Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хроніка дзетдомаўскага саду: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хроніка дзетдомаўскага саду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.

Хроніка дзетдомаўскага саду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хроніка дзетдомаўскага саду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ары, Сідар, толькі не наступі на што-небудзь нагою ці пад плуг не пусці,— гэта зноў жа выскаляючыся, а сур'ёзна, загадна: — Каб тры мяхі бульбы восенню атраду даў.

Сідар здаў, і не тры мяхі, а воз. Такім чынам, выходзіла, дапамагаў партызанам. А нашы прыйшлі, мабілізавалі, пайшоў на фронт і кроў праліў. Праўда, у вёсцы не-не дый пагаворвалі, што вінаваты Сідар у смерці бацькі і дзядзькі Мар'янавых, ён навёў немцаў на іх хату. Але тут, як кажуць, што сарока на хвасце прынесла, да справы не падшыеш. А хто дакажа, што іменна ён увёў у вушы немцам, нібы браты Міхаіл і Іван ведаюць сцежкі да партызанскага лагера, мо дзе ляпнуў языком проста так. Усе ж у вёсцы ведалі тыя сцежкі, а лёсам было наканавана загінуць на іх братам.

I Мар'ян хоць і скоса пазіраў на Сідара, а цярпеў яго, нават трымаў пры сабе. I вось датрымаўся. Справа, праўда, тая з Кубко не паспела раскруціцца. Кубко ён адправіў па спецнаборы на будаўніцтва нейкага завода пад Свярдлоўскам, далёка адправіў. А тут неўзабаве надышоў і той памятны сакавік. Мар'ян прыхварэў, уражаны цяжкаю весткай: памёр Сталін. Паводка пяцьдзесят трэцяга года шмат чаго перайначыла і змыла. I Мар'ян выпісаўся з бальніцы дзесьці ўжо бліжэй да лета, пачуваўся яшчэ не вельмі добра і не быў гатовы да тых змен, якія адбыліся ў дзетдоме, пакуль хварэў. Хаця сам раней і дамагаўся тых змен. Дзетдому нарэшце выдзелілі машыну, калгас расшчодрыўся і даў два гектары зямлі пад гарод, райана знайшоў грошы, каб набыць пару коней. I ўсё гэта амаль адначасова. I ўсё трэба было спяшацца выхапіць, узяць, пакуль не перадумалі. Узяць згодна прынцыпу: тое, што дадуць заўтра, бяры сёння. А ён не мог і галавы прыкласці, за што раней хапацца, што браць. Больш таго, усё гэта, здавалася яму цяпер, і не вельмі трэба было дзетдому. Сапраўды ж, якія коні, гароды, калі невядома, куды коціцца само жыццё. Але жыццё кацілася згодна той прымаўцы: пра смерць думай, а жыта сей. I сто пяцьдзесят ратоў трэба было накарміць. Апетыт яны мелі малады, воўчы. У сталовай і па-за сталовай вымяталі ўсё як венікам. Люба было зайсці і паслухаць, як малоцяць яны лыжкамі. Завуч, якога нядаўна толькі прыслалі ў дзетдом, загарэўся навучыць іх, як трэба сябе паводзіць за сталом, правілам добрага тону. Пачаў растлумачваць, што вілку трэба трымаць у левай руцэ, у горадзе так ядуць, насмяшыў усіх да слёз, хаця дзетдомаўцы на той час паважалі ўжо свайго завуча, верылі яму. Да дзетдома ён служыў на флоце: быў мараком, умеў плаваць як ніхто ў вёсцы, не прызнаваў вясковай меры — кіламетраў, метраў — усё толькі футы ды мілі. Праўда, наіўна думаў, што міля — гэта і ёсць кіламетр. Але сярод дзетдомаўцаў таксама раслі будучыя ваенныя маракі, кнігачыты, яны паспрабавалі падлавіць завуча, пачалі аспрэчваць, што кіламетр роўны мілі. Завуч аўтарытэт свой абараніў, настояў на сваім: міля — роўна кіламетр, і ні сантыметрам ні больш ні менш, ну, мо вярста, калі што. I яго безапеляцыйнасці паверылі. Заўсёды ж больш вераць няпраўдзе чалавека збоку, чымсьці дамарослай праўдзе. Мар'ян выпадкова стаў сведкам спрэчкі дзетдомаўцаў з завучам, але ўлазіць у яе не схацеў. Прыйдзе час, самі разбяруцца, дый завуч падабаўся яму, шчыры хлопец, трохі лішняга