Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хроніка дзетдомаўскага саду: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хроніка дзетдомаўскага саду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.

Хроніка дзетдомаўскага саду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хроніка дзетдомаўскага саду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але жанчына ўжо не слухала дзеда Ахрэма, лупіла яго паленам, і дзед уцёк, бег нават не азіраючыся, але прыгаворваючы:

— За сваё ж дабро і сам біты. Ну народ пайшоў, ну народ. Свет перавярнуўся... То Ілля-прарок, а ета і сама святая дзева-багародзіца...

Каля самых бабровых хатак рыбакі сплаўной сеткай лавілі рыбу. Узаконены браканьер, ці, інакш, браканьер у законе, сусед дзеда Ахрэма, у якога той краў дровы, і ездавы Анісім, ён жа дэпутат сельскага Савета. Не сказаць каб яны асабліва таварышавалі, але цяпер вось сышліся разам, таму што сёння-заўтра, мусіць, не чакалася ніякага начальства з горада, якому патрэбна будзе рыбка ці юшка, і браканьер быў у законным адгуле, а да ездавога, Уладзік бачыў гэта, прыехаў зяць на матацыкле. Абодва яны былі мужчыны ў сіле, хвацкія і на рыбу ўдалыя. Хаця ўзаконенаму браканьеру дзяржава, незразумела чаму, па якой хваробе, плаціла пенсію. Вось з-за гэтай пенсіі трохі і варагавалі сённяшнія рыбакі. Езданы быў згодны памяняць сваё дэпутацтва, ад якога яму ніякай карысці, адзін толькі клопат, на пенсіянерскую кніжку, але не мянялі. Зрэшты, гэта мо і нагавор, чалавек ён быў працавіты, нават злосны ў працы. Злоснасць гэтая сыходзіла не толькі ад працы, а і ад таго, што ў дзяцінстве ён добра хапіў ліха. Яму яшчэ не споўнілася адзінаццаці гадоў, як ён асірацеў. Бацьку расстралялі немцы, маці зайшлася ад гора. Да вайны пайсці ў школу не паспеў, пасля вайны не было ўжо калі. Трэба было зарабляць грошы, каб адзецца і пракарміцца. У дзетдом неяк не здагадаўся пайсці, а мо і не ўзялі ці не пусцілі. У дванаццаць-трынаццаць гадоў у вёсцы пасля вайны гэта ўжо работнік. I ён жыў у пасынках у далёкіх і блізкіх родзічаў, пакуль сам не ўвабраўся ў сілу, даглядаў іхніх малодшых дзяцей, пасвіў худобу, араў, касіў. Моўчкі пераносіў шчыпкі, хапала і ў каршэнь ад дзядзькоў і цётак, усяго было на яго долю, што заўсёды выпадае на долю сіраты, няроднага дзіцяці, нахлебніка. Таму і з'ехаў з вёскі, штось будаваў па краіне, узводзіў у Сібіры і на Урале домны і заводы. Так, у працы, не пазнаўшы граматы, пайшоў у армію. У арміі яго навучылі распісвацца, але, калі вярнуўся зноў у сваю родную вёску, тыя пяць літарак, з якіх складалася яго прозвішча, выветрыліся з галавы. Ды і не хапала цярпення і спрыту ў пальцах выводзіць літаркі, ставіць крыжык было куды больш зручна і проста. Не трывала літарак рука, закляклыя ад тапарышча і пілы пальцы. Вось гэтыя закляклыя пальцы, гэтыя рукі і вывелі яго ў дэпутаты. Мо калі б ведалі загадзя, што ён непісьменны, і не выставілі б яго кандыдатуру, але хапіліся, калі ўжо выбралі і трэба было распісвацца ў нейкай паперчыне. Яму тую паперчыну і ручку, а ён крыжык. Здзівіліся, як, у наш час — і крыжык? Але ўжо было позна. Што зроблена, то зроблена, назад не перайграеш. I ён спраўна адседжваў, усе сесіі і з усім пагаджаўся, таму што на словах усё было куды як разумна і правільна. Шкоды нікому не чыніў, а карысць была, на ўсе ж рукі майстра. Асабліва здатны быў да