Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хроніка дзетдомаўскага саду: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хроніка дзетдомаўскага саду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.

Хроніка дзетдомаўскага саду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хроніка дзетдомаўскага саду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ідзі, ідзі, мы жонак сваіх не мянялі, дзетак не пакідалі. Самі іх гадавалі. Зерне наша падала — узрастала. Ідзі. I чакай, чакай.

Верачы і не верачы ў тое, што прыбачылася яму, Мар'ян адхіснуўся ад кустоў і зноў паглядзеў на хату. З хаты выхапілася Стэфа, увішная, жвавая, якой ён ведаў яе заўсёды, не спыняючыся схапіла сякеру, што стаяла каля ганка, скіравала да павеці, спрытна і ўпраўна пачала калоць дровы, расплатала на чатыры палены адзін пацурбалак і замерла, адставіла ўбок сякеру, павярнулася тварам да яго, углядаючыся ў кусты. З расчыненых сенцаў выдыбала на парог дзевачка, белагаловая, у доўгай, пэўна, матчынай кофце. Стэфа любіла ўсё яркае, кідкае.

— Мама,— азвалася з парога дзевачка, як мышка піскнула.

«Ды гэта ж дачка мая,— падумаў Мар'ян,— не дзевачка, а дачка». I адпала ўсё, што гняло і мучыла яго. Ён забыўся пра ўсё на свеце, адчуў толькі, як волгла зрабілася ў грудзях, пацяжэлі павекі, прыкінуўся агонь у твар.

— Мама,— зноў піскнула, падала голас дачка.

Але Стэфа як не чула яе. Па-мужчынску нязвыклым яму жэстам правяла па твары, быццам здымала наліплае на яго павуцінне. I Мар'ян не вытрымаў, зрабіў крок насустрач жонцы, але тут жа на яго зноў нахлынула, абрынулася ўсё, ад чаго, здавалася Мар'яну, ён ужо вызваліўся, збіла з нагі, атуманіла вочы. I цяпер ужо ён паўтарыў жончын жэст, зняў з твару павуцінне, якога не было, працверазеў і цвяроза, пазбавіўшыся і ад туману ў вачах, раз і назаўсёды вырашыў, што ніколі аніводным словам не абмовіцца жонцы пра тую фотакартку, якую атрымаў ад яе. Што было, то было. Трэба жыць. Трэба жыць...

Якой толькі лухты не наварочана пра першы крок, і папера не чырванее, усё церпіць. А калі на маю думку, дык няма ў ім ніякага геройства, адна толькі дурната. Зрабіць той крок вымушае нас інстынкт. I ты робіш, не ўсведамляючы, чаму і навошта. Рачкаваў, рачкаваў, а потым адарваў вочы і тое, што прыцягвае цябе да зямлі, вочы пабеглі ў напрамку руху, за імі, падпарадкоўваючыся далі, закону, прадпісанасці, ступае і нага. Але вось крок, другі, трэці. Тут мы ўжо не можам, каб не ўпасці, абавязаны ўпасці, мо нават расквасіць нос, заплакаць, загарлаць немым голасам. А пасля гэтага ўжо, зведаўшы боль, спагаду і суцяшэнне бацькоў, вельмі цяжка зрабіць крок новы, ведаючы, што чакае цябе, твой нос ці лоб. I вялікая хвала і пашана адвазе і ўпартасці дзяцей, якія дробненька, але няўхільна крок за крокам пакараюць такую бязмежную прастору свайго пакойчыка, крочаць праз сябе ўжо, праз свой жах і боль. Іх бы смеласць ды дарослым, не існавала б ім аніякай далечы, усюды б дасягнулі, усё б зведалі. Ці не трацім часам мы ўсяго сябе яшчэ ў дзяцінстве на гэткія вось першыя крокі, таму што сапраўды, калі параўноўваць, што мы робім у жыцці далей, што мы ў ім адкрываем, ці так ужо складана пражыць жыццё, як усе, ісці па жыццёвай сваёй зямной гарызанталі дарогаю, што набіта папярэднікамі. Туп ды туп да апошняга свайго парога, разумны на ражон не палезе.

I я быў разумны, нашпігаваны кніжнаю мудрасцю, чужым веданнем і ўмельствам. Шэсць жа гадоў правучыўся ў вучылішчы і тэхнікуме і амаль усё ўведаў пра шахту. А вось справіць просценькую аперацыю, адбурыць забой не мог, таму што вельмі ж добра ведаў, як гэта павінна рабіцца. Ведаў, пад якім вуглом павінен уваходзіць у забой, пустую пароду ці вугаль, электрасвердзел, да міліметра здатны быў разлічыць, дзе павінен знаходзіцца галоўны зарад, куды будзе скіравана дэтаніруючая сіла ўдару, на памяць ведаў цвёрдасць парод па шкале Пратадз'яканава. I гэтае веданне каменем вісела на шыі мне. Невукі бурылі, рабілі, а я, вучоны, глядзеў, спасцігаў спасцігнутае, зразумелае, раскладваў усё па схеме і жахаўся, як жа ўсё парушана і няправільна. Але прыходзіў падрыўнік, зараджаў шнуры, забой адпальвалі. I ўсё было па схеме, на патрэбную глыбіню і ў патрэбным напрамку. I ўсё гэта на працягу адной-дзвюх гадзін. А я б не ўправіўся і за пяць і шэсць, а шэсць гадзін — змена.

I за гэты час трэ было паспець выгрузіць адпаленае, замацаваць — паставіць крапёж, падтачыць і перасунуць канвеер. I нават паабедаць. I якім жа мёртвым грузам, якім давескам быў я ў брыгадзе, ходзячы па схеме, па падручніку. А ёсць жа людзі, якія здольныя так жыць і жывуць так увесь свой век. Я не асуджаю іх і не ганю. Я зайздрошчу ім, таму што яны ўсё наперад ведаюць. Сапраўды ж, усё, што ні адбываецца сёння ў свеце, некалі ўжо было. Дык навошта ж выдумляць веласіпед.

Адзін вельмі адукаваны і ўмелы крытык-юрыст пасля таго, як выйшла мая першая кніжка, у папулярным юрыдычным часопісе пачаў дакараць мяне: навошта, маўляў, герой займаецца самасудам, калі ёсць суд, крымінальны кодэкс, а ў тым кодэксе адпаведны артыкул, пад які падпадае дзеянне герояў. Гэтым трэба і кіравацца. Гэта і ёсць адзіная і сапраўдная норма нашых паводзін. I не варта мучыцца, дратаваць сябе. Да чаго ж слушна ўсё гэта, ясна і зразумела. I галоўнае — усё акрэслена, азначана яшчэ да таго, як адбылося. Дзесьці, калісь, штосьці павінна было толькі здарыцца, а крытык-заканазнаўца пад гэтае «павінна» падагнаў, падрыхтаваў ужо абух-артыкул, замкнуў у крымінальны свой гросбух.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Обсуждение, отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x