Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хроніка дзетдомаўскага саду: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хроніка дзетдомаўскага саду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.

Хроніка дзетдомаўскага саду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хроніка дзетдомаўскага саду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Што б ні дзеялася ў жыцці Мар'яна, да ўсяго добрага і сур'ёзнага прыходзілася ісці праз хваробы і страты. Гэта ён даўно змеціў. Але, як ні дзіўна, губляў ён сябе не тады, калі было яму цяжка і не ставала ўжо сіл, а наадварот, калі жыццё бралася на лад, калі гадзіннік часу, заведзены яго ці чужою рукой, ішоў роўна, стрэлкі не адставалі і не забягалі наперад, жыццё выбівалася на набітую каляіну, колы каціліся праменька і безухільна, і самому не было патрэбы хістацца ні направа, ні налева, перабягаць каму-небудзь, у тым ліку і самому сабе дарогу. Сцеражыся толькі дарогі, спявай сваю песню ды трымайся каня. I вось тут якраз і карцела яму, хіліла збочыць. Жыццё суседа здавалася больш салодкім і лепшым за яго жыццё. А здаецца, усё ўжо наладзілася. На пачатку пяцідзесятых гадоў на самай справе так яно і было, усё ўжо ўпарадкавалася, прыцерлася, прыстасавалася. Першае, самае няўрымслівае пакаленне дзетдомаўцаў ужо схлынула, раскацілася, раз'ехалася, хто куды. Хто ў школу ФЗН, хто ў тэхнікум, хто проста ўладкаваўся на працу. А былі такія з дзетдомаўцаў, і нямала, хто папоўніў калоніі. З свайго дзетдома туды ён не спіхнуў нікога. Тут ён чысты душой, хоць і ўгаворвалі: не цацкайся, не няньчся, турма па іх даўно плача. Няньчыўся і цацкаўся, сам не ведаючы чаму. Мо таму, што і па ім некалі плакала турма. Варта толькі было шапнуць начальніку заставы каму-небудзь, і дзень добры, вітаў бы неба ў буйную клетку. Яго пашкадавалі, ён шкадаваў другіх. Мо і не шкадаваў бы, не ўсе, далёка не ўсе былі вартыя яго шкадобы, ды спыніў, заклікаў да абачлівасці і літасці той недарэчны выпадак з Кубам. Дурны той Куб, няйнакш, наканавана яму пайсці дзе-небудзь па турмах.

Маладзенькая настаўніца, што выкладала беларускую мову, толькі-толькі скончыла інстытут, задала на дом вершык. Вершык як вершык. Задалі — вучы, а не — дык бяры сваю двойку ці кол і маўчы цішком. А Куб, калоў у яго хапала добры гарод загарадзіць, упартасць паказаў. Выклікала яго настаўніца да дошкі, спагадлівая душа, падказала першы радок, а ён не хацеў паўтараць яго за настаўніцай, яна: — Сталін — бацька наш родны. А Куб ёй у адказ, дзе ён бачыў такога бацьку. Настаўніца ў слёзы і да Мар'яна ў кабінет:

— Што ён гаворыць, як трываць такое... Што ён толькі гаворыць...

— Мацярыцца? — спытаў Мар'ян.

— Яшчэ як лаецца непатрэбна. Але лаянку я вытрымала б. На каго...

— На каго ж? — Мар'ян здагадаўся на каго, але марудзіў. Не даспадобы яму была гэта скарга настаўніцы, думаў, як прытушыць усё.

— На бацьку нашага, правадыра і настаўніка,— так дыхнула яму ў вуха настаўніца, што ён зразумеў: не прытушыць.

— Ну вось, яшчэ адзін бацька,— раскашуючы адзін «на камчатцы», забурчаў Куб, як толькі Мар'ян разам з настаўніцай увайшоў у клас.

