Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хроніка дзетдомаўскага саду: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хроніка дзетдомаўскага саду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.

Хроніка дзетдомаўскага саду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хроніка дзетдомаўскага саду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I яны б падпарадкоўваліся, старыя жылі ўспамінамі аб мінуўшчыне, маладняк — сённяшнім, і былі б у іх жыцці і мара, і месца подзвігу, які яны калі-небудзь, але ўсё ж здзейсняць. Ды тут здарылася бяда. Чалавек, змагаючыся за адраджэнне зуброў, недзе ўсё ж, здаецца, памыліўся, пралічыўся. I памылка гэтая, пралік выказалі сябе дзесьці ўжо ў другім ці трэцім пакаленні зуброў. На выгляд гэтае пакаленне было нічым не горш за тых зуброў, што жылі некалі на волі. Але гэта толькі на выгляд, звонку, а на самай справе яны ўвесь час кволіліся, мучыліся ад хвароб і балячак. Аднолькава цяжка пераносілі холад і гарачыню, зяблі і задыхваліся. Камары і авадні лёгка пракусвалі іх, здаецца, дубленую скуру, пракусвалі, адкладвалі яйкі, ад чаго да іх прыпадала кароста. А варта было хоць трошкі, злёгку параніцца ці ўдарыцца, як месца ўдару нагнойвалася, пачынала гнісці, ішло болькамі, якія доўга не загойваліся. Яны не жылі, а гнілі, гнілі на корані. Здавалася, і мясціна, у якой яны цяпер атайбаваліся, назаўсёды ўжо прапахла гніллю і хваравітасцю, цяжка было нават дыхаць.

Вось тады, сышоўшыся ўсе разам, маладыя і старыя зубры вырашылі паслаць у разведку Сноўдалу, наказалі, каб ён прайшоў былымі іх сцежкамі, па якіх хадзілі яшчэ іх дзяды, паглядзеў, хто ходзіць імі сёння, праверыў, ці растуць яшчэ іх хвоі і дубы, ці, як раней, бягуць рэкі, што некалі паілі іх, да іх яны яшчэ спадзяваліся вярнуцца. Наконт гэтага вяртання, праўда, выйшла спрэчка. Знайшліся старыя і маладыя зубры, якія былі супраць: «Перамром на тых сцежках ужо да апошняга, як некалі тыя ж маманты».— «Перамром ці не — невядома, а тут сапраўды канаем. Ды і што ўспамінаць мамантаў: вымерлі, так ім і трэба, ніхто і не прыкмеціў. А мы застанемся, калі будзем трымацца чалавека».— «Чалавек звядзе нас. Усё гэтае адраджэнне — толькі хітрыкі яго, хітрыкі. А мы ж падобіе яго... Сярод чалавекаў жылі некалі яцвягі, дзе яны сёння? I іх знікнення таксама ніхто не заўважыў. Чалавек сёння мае адзін толькі клопат: самому добра жыць. Нам ён толькі ставіць нумары, клейміць ды кальцуе нас. А калі мы прападаем, занатоўвае ў кніжку. У той кніжцы мы, як у пастцы, навекі».— «Бліжэй да чалавека».— «Далей ад чалавека. У ім падман».— «I наша мінулае — падман, не было, не было яго».— «Усё падман, прыгожыя словы і малюнкі, не паддавайцеся, заставайцеся на месцы».— «У дарогу, праз мінулае ў будучыню, а праз будучыню — у мінулае».— «Толькі сённяшняе — сапраўднае мінулае і будучыня».— «Мінулае — будучыня».— «Будучыня — мінулае...»