цяслярскай і сталярнай справы, ніхто ў вёсцы не мог лепш за яго зрабіць лодку. I пры ўсіх сваіх талентах быў вельмі сумленны, капейкі лішняй ні з кога не браў. Не дазваляў сабе брацца і за справу заведама пустую і недарэчную, шанаваў у сабе майстра. Да прыкладу, прыходзілі да яго, прасілі адрамантаваць лодку. А тая лодка даўно перажыла ўжо свайго гаспадара. У сераду сто гадоў ёй. Ён адмаўляўся наадрэз: новую зрабіць магу, магу і гэтую падладзіць, але не буду. Доўга хадзіць на ёй немагчыма, з вас лішнія грошы, а мне няслава. Такі ўжо гэта быў чалавек. Нічога кепскага не мог сказаць Уладзік і пра ўзаконенага браканьера. Калі ўжо ён быў у сяле, значыцца, патрэбны чалавек. Сяло толькі дзеля забаўкі людзей на свет не выпускала. Кожны чалавек каму-небудзь ды трэба. Не лішні людзям быў і ён, папярэджваў усіх, калі мелася з'явіцца ў вёску якое-небудзь начальства, якому не надта трэба было мазоліць вочы. Мог замовіць слова і перад рыбнаглядам, калі той пачынаў ужо занадта лютаваць, налева і направа сыпаў штрафамі, адбіраў сеткі і жакі, добры ўвогуле да пары да часу быў чалавек. Праўда, цяпер пачаў трохі псавацца, заядацца пачаў. Але ж тут нічога не зробіш. Увесь час круціцца каля начальства. А каля начальства, тут ужо як заведзена, трэба выбіраць: ці ты з ім заадно і яно лічыць цябе за свайго, ці ты супраць, а гэта значыць — не патрэбен яму. Хто плоціць грошы, той заказвае і музыку. Халуйстваваць ён асабліва не халуйстваваў, але пенсію сваю адрабляў. Іншы раз, калі напіваўся, нешта находзіла на яго, рэзаў у вочы праўду-матку, але гэта калі толькі вельмі ўжо п’яны быў, а мо яшчэ і таму, што здагадваўся аб сваёй уладзе пад начальствам. Ён без яго ўжо не мог, а яно таксама, разумеў уладу вады і лесу над душамі начальнікаў. Тыдзень адседзеўшы ў горадзе ў сваіх душных кабінетах, знерваванае, яно перла на гэтую ваду і лес, як рыба прэцца ў прадуху зімой да свежага паветра, прагла размагніціцца, раскруціцца на поўную катушку, іншы раз і з жанчынамі, дзеўкамі, шлюхамі ўвогуле. Прагла забыць, што і над ім ёсць яшчэ начальнікі, сцвердзіць, што яны тут самыя што ні на ёсць галоўныя. I вада, лес і гэты чалавечак — усё толькі іх і для іх. Размахніся, рука, развярніся, плячо, але каб толькі ніхто не чуў і не бачыў. У зацішак, у мядзведжы берлаг. Дачаснікі-ўрэменшчыкі гулялі, адпачывалі, пілі, елі, стралялі птушак і звяркоў і па пустых бутэльках, а надаралася — і па сваіх шлюхах, па чорных «Волгах». I бачачы і ведаючы такое, дзе ўжо застацца чалавеку чалавекам. Дзякуй на тым, які ўжо ёсць: нікога не прадае, рахункаў ні з кім не зводзіць, і слава богу. Каб жыць у вёсцы і нікому не перайсці ні разу дарогі — немагчыма. I гэтая вёска, акрамя ўсяго іншага, памятала яго, яшчэ калі ён быў хлопчыкам. Добры быў хлопчык. Як ужо любіў ваду і лес, словам не выказаць. Дняваў і начаваў там. Ледзь не плакаў, калі на яго вачах зводзілі дуб, даглядаў, лячыў пойкіх звяркоў і казюрак, у браканьеры падаўся не адразу. Рабіў нейкі час егерам, лесніком, а потым ужо распусціўся, распіўся і меры сваёй не ведаў. Аднойчы так дапаў да дарэмнага, зноў жа будучы пры начальстве, што спрабаваў утапіцца. Кінуў руля, утапіў восем казённых ці начальнікавых сетак, дзве стрэльбы і адзін транзістарны прыёмнік.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Обсуждение, отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x