць адрадзіць зноў. Але ўжо не таго Сёму Шверкіна, шпанавітага і трохі нахабнага, але ўсё ж жывога, а толькі нейкае падабенства яго. I самае жахлівае, што гэтае падабенства ўсім, у тым ліку і яму, было больш дорага, чымсьці жывы Сёма. I як іншым людзям, для таго, каб жыць, каб кіраваць жывымі, патрэбна смерць, патрэбны нябожчык. Усё, канечне, заканамерна, чужая смерць не свая...

О, сабе тут адводзіцца зусім інакшая роля, прыкладам чужой смерці «глаголом жечь сердца». А што калі адабраць у чалавека, які пасылае на смерць сабе падобнага, гэта права на глаголенне. Наіўна, канечне, немагчыма без героя, немагчыма без кадзільшчыка. А мо ўсё ж калі-небудзь мы прыйдзем да гэтага, калі чужая смерць будзе азначаць смерць і тваю, і не вобразна кажучы: свет асірацее на адно жыццё. На жыццё іменна тваё, маё.

Мар'ян стаяў перад скіраваным на яго вачыма дзяцей і згодны быў памерці. Але і гэтая, такая шчырая, здаецца, згода была не без махлярства і падману, хоць і мімавольнага. Ён ведаў, што не памрэ, жыццё працягваецца, не зважаючы ні на што. I гэта было не проста махлярства, кручок нейкі, а крук, на якім вісела, мусіць, ва ўсе часы паўчалавецтва. I аднойчы заглынуўшы гэты крук, сысці з яго было немагчыма. Не здольны быў сысці з яго і Мар'ян. Ён стаў толькі больш памяркоўным і мяккім і адначасова бязлітасным да ўсяго і ўсіх, найперш да самога сябе. Рукой, што не ведала больш літасці, жорстка пачаў зводзіць пасля смерці Сёмы курыва і курыльшчыкаў. Для прыкладу і большай пераканаўчасці кінуў курыць сам. Дастаў з пачка «казбечыну», панюхаў яе, скамячыў і кінуў у акно прыбіральні, туды ж кінуў і ўвесь пачак. У магазіне купіў пачак махоркі, заўсёды насіў яе пры сабе ў кішэні. Падлоўліваў курыльшчыка ці таго прыводзілі да яго ў кабінет, не лаяўся, не чытаў натацый. Але ў час абеду ішоў у сталоўку і ў талерку з супам выкрытага курца сыпаў жменю, а то і паўпачка махоркі: падабаецца зелле гэтае — еш.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Обсуждение, отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x