Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хроніка дзетдомаўскага саду: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хроніка дзетдомаўскага саду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.

Хроніка дзетдомаўскага саду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хроніка дзетдомаўскага саду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Скочыў сам з лодкі ў рэчку:

— А пайшлі вы ўсе...

Ніхто таму, што ён шчыра жадае ўтапіцца, не паверыў, рагочучы, п'яныя ж усе былі, злавілі яго, зацягнулі ў лодку, але ён зноў ірваўся ў вір, па якім кружыла лодка. Роў, што вол, на пяць вёсак:

— Пусціце, пусціце.

Не пусцілі. Усім кодлам, колькі там было народу ў лодцы, селі, хто на галаву, хто на спіну, хто трымаў ногі, хто рукі, сяк-так даплавіліся да берага. Улілі ў глотку бутэльку каньяку, і ён заціх, мо на ўсё жыццё ўжо. I цяпер ціха брыў адложыстым пясчаным берагам, процілеглым ад Уладзіка, трымаючы ў руках вяроўку ад сеткі, якая сплывала па вадзе.

— Ты яшчэ жывы там, Кандрат? I голасу мне не падаеш,— засумаваў, пэўна, у лодцы яго напарнік.

— Жывы, жывы, смерць прыйдзе, буду гаварыць, пачуеш, Анісім.

— Не, брат, калі да гэтага часу маўчаў, то і далей рот не разявіш.

— Разяўлю, ты лепш сярэдзіны трымайся, там з таго берага патырчак дубовы, сеткі зачэпіш, парвеш.

Уладзік хацеў папярэдзіць, што тут не толькі дубовы патырчак, але і бабровая хатка, можна і бабра ўплясці ў сетку, ды перадумаў, не схацеў выкрываць сябе. Бабёр, калі трапіць у сетку, пакуль яго выцягнуць на бераг, ушчэнт пашкамутае, жывога месца не пакіне, а так ён не асуджаў ні Анісіма, ні Кандрата за іх рыбалку. Спраўная сетка, канечне, прылада ўжо браканьерская, уловістая яна, хто ведае мясціны, але і ашчадная да рыбы. Гэта табе не арцельны казённы невад, што выдзірае з рэчкі саму, здаецца, душу, ячэйка дваццаць на дваццаць, а то і менш, што трапіла, то ўжо як згарэла. Ракі-шмакі, малёк-вугалёк — усё яе, усё на той свет. А ў сплаўной сетцы ячэйка не менш пяцідзесяці міліметраў, маляўкі паўцякаюць і не прыкмецяць, пройдзе праз яе тая рыбіна, што і на вуду ловяць, вялікая толькі яе — два-тры кілаграмы, ды і то шчупак, калі жабрамі не ўблытаецца,— праскочыць, што швайка. Анісім-дэпутат спрытна абмінуў і калодзіну ў рэчцы, і, зрабіўшы кругаля, бабровую хатку, амаль не патрывожыўшы каля яе вады, што-што, а кіраваць лодкай ён таксама ўмеў. На ўсё сяло адзін толькі Кандрат, узаконены браканьер, мог спаборнічаць з ім. Паставіць лодку на самым быстраку, як прымкне. Злуецца вада, аж захліпаецца, раз'ятраная, і ў скулу, і ў нос лодкі б'е, а скрануць з месца не здолее. I Кандрат, здаецца, не надта надрываецца, так сабе, пашавельвае, гуляючы, вяслом падкручвае, падварочвае ім ваду, нечаму сам сабе ўсміхаецца, хоць карцінкі з яго пішы ці ў кіно здымай. Дадзены ад самога бога чалавеку талан, па добрую б справу яго, тую ж рыбу лавіць. Заваліў бы ўсіх рыбай, рэчку б вычысціў, як шкло выправіў дно. А дно ў рэчкі яшчэ з часоў молевага сплаву і па сённяшні дзень згаджана, завалена таплякамі, калодзінамі. Ляжыць іх там, пад вадою, замытых, занесеных пяском, мусіць, не менш, чым колісь праплыло паверсе. Лукаш іншым разам як возьмецца цягаць, наварочае гару, на хату хопіць. Але і Лукашу далёка да Кандрата. Кандрат шырэйшы за яго ў плячах разы ў два, і не лёгкія ў яго, а кавальскія мяхі. I не прапіў жа, хоць столькі п'е ўжо, што ў бочку лье. I паветра ў яго лёгкія не менш, як у бочку, уваходзіць. Чмыхне носам, пацягне ротам, стаяць каля яго жахліва, здаецца, табе ўжо няма чым дыхаць. Боўкне ў рэчку, і зноў адны перажыванні: ці то нырнуў, ці то ўтапіўся, тут яго шукаць ці за кіламетр ніжэй. А ён дзе ўвайшоў у ваду, там і выйшаў, сапе толькі, як мядзведзь. Нарадзіла ж прырода чалавека, рыбіну нейкую, бабра. Люба наглядаць за ім, калі яны разам з Анісімам упраўляюцца ў лодцы. Кандрат правіць, трымае лодку, Анісім выбірае сетку. I ідзе сетка нібы па масле і як па шпурку, кладзецца на рыстаўленую, каб направіць яе, нагу, шамаціць, шапоча, слізгаючы па гумавым боце. I туды тонь, сюды наплаў, туды тонь, сюды наплаў. А рыбіна, калі трапіла, здаецца, сама ўжо выблытваецца з путанкі: да ног, да ног, на дно лодкі. Анісім адно толькі паспявае адкідваць яе ў нос ці карму. Зноў жа, калі параўноўваць з арцельшчыкамі, калі тыя выводзяць невад,— неба і зямля, зноў жа тыя карцінкі для кіно можна здымаць. I не павераць, хлусня, скажуць. Вось што такое сапраўдныя рыбакі, хоць і браканьеры. Не каму-небудзь, а сабе рыбу лаваюць.

Арцельшчыкі, казённікі, колькі ні наглядаў за імі Уладзік, здаецца, саромеюцца самі таго, што робяць. I нездаецца, хутчэй за ўсё так яно і ёсць. План на рыбу ім спушчаны дай божа. I яны мацюкаюцца на гэты план, лаюць яго, але мусяць выконваць. А чаму лаюць, таму што ведаюць: шкоднікі. Добрай, сапраўднай рыбінай яго не выканаеш, таму і бяруць усё да самай апошняй маляўкі. I не-не ды калі-нікалі і вырвецца ў каго-небудзь:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Обсуждение, отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x