Працягваючы так спрачацца, яны канчаткова заблудзіліся сярод сваіх жа трубных галасоў, мінулага, сённяшняга і будучыні, перавярнулі ўсё дагары нагамі і ўверх дном. I разгубіліся, але не прызналіся, што разгубіліся, пачалі біцца. I гэтая бойка магла быць апошняю ў гісторыі зубрынага роду, таму што ніколі спрадвеку іх ніхто так не нявечыў і не вынішчаў, як самі яны сябе зараз. Таму што ніхто добра і не ведаў, з-за чаго ўсчалася бойка. Кожны біўся за сваю праўду, а гэта значыла, што ўсе іншыя былі няправымі і павінны былі загінуць. I багата хто з іх ужо загінуў, знявечаны рагамі і капытамі сваіх жа сародзічаў. Шмат каму з іх было накананана памерці і з параненых, таму што раны тут не загойваліся, ад заняпаду духам. Пра гэта ўспомніў Сноўдала, калі яму распаролі бок. Ён таксама ўцягнуўся ў бойку, хаця спачатку і не думаў, памысліць не мог, што будзе біцца, як не маглі памысліць і некаторыя іншыя зубры. Але ці ж застанешся ўбаку, калі вакол усё кіпіць злосцю, не дадуць застацца ўбаку, не дазволяць. I Сноўдала разам з усімі кінуўся ў бой і біў другіх, не ведаючы сам, навошта і чаму, пакуль не адчуў, што яго паранілі, што ён не здольны ўжо нікога забіць ці параніць, што ўсё ўжо скончылася для яго. Угнуўшыся, ён застыў над сваім паваленым праціўнікам, які сплываў крывёю; смылеў, наліваўся болем разадраны бок, цурком цякла кроў, крапіла зямлю, змешвалася з крывёю яго ворага. Але Сноўдала не адчуваў варожасці да зубра, які ўжо здыхаў, і наогул ні да каго не было ў яго адчування варожасці. Толькі смутак і боль, і не ад раны — ад праніклівай здагадкі, усведамлення, што жыццё адыходзіць назаўсёды.

Ён падумаў, што ў лагчынцы, у якую точыцца іх кроў, будзе некалі добра расці трава, мо нават вырасце дуб. Але што яму да той травы, калі ён яе ніколі не ўбачыць. I ніхто не ўбачыць, не парадуе вока, калі ўсе загінуць. Дык дзеля чаго і навошта ліецца кроў? Трава і дрэва аднолькава добра растуць і на гнаі, памёце. Усё расце, пакуль ёсць каму спажываць і ўгнойваць гэта ўсё, і свеціць сонца над галавою. А сонца ж таксама памрэ разам з імі. Навошта яно, калі нікога жывога, калі няма каму свяціць. Ён успомніў усе свае світанкі, як кожны раз знаёма, але і нанава прачыналася зямля, а разам з зямлёй і ўсё жывое, ён таксама. I не бяда, што не заўсёды гэтае абуджэнне даравала радасць, ён жа таксама зведаў тут, што такое хвароба, але світанак падымаў яго, вымушаў уставаць, перамагаючы сябе, ён падымаўся і ішоў сустракаць дзень, вітаць жыццё. I спакваля разыходзіўся, таму што бачыў сонца і неба, чуў вецер, жыццё, якое доўжылася бясконца, якому быў патрэбны і ён, у якое быў укручаны, упрэжаны стагоддзямі і пакаленнямі, як і ўсё іншае на зямлі — лісцік, травінка, дрэва, рэчка і месяц. Цяпер жа ўсяму гэтаму падыходзіў канец, гэта ж не толькі ён сплывае крывёю. Крывёю абліліся нябёсы, сонца ў крыві, захлынаецца крывёю і стогне зямля, як звер, заходзіцца ад стогну. Не, не расці на ёй больш траве, калі няма каму скубці гэтую траву, няма каму ўгнойваць, добрыць зямлю. I пакуль з яго яшчэ не выцекла ўся кроў, пакуль яго яшчэ хапае на голас і крык, трубны роў, трэба галасіць, крычаць і трубіць: спыніцеся, спыніцеся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Обсуждение, отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x