Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду
Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Хроніка дзетдомаўскага саду
- Автор:
- Издательство:Мастацкая літаратура
- Жанр:
- Год:1987
- Город:Мінск
- ISBN:нет данных
- Рейтинг книги:4 / 5. Голосов: 1
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 80
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Хроніка дзетдомаўскага саду: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хроніка дзетдомаўскага саду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Хроніка дзетдомаўскага саду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хроніка дзетдомаўскага саду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
Да таго ж я раптам успомніў, што ў маім жыцці былі ўжо такі непрыступны поезд і такая непрыступная правадніца. А я абхітрыў яе, абвёў вакол пальца. Не змог увайсці праз дзверы, залез праз акно. Праўдзівей кажучы, мяне ўцягнулі ў акно чыесьці дужыя рукі.
Нешта падобнае я надумаў зрабіць і цяпер. Мне абавязкова трэба было ехаць гэтым поездам, нібыта другіх не існавала. I гэта, зрэшты, было так на самай справе. Часта так здараецца, што чалавеку на нейкае яго дзеянне, на жыццё і лёс даецца ўсяго толькі адно імгненне. Дзесьці ледзь-ледзь насцярожана і ціха прыадчыняюцца дзверы, і ён павінен не марудзячы шмыгнуць у шчыліну, створаную лёсам, шмыгнуць ці пашырыць яе плячом і ўвайсці не думаючы, інакш дзверы зачыняцца ўжо назаўсёды. I застанецца яму толькі біцца да крыві ў тыя дзверы лобам. А яны ўсё роўна не адчыняцца больш. Ніколі. Гэта тое ж самае, чаму ў адну тую ж раку нельга ўвайсці двойчы.
Такім чынам мінала, канчалася маё імгненне, перада мной быў мой поезд, мая шчыліна, мая дарога, вартаўніца майго лёсу і жыцця. Але я не ведаў, не здагадваўся аб гэтым, я проста хацеў ехаць, таму што не мог не ехаць. Мне чамусьці здавалася, што ва ўсім белым свеце не засталося больш паяздоў. Гэта быў апошні і якраз туды. Куды? Вось гэтага я не ведаў. Туды, і ўсё. Туды, куды па білетах і без білетаў адбывала ўжо шмат іншых, вачыма каторых я цяпер бачыў гэтую станцыю. Туды, дзе яны, а цяпер ужо і я нешта недарабіў, пакінуў, дзе мо і па сённяшні дзень застаўся я сам. I я павінен туды дабрацца. Не таму, што там мяне чакала сустрэча з кім-небудзь, мо і з самім сабой, а таму, каб пераканацца, што ўсё гэта было, усё гэта сапраўднае, не падробленае, для нейкага растварэння, зліцця з радасцю існавання, не да канца перажытаю мною там, з небам, не падобным на гэтае неба і на ніякае іншае не падобным, дзе ўсё замерла ў чаканні, прадбачанні майго з'яўлення. Вось куды адыходзіў гэты поезд, а людзей, якія ехалі ў ім, можна было ў разлік не браць. Яны былі як нерэальныя і існавалі, каб прымусіць мяне паверыць у рэальнасць поезда, дарогі, імгнення і таго кутка, куды я імкнуўся, хімерычнай маёй паездкі на станцыю, куды паязды прыбываюць раз у сто гадоў, а то мо і радзей.
I я, не зважаючы на правадніцу, шмыгнуў пад вагон і ў першае ж акно, каля якога былі людзі, працягнуў рукі, не думаючы, што за гэтым адбудзецца, што пакладуць тыя, у вагоне, у мае рукі — хлеб ці камень, возьмуць іх, прымуць ці ўдараць па іх. Мяне падхапілі, адарвалі ад зямлі і ўцягнулі ў купэ, лічы, узнеслі на сёмае неба. Але недарэмна гавораць: ніколі не хадзі па той дарозе, па якой аднойчы ты прайшоў ужо. Не паспеў я ачомацца, устаць на ногі, як у купэ апынулася і правадніца. Я сарваўся з месца і пабег. Усё паўтарылася, усё было так, як і тады, у дзяцінстве, калі першы раз вось такім чынам апынуўся ў такім жа вагоне. Адна толькі розніца — выкрылі мяне, што я без білета еду ў поездзе, калі ён ужо крануўся. Уся брыгада, кантралёры, рэвізоры, праваднікі, гналася за мною. Калі б поезд набраў ужо хуткасці, як тады, я б уцёк, чорта б яны мяне ўзялі. Уцёк бы па дахах вагонаў, як і тым разам: набліжэнне моста цераз рэчку выратавала мяне ад рэвізора. Ён, канечне ж, палез за мной на дах вагона, але блізкі грукат сталёвых пралётаў моста спыніў яго. Ён пабаяўся гнацца за мною далей, ашчаджаў галаву, яе магло знясці пралётам моста, сталёваю бэлькай адхапіць, як брытвай. Ён ведаў аб гэтым, ведаў і я, і ў мяне была галава на плячах, не капуста, галава, якой я таксама рызыкаваў, але не баяўся рызыкі, як баяўся рэвізор, таму што ён быў загоншчыкам, паляўнічым, а я дзічынай. А для дзічыны дзвюх смярцей не існуе.