любіў пахваліцца, але гэта пройдзе, самі ж дзетдомаўцы адаб'юць яму ахвоту ўсё перабольшваць. На што іншае, а на гэта яны здатныя. Першае, як заведзена ў дзетдоме, захапленне, замілаванне да новага чалавека ўжо адыходзіла. I вось цяпер дзетдомаўцы ў сто пяцьдзесят глотак рагаталі з завуча: ну, сказануў дык сказануў. Трымаць вілку ў левай руцэ, калі ёсць правая, ды што яны там, у горадзе, з глузду з'ехалі ці ляўшы толькі адны ў тым горадзе жывуць. Завуч не даўмеўся растлумачыць, што праваю рукою бярэцца нож і нажом гэтым рэжуць мяса ці яшчэ што-небудзь, відно, самому таго мяса прыходзілася бачыць гады ў рады. I тут ужо Мар'яну прыйшлося бараніць свайго намесніка, інакш не было б таму веры, калі б гаварыў і пра нешта больш значнае, больш слушнае. А дзетдомавец такі чалавек, што без веры не пражыве, ён павінен камусьці верыць, давяраць. Гэта закон дзетдомаўскага жыцця. I калектыўная вера — рэч даволі складаная і блытаная. Можна ўсё жыццё пражыць праведнікам, але варта толькі раз паступіцца гэтай сваёй праведнасцю, і нават не паступіцца, а, вось як у гэтым выпадку, дазволіць пакпіць, пасмяяцца з сваёй праўды, і ўсё, пішы прапала. Будуць сумнявацца, што б ты ні казаў, аніводнаму слову не павераць, самаму простаму і пераканаўчаму. Наіўны прасцяк дзетдомавец, бязмежна даверлівы, сарочку з плеч можа зняць і аддаць першаму стрэчнаму-папярэчнаму. Але ён, дзетдомавец, далёка не такі просты, як можа палічыць той жа стрэчны-папярэчны. Так, зрушана, а мо крыху і парушана ў ім паняцце даверу і дабра, таму што рана, як кацяня, кінулі яго аднаго ў свет, пакінулі на раздарожжы, расце ён, не ведаючы, што такое бацькоўскае слова, матчына ласка, у калектыве, і ўжо сёння прыкладвае да жыцця меркі, якімі можна будзе карыстацца толькі мо заўтра, у будучыні, калі ўсе людзі зажывуць па адной толькі праўдзе, не шукаючы ва ўсім толькі сваіх выгад, калі людзі, зразумела, дасягнуць такой будучыні. А дзетдомавец ужо сёння трохі ў той будучыні, не кожны, канечне, але ж большасць іх, калі адкінуць вярхушачніка з верхнікаў, царкоў, шасцёрак. I таму, па-дзіцячы разумеючы няпраўду, яны па-дзіцячы ж бязлітасныя і жорсткія да яе праяў, падману для ўратавання, падману ў імя чагосьці самага высокага не прызнаюць і не даруюць. Хоць лоб сабе разбі, але калі падмануў іх, то ворагі яны табе на ўсё жыццё. Яны будуць помніць не тое добрае, што бачылі і чулі ад цябе, а той маленькі ці вялікі твой падман, будуць ставіцца да цябе заўсёды насцярожана, гатовыя выкрыць цябе, прыпісаць табе і тое, чаго ты не рабіў, у чым не грэшны. Але пакаянне прымуць, калі падысці да іх са шчырасцю, прымуць, калі павераць, мо і даруюць. Не дзеці, а попікі нейкія. Ён губляўся ад іх праведнай ілжывасці і лжывай праведнасці. Дзетдомаўцы вымушалі яго ўвесь час быць напагатове, быць пільным, браць у рукі тую ж самапіску і глядзець, як бы яна не стрэліла. Мо іменна гэта і дапамагала яму да пары да часу заставацца дырэктарам дзіцячага дома, заўсёды адчуваючы на сабе выпрабавальныя позіркі дзіцячых вачэй, вачэй даверлівых, шчырых і змрочных, злосных. Ён адчуў іх цяжар адразу ж, як толькі першы раз прыйшоў у дзетдом, раніцай наступнага дня пасля таго, як сустрэўся з Лепікам, Кубам і другімі ў садзе. Дзетдомаўцы, па ўсім, ужо чакалі яго. Аб гэтым сведчылі дзетдомаўскія пасты, якія былі расстаўлены на яго дарозе. Наведаў спачатку школу. У класах было пуста. Ён зразумеў, што гэта выклік яму, інакш кажучы, праверка, чаго ён варты і ці варты.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Обсуждение, отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x