Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хроніка дзетдомаўскага саду: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хроніка дзетдомаўскага саду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.

Хроніка дзетдомаўскага саду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хроніка дзетдомаўскага саду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А поезд мой ужо бег, спяшаўся, пакрыкваў у цемру. Я ляжаў на верхняй лаўцы. То паглядаў у акно, думаў адразу аб усім, увязваючы ў адно час і дарогу, то задрэмваў, у паўзабыцці спрачаўся з самім сабой, нешта прызнаваў, ад нечага адмаўляўся. Пранізаны гудком паравоза, прахопліваўся, дзівіўся з самога сябе, з таго, што я нарэшце еду і ў той куток, да якога я даўно імкнуўся, дзе сон і ява так цесна перапляталіся між сабой, што я ўжо быў не здольны адрозніць, дзе падман, унушэнне, а дзе ж праўда, губляўся, на самай справе я еду ці гэта толькі працяг маіх бясконцых сноў, у якіх я зведаў столькі суму і радасці ад таго, што ехаў, вяртаўся, і столькі ж расчараванняў.

Я з дзяцінства любіў паязды. Іменна паязды, а да паравозаў адносіўся абыякава. Хаця, калі падумаць, для хлапчука больш займальным павінен быць паравоз. «Авечкі», «Шчукі», «ФЭДы», «ІСы», мурзатыя, трохі як пазасветныя, качагары і памочнікі машыністаў, зіхатлівыя дышлы, топкі, якія дыхалі агнём, рэверсы, інжэктары, манометры — аб усім гэтым я ведаў і чуў, таму што сам быў з сям'і чыгуначнікаў. А на паравоз за ўсё сваё жыццё далей тэндэра так і не падняўся. I не вабіла, нейкім вельмі ўжо няхатнім ён быў для мяне, а мо наадварот, я звыкся і зведаў гэты паравоз раней, чым нарадзіўся,— праз бацьку, дзядзьку, суседзяў, спрэс чыгуначную нашу вуліцу, мо таму і глядзеў на яго, як на парася, што рохкае ў хляве. Да ўсяго, як я чуў, у паравозных топках часта палілі людзей: «мяшочнікаў», якія ездзілі па прадукты ў Заходнюю Беларусь і на Украіну; афіцэраў, якія вярталіся з фронту. Дабро брыгада дзяліла, а афіцэра — ломам па кумпалу і ў топку. Знайшлася такая вось брыгада, канечне, не на нашай вуліцы і не нашай нават станцыі, а з суседняй, зразумела, суседняй. Таму паравозы я заўсёды абыходзіў бокам, зусім іншая справа — паязды. У іх не было паравознай пыхлівасці і фанабэрыстасці, адасобленасці. Стаяць сабе ціха-мірна, сашчапіліся паветраправоднымі шлангамі, як за рукі пабраліся, далонь у далонь. Праваднікі заўсёды ў чыстым, хаця і непадступна строгія да нас, падлеткаў, пільна спраўляюць з кожнага білет, ахоўваюць дзвярныя праёмы, і абхітрыць правадніка, залезці ў вагон ці хаця б у сабачую скрынку для мяне заўсёды вялікая спакуса. Перахоплівала дыханне, як перахоплівала і тады, калі мы, хлопцы з чыгуначных вуліц, сігалі на хаду поезда пад вагоны, перабягалі цераз рэйкі ці залазілі на тармазныя пляцоўкі, ехалі кіламетры два і ляцелі, губляючы адчуванне свайго цела, пад адхон. Заманьвалі прастора, навіна расчыненай за апошнім семафорам зямлі, навіна паязных людзей, іх гамонкі, чаканне самой гэтай навіны, што была зямлёю і часам. Усё гэта прайшло, абмялася, абтапталася, асвойталася, сцерлася з памяці, як дождж і вецер сціраюць з ліста паперы напісанае чарнілам, толькі фіялетавыя размытыя пісягі, толькі маленькія, ледзь бачныя воку ўжо набраклыя драпінкі — след пяра, якое некалі прайшлося тут. Рукапісы не гараць, іх цяпер ніхто не паліць, навошта, калі яны самі проста блякнуць, выгараюць.