I цяпер я быў дзічынаю, але поезд мой стаў, мёртва прыкіпеўшы коламі да рэек, нібы і не збіраўся ніколі і нікуды адыходзіць. Мяне гналі праз усе вагоны да самага паравоза. З пляцоўкі апошняга вагона я і ўзабраўся на тэндэр, хацеў закапацца ў вуглі, але мне не дазволілі. Я скочыў з тэндэра ў паравозную будку, яна была пустая, не гарэў і агонь у топцы. Топка зазывала мяне да сябе: самае схоўнае месца, самая надзейная схованка на свеце. Ніхто не знойдзе. Але я ведаў, што гэта лавушка, пастка. Варта мне было нырнуць туды — і імгненна запалыхае агонь. Я згару, як згаралі афіцэры, што вярталіся з фронту дамоў, ці «мяшочнікі». Выйсце было адно, немагчымае, неймавернае, але ўсё ж выйсце. Пакінуць поезд, здацца і сто гадоў чакаць наступнага ці спрабаваць непрыкметна зноў залезці ў акно гэтага.
Я саскочыў на зямлю, за мной пасыпаліся з вагонаў і мае ганіцелі. I колькі ж іх было. Да іх далучыліся, здавалася, і тыя, хто толькі што падаў мне руку, дапамог залезці ў вагон. Усе яны гналіся за мной, палявалі зайца. Я бег па састарэлай, як вымерлай станцыі: міма калонкі, дзе бралі ваду некалі паравозы, а цяпер яна была бяздзейнаю, без кроплі вады; міма вакзальных ларкоў, якія не рабілі, прадаўцы спалі, схіліўшыся за цьмянымі, стагод дзе не мытымі вітрынамі над заплеснелымі зялёнымі бутэрбродамі з каўбасой і сырам; міма трухлявых цяпер ужо штабялёў лесу, які рассыпаўся ў прах ад аднаго толькі подыху ветру; бег па парослых мазутнаю травою шпалах, пакрытых болькамі, з'едзеных іржою рэйках, па якіх ужо сто гадоў ніхто не ездзіў. I на гэтай каляровай гнілі былога свята хуткасці і руху мяне заўсёды даганяў гудок паравоза. Даганяў заўсёды таму, што гэта быў даўні мой сон-трызненне, насланнё, пракляцце маё. Паравозны гудок скаланаў і разбураў вакзал, ларкі, штабялі лесу, нібы скрозь зямлю правальваліся, знікалі і людзі. Поезд кранаўся, я заставаўся адзін. Ні душы вакол. Нікога, толькі невідушча і цяпер ужо бязгучна бег у сінь і блакіт неба поезд. I тут я звычайна прачынаўся, агорнуты неверагодным смуткам, збянтэжаны, адчуваючы, як наплываюць і шчыплюць твар слёзы. Не трапіў, не трапіў. Лепш бы ўжо і не прачынацца, так шкада мне было поезд, які паехаў без мяне. Пазбавіўшыся ўжо сну, наяве я яшчэ больш востра адчуваў, што павінен быў ехаць у ім. Куды? Гэтага я зноў не ведаў. А хацеў бы ведаць. Хацеў быць у тым поездзе, і шкада было ўжо і сну, таго, што ён заўсёды рвецца на адным і тым жа месцы. Ён не адставаў ад мяне гадоў дзесяць. Я не мог заснуць з-за яго ўначы. Адчуванне чагосьці невыказна добрага, ад чаго заваблівала, заманьвала мяне ў дарогу, сціскала сэрца, ахоплівала такая туга, што я не мог і варухнуцца, быццам трапляў пад шахтавы абвал ці дрэва падала на мяне, часам жа здавалася, што я проста ў абдымках кагосьці жывога. Я імкнуўся вырвацца з гэтых абдымкаў, спрабаваў устаць і не мог, толькі нема крычаў: «Хто ты, адкуль ты?» Адказу ніколі не было. Прамога адказу, голасам ці гукам. Але непрамы быў, толькі я тады не разумеў, што гэта адказ. Урэшце мне ўдавалася перавярнуцца, пазбавіцца гнятлівага суму ці хоць трохі прыглушыць яго паўсядзённым, што чакала мяне раніцай, як толькі я падымуся, тымі абавязкамі і клопатамі, якімі я жыў у той час у далёкім маім горадзе. Я зноў непрыкметна ўпадаў у дрымоту і бачыў другі ўжо сон. I зноў жа нязменна адзін і той жа. I тут трэба сказаць, калі першага сну я баяўся, то другі выклікаў, прасіў, каб ён сасніўся мне, як просяць паказаць дарагую і памятную фотакартку. Не ў прыклад першаму, ён быў вельмі кароценькі, ён не сцягваўся, таму што ў ім нічога не адбывалася, ну зусім нічога. Я ішоў берагам Пятлянкі, ішоў сабе, і ўсё, вяртляваю, як сама рака, сцежкаю, па белым пяску