Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хроніка дзетдомаўскага саду: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хроніка дзетдомаўскага саду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.

Хроніка дзетдомаўскага саду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хроніка дзетдомаўскага саду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Місцюк сеў, ваўчыца ўстала, падышла да яго так блізенька, што яны адчулі дыханне адно аднаго. Місцюк ужо амаль што ў беспрытомнасці загарадзіўся ад гэтага яе дыхання, салодкага псінага паху, паху берлагу рукою, стаіў сваё дыханне. Зграя варухнулася, ужо, мусіць, гатовая кінуцца на яго. Ваўчыца зноў коратка заскавытала, ваўкі замерлі. I наперад, як па знаку нейкім, выйшаў той нягеглы воўчык, павярнуўся да Місцюка задам, задраў нагу. Місцюк адчуў, як нешта цёплае палілося яму на руку. Пасля гэтага воўчыка пачала мачыцца ваўчыца, няспешна і доўга. Няспешна, пастукваючы лапамі па намерзлай дарозе, адышлася ад Місцюка, села перад ім, пазяхнула, аблізнулася і зноў ціхенька заскуголіла. I, нібы падпарадкоўваючыся гэтаму скуголенню, да яго адзін за адным, захоўваючы нейкую сваю воўчую чаргу, пачалі падыходзіць ваўкі. Задзіралі заднюю нагу, уздымаючы яе амаль што да вуха Місцюка, яму было чутно, як расслабляюцца ў гэтых задраных лапах кіпцюры, як яны выходзяць з мяса, ціха шапочучы, нібы прусакі, тоненька казычуць паветра над вухам, як струменіць, ірвецца вонку мача, асядаючы пырскамі на шынялі, як набрыньвае сукно і робіцца важкім шынель. А потым усе гукі зніклі, ніхто не рухаўся, нішто не струменіла, стала вусцішна, паныла. I рукі Місцюка самі адпалі ад твару. Ваўкі былі побач, сядзелі ўкруга яго, задуменныя і нерухомыя. Наперадзе сядзела ваўчыца, як не мела ніякага дачынення да таго, што тут толькі што адбылося, лішняя і таму засмучаная, маркотная. Посна-маркотнымі былі морды і яе кавалераў. А яго, Місцюка, здаецца, і не існавала зусім, ці быў ён накшталт пянька ім, прыдатнага да адной толькі вось такой патрэбы. I яны справілі гэтую патрэбу.

Ваўчыца ўстала першай, слізганула невідушчым позіркам па Місцюку, скоса зірнула на ваўкоў. I ваўкі адразу ж падхапіліся. Ваўчыца ўзняла галаву, утаропілася ў неба і завыла, тое ж самае зрабілі і ваўкі, нібыта адпявалі кагосьці, і сама пачалі толькі ўваходзіць у смак гэтага адпявання, ды ваўчыца перапыніла іх, не дала ім зведаць асалоду, давесці песню да канца, скочыла з дарогі ў снег. За ёю падхапілася і пайшла па сумётах уся зграя, прамільгнула за кустамі і схавалася ў лагчыне каля могілак.

Місцюк яшчэ пейкі час, але нядоўга, пасядзеў на дарозе не кратаючыся, як пакінулі яго ваўкі, потым устаў і пабрыў да вёскі. Па дарозе ісці было слізка, ногі раз'язджаліся. Ва ўтаптанасці расслізганай саннымі палазамі і лятучай завірушнай пудрай да мярцвяна-сіняга бляску дарогі былі нейкая адзеравянеласць і здранцвенне. I ўсё вакол на тую шэрую змрочную гадзіну як амярцвела, сіне ззелянела. I гэты колер наперадзе згушчаўся, гушчыні яму надавалі вечаровыя цені, што падалі ад хат і хлявоў, і самі хаты і хлявы, доўгі іх век, што стаялі яны на зямлі, браліся сінім і зялёным. I рэха яго крокаў было, здаецца, таксама сінім і зялёным, ступаць было балюча, нібыта ў вушах ці ў галаве на кожным кроку выбухалі маленькія бомбачкі, так калярова і аднастайна ўсё меркла і ўспыхвала зноўку перад вачыма. I Місцюк, зняможаны гэтым рытмічным палыханнем, сышоў з дарогі, збочыў у сумёты, пайшоў па снежным цаліку, па гурбах, намеценых завірухаю ў полі. Але і на гэтых гурбах у полі ён спатыкаўся нядоўга, нешта раптам прыкавала, адключыла яго думкі ад таго, што толькі што адбылося на дарозе. Нешта вельмі значнае, што тычылася ўсяго яго ранейшага і будучага жыцця. А што іменна, не мог уцяміць, спыніўся, сам не ведаючы чаму. Не цікавіўся ён зараз ні мінулым, ні будучым, хацелася аднаго: як мага хутчэй дапяць да сваёй хаты, убачыць дзяцей, якія, мусіць, сядзелі, уграваліся зараз на печы, самому залезці на гэтую печ і забыцца ў сне. I глядзеў ён, абапёршыся на нейкае невялічкае дрэўца ці кусцік, туды, дзе стаяла яго хата. Ён бачыў яе, хаця яна была схавана за другімі хатамі казармай пагранічнікаў. Гэтая казарма, што стаяла на яго шляху, і дапамагла яму ачомацца, адчуць, што ён ужо каля парога хаты. Папраўдзе, дык казарма пагранічнікаў таксама яго хата. У падмурку яе, казармы, ляжалі бёрны бацькавай, а гэта значыцца — і яго хаты. Ён пазнаў іх, калі вярнуўся ў роднае сваё сяло, збегшы ад няволі і нямецкіх самалётаў. I прыйшоў ён тады ў сяло, як ні дзіўна, разам з Іванам Знаўцом. Рознымі дарогамі ішлі па жыцці, рознымі дарогамі абышлі яны смерць, а ў родным сяле дарогі гэтыя сышліся. Дарогі сышліся, а вось самі яны, людзі, так да канца жыцця сысціся не змаглі... Больш таго, не толькі дарогі сышліся, леглі разам, шчыльна адно да аднаго ў казарму пагранічнікаў бёрны з яго, Місцюковай, хаты і хаты Знаўцовай, і пабраліся бёрны ўсутыч і ў лапу прыйшліся. Тут яго карані. Сама зямля тут на тры метры ўглыб, а мо нават і больш, да самага пупа, прапахла яго духам, духам яго дзядоў і прадзедаў. Тут ён і адбудуе сабе новую хату, цяпер ніхто не перашкодзіць, ніхто не будзе замінаць. Граніцы ж больш няма. I Сідар азірнуўся круга сябе, прыкідваючы, дзе лацвей будзе выводзіць зруб, ставіць хату. Азірнуўся і разгубіўся. Скрозь па полі беглі, вытыркаліся са снегу маладыя дрэўцы. Ён не верыў сабе, сваім вачам. Такога не магло быць, здаецца ж, ён не спіць і не трызніць, у чым некалі папракаў яго Іван Знавец. Мо ён і на самай справе крыху таго, перакруціў сабе мазгі з гэтаю вайной і мірам. Кручанае жыццё, перакручаная і галава. Няма, не растуць тут і не павінны расці аніякія дрэвы, даўно ўжо адышоў у небыццё пагранічны сад. Сідар выпусціў з рук галінку, якой да гэтага трымаўся. Выпусціў і зноў ухапіўся за яе, каб дасведчыцца на самай справе, існуе яна ці ён ужо страціў апошні розум.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Обсуждение, отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x