Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хроніка дзетдомаўскага саду: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хроніка дзетдомаўскага саду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.

Хроніка дзетдомаўскага саду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хроніка дзетдомаўскага саду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але трэба адзначыць, што разам з такімі вось царкамі, якія ўладарылі пры дапамозе сілы, кулака і нахабства, былі і іншыя, якія бралі дзятву: малечу, масу, шкетаў — невядома чым. Так, яны былі дужыя, так, яны прайшлі Крым і Рым, агонь, ваду і медныя трубы і чортавы зубы. Але не выстаўляліся, не пахваляліся дужасцю і мінулым. Нават мо і прытойвалі сілу, маўчалі пра тое, праз што прайшлі, што зведалі. I наогул былі маўчунамі, не зрываліся на крык, не давалі і рукам волі. Але шкеты прызнавалі іх, адчувалі за імі сілу і значнасць, цягнуліся да іх, услугоўвалі ім добраахвотна, як старэйшым братам сваім, не ведаючы падзякі, за адзін толькі ветлівы пагляд. Ох, гэты ветлівы пагляд, як здольны быў зірнуць на шкета той жа самы Кубік сваімі шэрымі вачыма. Што там у ім на тую хвіліну было, цяжка і сказаць. Броваў над гэтымі вачыма, здаецца, аніякіх, нешта падобнае толькі на іх, і ў вачах не сказаць каб розум нейкі асаблівы ці думка, яны, здаецца, былі далёкімі ад дзетдомаўскага жыцця, ад таго, што адбывалася вакол іх, але знайшлі, спыніліся яны на шкеце, ці той сам падлез пад іх, памкнуўся нечым услужыць, і ўспыхнулі, загарэліся шэрыя Кубавы вочы, як прастрэліла іх штосьці, праскочылі ў іх радасныя іскрынкі, і, здаецца, ні іскрынкі гэтыя і ні радасць не маюць ніякіх адносін да шкета і яго паслугі, так, ціхая свая радасць і думка далёкая. А шкет злавіў ужо гэтую радасць. Слова адно Кубікава, варта толькі пальцам адным яму пашавяліць, і шкет рынецца выконваць усё, што яму ні загадаюць, добрае, благое, пытаць не будзе, патрэбна, дык і жыццё аддасць. Мар'ян не прызнаваўся сабе ў гэтым, але і ён бы аддаў жыццё, каб тыя ж шкеты так сцераглі яго позірк, зайздросціў, лічы, самаму апошняму са сваіх выхаванцаў, хаця той ні працаваць, ні вучыцца не жадаў. А паходзіў ён, Мар'ян не раз перагарнуў яго асабістую справу, з добрай сям'і патомных ваенных, бацька яго, праўда, да вялікіх чыноў не даслужыўся ні ў тую вайну, ні ў гэтую. I злаваў Мар'ян цяпер на гэтага патомнага няўдачніка Куба. Але стрымліваў сябе, праглынуў, як не пачуўшы, словы Кубіка, толькі прымружыў вочы, бы цэліўшы, куды лепш ударыць яго. I ўдарыў:

— Бацька твой за што сядзеў? — спытаў ён Кубко.

— Ён не сядзеў,— адразу ж адвёў гэты ўдар Куб, і Мар'ян зразумеў, што пацэліў. Але гэтая трапнасць не ўзрадавала яго, а засмуціла. Ён спачуваў Кубу:

— Чаго ж табе не хапае сёння? Бачу, у боты ўзуўся.А іх усяго тры пары на ўвесь дзетдом палучылі. I малыя яны табе, ціснуць?

— Ціснуць,— хмурна пагадзіўся Куб.

— Ну вось, боты ціснуць, а ты сабе ўсялякія словы дазваляеш.

Куб усміхнуўся.

— I касцюм шавіётавы цісне,— сказаў ён.

— А касцюм чаму? Здаецца ж, як на цябе пашыты,— здзівіўся, не зразумеў Куба Мар'ян.

— Казённы,— коратка і проста растлумачыў яму Куб.

— А ты чый, чый ты, сукін кот, я цябе пытаю? — зусім раззлаваўся ўжо Мар'ян, разумеў — нельга так з Кубам, але і стрымаць сябе не мог.

— Вы намякаеце, што я таксама казённы?

— Я намякаю, што быў час, вы адзін салдацкі шынялёк на сто чалавек дзялілі. Памятаеш нашу першую сустрэчу?

— Як жа не памятаць? Воін-вызваліцель з'явіўся...А вы самі ўсё добра помніце?

Мар'ян збянтэжана ўсміхнуўся і здзівіўся: чаму, перад кім яму бянтэжыцца. Ды слова толькі адно яго і... Яблык ад яблыні недалёка падае. На бацьку гэтага Куба, пэўна, не адна старонка напісана, ляжыць справа, не гарыць, не гніе. Адно слова, і пойдзе Куб следам за бацькам. Так думаў Мар'ян, але замест таго каб выказаць гэта, пачаў прасіць у Куба прабачэння:

— Ты даруй мне, Кубко, прабач мне за тую нашу першую сустрэчу.

— Ды чаго ўжо там,— не чакаў, пэўна, такога і сам Куб.— Я тады больш вінаваты быў перад вамі.

— Не тады. Сёння...

— Сёння не...— Кубко, які пачаў ужо, здаецца, прачынацца, трохі разгаварыўся, зноў заснуў, зацяўся.

— Як гэта не, як гэта не...— перайшоў зноў на крыкі Мар'ян, таму што верх у ім узяло тое нявыказанае, пра што ён да гэтага думаў. Ведаў, што нельга, нядобра так думаць — абражаць сабе, сваю памяць, і ўсё роўна не мог адбіцца ад прыкрых думак. Крык яго, здаецца, вымусіў Куба зноў прачнуцца, у вачах яго прамільгнула тое радаснае і далёкае, чым ён браў шкетаў. Куб варухнуўся, як парываючыся нешта спытаць, і Мар'ян прымусіў сябе замоўкнуць. I Куб спытаў яго, але спытаў пра такое, што ў Мар'яна перасеклася дыханне:

— А праўда, што ваш бацька таксама?..— I напружыўся, усім целам падаўся да Мар'яна, чакаючы адказу.

— Хто табе сказаў?

— Значыць, таксама,— з палёгкаю вымавіў Куб.

— Ну, а калі і таксама, дык што? — Мар'ян і сам не заўважыў, як памяняўся з Кубам ролямі. Ён заводзіў Куба ў кабінет, каб выгаварыць яму, ці, кажучы дзетдомаўскаю мовай, прачытаць яму натацыю. Мар'ян падумаў, але ўсё ж не паддаваўся гэтай думцы, захаваў у сабе дырэктара:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Обсуждение, отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x