Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хроніка дзетдомаўскага саду: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хроніка дзетдомаўскага саду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.

Хроніка дзетдомаўскага саду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хроніка дзетдомаўскага саду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Састарэлая, старадаўняя сярод лесу і балота вадакачка. Ні людзей, ні гукаў, усё як замерла і вымерла тысячу гадоў назад і цяпер бярэцца прахам, вусцішна растае сярод лета. Час ад часу злёгку нешта, праўда, пашумлівала, але шум той быў як тагасветны. Бурчалі, сварыліся між сабой чатыры мураваныя калодзезі-вежы. Здавалася, там, у гэтых вежах, і раставала, знікала ўсё існае, чэрці ці ведзьмы варылі сабе кашу. Па жалезнай лесвіцы я падымаюся на мураваны дах вежы, бачу люк, падымаю яго. У твар б'е ўзвар'яванасць успененай вады. Я не магу зразумець, што адбываецца. Вада бурліць і клякоча, але чаму яна не падымаецца ўверх, не пераліваецца цераз край, не руйнуе цэглу, што скавала яе, увесь час на адным узроўні, і такое ж пастаянства раз'ятранасці, раз'юшанасці. Сёння я разумею, што яраснасць тая была ўсё ж скіраванаю, было ў яе выйсце, недзе былі пракладзены адводныя трубы, якіх я не бачыў. Па тых трубах вада напорна і ўцякала з палону і таму з такой радасцю, так напята-туга біла ў дно вёдзер, з якімі людзі прыходзілі да калонак, у далоні дзяцей і дарослых. Я ж не адчуваю радасці ад таго, што зроблена, напісана. Значыцца, недзе фальшыўлю? Я імкнуся зразумець, адкуль гэты фальш, узнік сёння ці цягнецца за мною здаўна, а мо гэта знайшла мяне будучыня мая. Слова не маніць, маняць словам. I самая страшная мана — мана шчырая, з якой ты ўжо звыкся, у якую ўжо сам верыш. А я ўжо зрадніўся з тым, за што ўзяўся, што сёння раблю, жыву гэтым і пытаю сябе: ці бывае лжывым жыццё, ці бывае лжываю праўда? Таму што ўсё, аб чым я хачу расказаць, ужо адбылося, і гэта праўда. Жыццё і праўда. Канечне, не аднаго чалавека, а вялікага мноства людзей, якіх я ведаў, бачыў, слухаў. Дык чаму ж яно не зводзіцца да адной праўды і аднаго жыцця? Шмат жа каго з гэтых людзей ужо няма і на свеце. Ім ужо ніхто і нішто не пашкодзіць, ніхто не здольны хоць што-небудзь перайначыць у іх жыцці, не зведаць ім ужо і сораму за сваю праведнасць ці няправеднасць. Усё нішто, тлен і забыццё. Дык чаму ж гэта павінна мучыць і так мучыць мяне? Мая ж задача простая — сумленна, «па меры таленту і праўдзівасці», выказаць усё, што было. Але не выказваецца, хаця я не зусім чужы пры ўсім тым, што адбывалася, і не заўсёды толькі наглядальнік. Я ўмешваўся, спрабаваў выратаваць свой сад і сваю хату, спрабую гэта зрабіць і сёння, таму што не ўсё яшчэ скончылася, ёсць яшчэ надзея, яна жыве ўва мне разам з памяццю і асуджае мяне. Я не ўнікаю гэтай асуджанасці, прымаю яе. Унікаць, хавацца позна, на свеце шмат чаго, што мацней за нас. I гэта не рок, не лёс, не прадпісанасць. Проста праца — выхад з тым, што ты маеш, на што ты здатны, на суд людзей. I выхад гэты не заўсёды з добрай старонкай таго, што табою вапісана, з адкрыццём ці вынаходкаю, можна і з цаглінаю, і з табурэткаю, зробленымі табой жа, розніцы няма, хаця чамусьці лічыцца — з кніжкаю, адкрыццём больш ганарова. Толькі ж наша жыццё адбудзецца ўсё роўна, знайшлі ці не знайшлі, сказалі ці не сказалі мы што-небудзь сваё. Адбудзецца, калі ўжо з'явіліся мы на свет, і каму ёсць што сказаць, той усё роўна скажа, чым бы ён ні займаўся, дзе б і што ні рабіў. Трэба толькі заглядваць увесь час у калодзезь, бачыць ці адчуваць трубы, што адводзяць паток. А я іх на гэтую хвіліну не бачу, не адчуваю.

Звычайна, калі працуеш, тады і чытаеш. Чытаеш што-небудзь добрае, сапраўднае, каб замкнулася поле, на якое ты сябе выганяеш, што карову на пашу. На такое поле я намагаюся загнаць сябе, але нічога не выходзіць. Скрушліва перабіраю кніжкі, якія мне даспадобы. Але цяпер я іх баюся. Адкуль страх? Не ведаю. Мо адрывае мяне ад іх мая ж уласная бясплоднасць, бездапаможнасць, тое, што я не бачу сёння пакуль што далей аднаго радка, які пішу зараз, не ведаю, куды пайду, як ступлю. Усё нібы ў тумане. Але ў такім жа тумане не адзін толькі я, і туман — гэта не так ужо і блага. Калі ўсё навакол відно, калі дарогу табе пазначылі, асвятлілі ліхтарамі — тады па ёй трэба толькі проста ісці і не думаць; калі дужыя ногі, можна абысціся і без галавы. У сляпых, як правіла, добры слых і нюх.

Не помню сам, как я вошел туда,
Настолько сон меня опутал ложью,
Когда я сбился с верного следа.

Я прачытаў гэтыя радкі, сумеўся і адклаў убок кніжку. Што гэта, я, здаецца, зноў на даху калодзезя-вежы, толькі цяпер узбурлена і напружана ўсё ва мне. «...Сон, навеянный мне ложью»,— паўтараю я зноў і зноў сам сабе. Схіляюся над кніжкаю, шукаю гэтыя словы, іх там няма. У Дантэ крыху інакш. Але гэта мяне ўжо не бянтэжыць. Я зрушыў, скрануў сябе з мёртвай кропкі. Аб гэтым сведчыць кніжны радок, што мімаволі ўпіўся ў маю падсвядомасць, радок, які я пачаў перарабляць ужо: сон, навеянный мне ложью. Ды з гэтага ж усё і пачыналася — з ілжывага сну, які я прыняў за рэальнасць, калі сышоў, збіўся са сваёй дарогі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Обсуждение, отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x