«Вось ёлупень,— з прыкрасцю падумаў Мар'ян,— сядзіць, зацяўся, не, каб збегчы, сысці, куды падзеўся той дзетдомаўскі спрыт». Збег бы, кончыліся ўрокі, і яму не і прыйшлося б займацца гэтай справай, астыў бы ён, астыла б і настаўніца, праветрыўся б Куб, мо б розуму набраўся на тым свежым ветры. А так навідавоку ўпрэцца зараз, што вол, і не саступіць. I Куб ўпёрся:

— Гаварыў і яшчэ раз скажу. Бацька мой на Украіне парыць зямлю.— I ў голасе яго было столькі журбы, ён нават дрыжаў ад стоенай слязы. Здрыгануўся, паспачуваў яму і Мар'ян. Але настаўніцу гэта не кранула. З праведніц, зразумеў Мар'ян, з тых, для каго перш за ўсё ісціна, справядлівасць, а потым ужо як дадатак, на які можна і не зважаць, тое, што за гэтай ісцінай і справядлівасцю: імгненне, настрой, характар. Не зайздрошчу, не зайздрошчу я твайму мужыку, калі толькі мецьмеш ты таго мужыка, падумаў Мар'ян, пракурор у хаце, хоць і ўспадніцы, пракурор на кожны дзень, на кожны крок. Вось якімі сёння сталі вы, тургенеўскія чыстыя барышні. Нельга, нельга пакідаць Кубко ў класе, адной ён пароды з настаўніцай. Яна ўсё ведае, адукавалася ў педагогіцы і літаратуры, а гэты пень пнём, чуў звон, ды не ведае, дзе ён.

Не, не простая будзе справа. На ўсю вобласць пагалоска. I пойдзе.

— Пайшлі, бяры падручнікі і ідзі за мной,— загадаў ён Кубу і не азіраючыся пакінуў клас, упэўнены, што Кубко пойдзе за ім. I той пайшоў.

— Ну што, урэзаць табе, Куб,— як толькі зачыніліся за імі дзверы кабінета, сказаў Мар'ян.

— Мы тут адны,— буркнуў Куб,— я магу і здачы даць.

I Мар'ян упершыню па-сапраўднаму пільна, да душы, прыгледзеўся да аднаго з тых ста пяцідзесяці сваіх выхаванцаў, якіх павінен быў гадаваць, карміць, выводзіць у людзі. I гадаваў, карміў, выводзіў, але да гэтага часу не вельмі прыкмячаў. Больш глядзеў, каб былі яны чыста апранутыя, добра абутыя і накормленыя. I гэта, здаецца, удавалася яму, хаця ні на што іншае больш не хапала ўжо часу. Выдзіраў з горла на базах у вобласці ўсё лепшае. Апошнім часам дамогся для хлопцаў старэйшай групы бобрыкавых паліто і шавіётавых касцюмаў. Ганарыўся гэтым, і ў горадзе не ў кожным спецыяльным дзетдоме ёсць такія касцюмы і паліто, бярог, загадаў, каб выдавалі іх са склада на святы і ўрачыстасці, каб не далі дзёру ў іх. Таму ж, пэўна, узяў пад свой кантроль усе пісьмы дзетдомаўцаў. Загадаў, каб да таго часу, як пошта пойдзе з сяла, усе пісьмы дзетдомаўцаў прайшлі праз яго кабінет, і ўся пошта, якая прыходзіць на дзетдом,— таксама праз яго кабінет. I таму ведаў, хто быў схільны даць дзёру, ведаў, што рыхтуецца да ўцёкаў, вострыць лыжы і Куб. Збівалася гайня, былыя сябрукі Куба, што былі раскіданы па іншых дзетдомах, спісваліся, удакладнялі тэрміны і месца сустрэчы. Загадзя адкладвалі пайкі, сушылі сухары, капейка да капейкі збіралі грошы. I сухары, грошы былі прыхаваны тут недзе на могілках, у старым занядбаным панскім склепе. Мар'ян не тлуміў сабе галаву здагадкамі, дзе знаходзіцца тая схованка, дзе ляжаць сухары і капейкі, грошыкі, здабытыя дзетдомаўцамі ад продажу рыбы, што самі ж лавілі ў рэчцы, ад здачы лазы, але рабіў свае захады, каб перакрыць дарогу ўцекачам. Ведаў, што вясной і зімой, калі яшчэ холадна і ўсё замецена снегам ці затоплена вадой, ніхто нікуды не пабяжыць. Не дурныя, каб марозіцца і галадаць. Але як толькі надыходзіла лета, Мар'ян загадваў: распрануць усіх (хлопцаў, вядома), пакінуць ім толькі майкі і трусы. Бяжыце сабе на здароўе, а я пагляджу, куды голымі паскачаце.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Обсуждение, отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x