і чорным глеі, праз асаку, што расла пры беразе. Неба над маёй галавою было заўсёды сіняе, сонца яснае і добрае, вада ў Пятлянцы пяшчотная, і я нікуды не спяшаўся, ніхто не падганяў і не чакаў мяне ні адзаду, ні наперадзе. Але я ведаў, куды іду, і ціха сам сабе радаваўся. Туды, дзе Пятлянка ўпадае ў другую рэчку, вельмі вялікую для мяне, хаму што большай я не бачыў. Дзесьці каля гэтых дзвюх рэчак ёсць старыца, а праз яе вельмі стары, старадаўні масток, такі старадаўні, што і дарога да яго з двух бакоў зарасла, памерлі даўно ўсе, хто хадзіў па ім і ездзіў. На тым мастку сядзіць, грэе на сонцы старыя свае косці дзедка, якога ніхто, акрамя мяне, і не бачыць. Ён глядзіць на такую ж нябачную чужому воку сцежку. Пра яе ведаем мы толькі двое. Гэта былая звярыная сцежка, па якой стагоддзі, тысячагоддзі хадзілі на вадапой цары прыроды, магутныя лясныя волаты-зубры. Апошняга з тых зуброў забілі некалькі дзесяцігоддзяў назад, толькі мы з дзедкам не верым гэтаму. Мы чакаем, калі ён вернецца, таму што наогул не верым у смерць. Хто нарадзіўся, што з'явілася на зямлі, тое ўжо вечнае, непадуладнае смерці, таму што належыць не каму-небудзь аднаму, а ўсім, усяму свету, усёй зямлі і памрэ толькі разам з зямлёй. А пакуль яна ёсць, усё на ёй жывое. Я нават ведаю, калі з'явіцца з небыцця наш з дзедкам звер, кашлатая наша ўцеха і радасць, і таму мінаю дзедку, які дзесяцігоддзямі не пакідае мастка. На зліцці рэк, дзе растуць дубы, якія памятаюць яшчэ варагаў і грэкаў, у засені іх, стаіць напаўразбураная хатка, сплаўная кантора, якая засталася тут яшчэ з той пары, калі па Пятлянцы сплаўлялі лес. З той пары захаваліся і далёка крочылі ў ваду палі, дзе-нідзе праз іх перакінута бярвенне. I я падыходзіў да гэтых паляў, узлазіў на цёплае бярвенне, лажыўся на яго, прыпадаў тварам амаль што да самай вады. I ўсё на свеце знікала — ні звяроў, ні хат, ні людзей, ні вёсак, ні гарадоў. Былі толькі я і вада, вада пацвельвала мяне, казытала апушчаны ў яе нос. I як гэта было хораша. Спакваля рэчка звыкалася са мною, выпускала са сваіх глыбінь вялікіх залацістых рыбін, яны плавалі, без перабольшання, у мяне пад носам, сонна пашавельвалі плаўнікамі, зявілі ружова-празрыстыя раты, нібыта спрабавалі сказаць мне штосьці. Я старанна імкнуўся зразумець іх мову і таксама бязгучна па-рыбінаму нешта адказваў ім. Неба і свет звужаліся, гублялі сваю бясконцасць, абмяжоўваліся памерамі таго свету і неба, якія былі вакол мяне і над маёй галавой, выкройвалася трохі месца і для хаткі, што стаяла наводдаль, драмала пад дубамі, для паляў, падобных на свечкі над вадою, і самой вады, роўнядзі ракі перад вачыма. Гэта быў вельмі добры свет, і ўсё ў ім было ў згодзе. Мяне, чалавека, яшчэ не існавала, я быў сярод рыб, гаварыў з імі, спрачаўся і пагаджаўся, яны ўцягвалі і заманьвалі мяне ўглыб, у бяздонне віру, які падземнымі жыламі злучаўся з усімі водамі свету, у віры, дзе ляжалі мораныя дубы, куды не дасягала сонца і дзе жылі толькі чорныя самы, якія ўсплывалі наверх толькі ўначы. Я адмаўляўся ісці за рыбамі, ведаючы, што адтуль ужо не вярнуся. Я ж яшчэ не нарадзіўся. Мне было толькі яшчэ наканавана нарадзіцца, з'явіцца на гэты такі цудоўны і прыгожы белы свет. Лежачы на палях, я прадчуваў сваё будучае нараджэнне і прыспешваў яго, спяшаўся, прагнуў з'явіцца сярод лета і цішыні, вады і спакою, некранутых дуброў. А пакуль сам быў спакоем і цішынёю, сонцам і небам, краснапёркаю, рыбінаю, страказой, што празрыста планіравала над вадой. Я вітаў усё, што пазнаваў, і пазнаны мною свет вітаў мяне. Мы давяралі і даверыліся ўжо адно аднаму.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка:
Похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.