Цяпер гэтыя абгрызеныя часам задзірынкі-падрапінкі пад аднастайны постук колаў поезда, што бяжыць у цемру, пачынаюць зноў набракаць, насычацца згубленаю памяццю, ажываць. I мроілася мне, што я нікуды не еду, што я ўсё яшчэ на пероне, маленькі, пранырлівы, настырны. Я адзін супраць усяго белага свету. Я і поезд, састаўлены з касабокіх зялёных, з лупленаю фарбаю вагончыкаў з задымленым верхам, драўляных і металічных уперамешку. Строгая правадніца з таго далёкага часу, з дзяцінства, вартуе вузенькую шчыліну дзвярэй, сталага веку ўжо вясковая цётка, а гэта значыць надта ж пільная, самая пільная з усёй чыгуначнай варты. Міма такой і мыш не праскочыць, таму што яна яшчэ дакастрычніцкая, вырасла на мякіне, разумее і бачыць усё не толькі вачыма, а ўсім целам, да смерці баіцца паязнога начальства, кожнага жывога чалавека, інакшага, чымсьці ў яе, чыну і звання, даражыць сваёй работай. Трохі сабачая, праўда, работа, але яна прыстаўлена да яе, і гэта ўсё ж лепш, чым выжыльвацца ў калгасе ці забіваць кастылі ў шпалы. Мо гэта нават мая цётка, яны амаль што ўсе ўладкаваліся правадніцамі на чыгунцы. Прыкідваліся да мяне, прымалі мяне за пляменніка, калі завітвалі да нас у хату, і адварочваліся на вакзальным пероне: пры выкананні службовых абавязкаў. Чаму ж я праг трапіць іменна ў яе вагон? Адным словам не растлумачыць, тут былі свае далікатнасці, а самае галоўнае — праваднік-жанчына. Яна не здольная была наладзіць табе такога пендзеля, як праваднік-мужчына. Калі што якое, ад яе можна было і ўцячы. Можна наплесці лухты, адцягнуць увагу, жанчыны дапытлівыя, хаця на выгляд яны, здаецца, і непадступныя, сэрца ў іх спагадлівае. А да ўсяго іншага, як помніцца мне, я ўжо ехаў у гэтым вагоне. Вылез таму, што да болю знаёмай здалася мне станцыя. З аднаго боку, я мог паклясціся, што ніколі ў жыцці не ехаў тут, а з другога — станцыя была ў маёй памяці. Усё было ў памяці — ад блакітна-шэрага паветра над галавой, дзіўнавата шчымлівага, журботна роднага, да рудога пакгаузіка, дзе спыняўся лакаматыў. Я помніў нават гэты лёгкі ветрык, які забаўляўся з вугальным пылам і бельш пяском, кружыў іх па нероне. Вецер, які пранах наравозным гарам і дарогаю. Штабялі лесу, якія ляжалі амаль што ўсутыч з рэйкамі. Яркую зеляніпу травы і кустоў за імі, а крыху наводдаль — базарчык, змрочна-шэры, запаволена-ляні-вы,— усё пазнавалі мае вочы. Вось чаму я выхапіўся з вагона раней, чым паспеў уцяміць, як зпоў траплю ў гэты ж вагон, аббег платформу, базарчык, вакзал, усё зноў пазнаючы і не разумеючы, адкуль гэтая знанасць, з глыбінь якой падсвядомасці, вачыма каго я гляджу на ўсё гэта. Правадніца прыкмеціла, як я стрэліў міма яе з ваго-па, і цяпер з упэўненасцю старой і сытай кошкі сачыла, як я крадуся да поезда. Яна прадбачыла, апярэджвала кожны мой крок і ў любую мінуту была гатова перахапіць і спыніць мяне. I такое задавальненне сачылася з яе пры-мружаных падманлівай дрымотай вачэй, што я мімаволі спатыкнуўся. Яна сцерагла мяне, пасвіла і забаўлялася, гуляла са мной у хованкі. I я таксама пачаў гуляць у тую ж гульню, з наўмысна абыякавым выглядам прайшоў міма яе, як міма слупа ці дрэва. Мне абавязкова трэба было ехаць гэтым поездам. I я не сумняваўся, што так яно і будзе. Самае галоўнае тут было адмесці, забіць усе сумненні, не даць ім авалодаць табою, інакш ты надоўга саб'ешся з нагі і ўдачы. Бадзяга павінен свята верыць лёсу і сваёй зорцы, калі ж ён страціў такую веру, значыць, апусціўся ўжо на самае дно. Хай цябе паб'юць, не адчапляйся ад таго, за што ўхапіўся, трымайся свайго, і ў цябе нерад будучыняй, мо яшчэ больш горкай, будзе апраўданне: не змог, не атрымалася, таму што быў не пры сваёй памяці, цябе выбілі з памяці: а калі б не выбілі, калі б, то... I з чыстым сумленнем, верачы ў сябе і сваю ўдачу, ты можаш пачаць усё спачатку. I хай усё спачатку і да канца паўторыцца зноў, а мо ўжо будзе і горш, ты будзеш так настырацца, што цябе прыдушаць, заб'юць да смерці, ты адыдзеш, усведамляючы, што зрабіў усё, што здолеў, на што быў здатны, і нават больш, таму што не здаўся, не апусціў рук. I толькі вось смерць... А калі б не яна, калі б крышачку толькі яшчэ, ты б дамогся свайго. I ты дакажаш гэта, хай толькі цябе ажывяць. Ты паедзеш, увойдзеш у вагон, няма такой варты, няма такіх праваднікоў, якія змаглі б устрымаць цябе, заступіць табе дарогу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Обсуждение, отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x