Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хроніка дзетдомаўскага саду: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хроніка дзетдомаўскага саду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.

Хроніка дзетдомаўскага саду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хроніка дзетдомаўскага саду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Панясу дамоў...— Мар'ян хацеў сказаць — дачцэ, але стрымаўся.— Падрасце, выпушчу...— Спяшаючыся і крыху блытана расказаў, як заяц сам скочыў яму ў рукі. Сакратар памякчэў, у ім паявілася нешта нават хатняе, зацікаўленасць да Мар'яна з'явілася.

— Знаўцы Іван і Міхаіл выпадкова не родзічы табе? — спытаў ён.

— Выпадкова родзічы,— трохі зацяўся Мар'ян.— Родны бацька і родны дзядзька.

— Вось яно як. Пахожы. Мне б адразу дагадацца, ды неяк не падумаў. Я чалавек у раёне новы, а вы там у сваёй вёсцы ўсе Знаўцы.

— Усе Знаўцы,— пацвердзіў Мар'ян. I яны на нейкі час замоўклі. Мар'ян зноў схаваў за пазуху растрывожанага зайчыка.

— Не думай, я таксама з бою вось у гэта крэсла,— нібы просячы прабачэння, крыху пазней азваўся сакратар.— Другі толькі тыдзень, як праціраю яго... Быў у партызанах, ведаў і бацьку твайго, і дзядзьку, і жонка твая нам дапамагала. Але аб гэтым мы пагаворым... Як ён там, не драпаецца?

— Смірны,— адказаў Мар'ян,— чуе цяпло.

— Чуе цяпло...— Сакратар падхапіўся, ускочыў з крэсла, развёў рукі, як хацеў абняць Мар'яна.— Я цябе, дарагі ты мой старшы сяржант, ужо два тыдні сяджу тут і чакаю. Два тыдні цябе выглядваю, і дзеці выглядваюць, сіраты. Ты ідзеш дахаты, да жонкі і дачкі, а да іх ужо ніхто не прыйдзе. Так што слухай, што я табе скажу, слухай мой загад: заўтра, не, сёння ты дырэктар дзіцячага дома.

Мар'ян таксама падхапіўся з крэсла, спрабуючы перабіць сакратара, але той не дазволіў, прымусіў яго зноў сесці:

— Рыхтуй, ладзь казармы пагранічнікаў, каб у іх можна было жыць. Дапамога патрэбна — да мяне. Усё дадзім, нічога не пашкадуем, самі без сарочак застанемся...

— Не, не,— перапыніў усё ж сакратара Мар'ян.

— Што не? Што не? — спакойна, але толькі чамусьці шэптам спытаў яго сакратар.

Мар'ян адчуў сябе ніякавата. I зноў добрую мінуту, а мо і болей яны маўчалі, пазіралі толькі адзін аднаму ў вочы. I вочы сакратара былі амаль што белымі. «Ён прыпадачны, ці што,— падумаў, здаючыся першым, Мар'ян.— Куды ён мяне піхае? Як жа, я... Я ж не люблю дзяцей. Нельга мяне к дзецям... Мне б цяпер да коней, да жывёліны, да звяроў дзікіх».

— Вось і добра,— сказаў сакратар.— Усё добра, гвардыі старшы сяржант. Дамовіліся. Зняў ты з маёй душы камень.

— А ты мне яго павесіў, навязаў свой камень,— перайшоў на «ты» і Мар'ян.— Нічога ты не ведаеш, хоць ісакратар.

— Я ўсё ведаю, але мы з табой мужчыны, салдаты.— Сакратар падышоў да Мар'яна і паклаў яму руку на плячо. I Мар'ян здрыгануўся: што ён, на самай справе ўсё ведае? Хто можа ведаць яго бяду, боль, згрызоты. За што ён ваяваў тры гады, за хату ж родную. А хаты няма.

— Усё наладзіцца, салдат, усё наладзіцца,— не здымаючы рукі з пляча Мар'яна, працягваў сакратар.— А выбіраць, тым больш перабіраць, нам пасля такой вайны, такой бойні не выпадае. Будзем жыць не па сэрцы, а па загаду. Запомні гэта. Гэта надоўга, мо і на ўсю нашу з табой жытку, да ўнукаў...

У словах сакратара была праўда, якую Мар'ян не мог і не хацеў прыняць, таму што вось так, па загаду, ён жыў да гэтага, усё сваё жыццё. Вайна, здавалася, павінна была б адмяніць усе загады. А калі ж не, то дзеля чаго тады ён столькі разоў паміраў, слухаў і падпарадкоўваўся ўсім і кожнаму, выконваў усе каманды і загады, пісаныя і няпісаныя, спадзяваўся, што кожны гэты загад, кожная каманда — апошняя, стараннасць і спраўнасць дапамогуць пазбавіцца чужой улады над сабой, сам будзе распараджацца сабой, а не будзе жыць як мыш пад венікам. А так ён жыў усе перадваенныя гады. Бацьку ўзялі, калі ён вучыўся ў настаўніцкім інстытуце, і ён баяўся нават чхнуць. На канікулах неяк у роднай вёсцы даў сабе паслабленне, выйшаў з вясковымі хлопцамі і пагранічнікамі гуляць у футбол і, на сваю бяду, сутыкнуўся з начальнікам заставы. Той на злом галавы ляцеў на яго з мячом. Гола было не мінаваць. Мар'ян нават уяўляў сабе, як будзе забіты той гол, куды ўтыкнецца мяч, у дзевятку, пад самую перакладзіну, а ён нават і не варухнецца. Біць жа будзе сам начальнік заставы. Каб, не дай бог, незнарок не перашкодзіць яму, Мар'ян быў гатовы збегчы з поля, пакінуць вароты. I што за чорт пацягнуў яго за ногі, што вымусіла яго кінуцца напярэймы начальніку заставы, кінуцца яму пад ногі, збіць з ног і ўзяць той мяч. Мар'ян не ведае і сам. Азартным ён ніколі не быў, заўсёды ведаў сваю дошчачку, па якой яму наканавана хадзіць, і ні направа, ні налева, ні кроку за край, толькі прама: толькі да канца, да абрыву. Там, каля абрыву, упэўніцца, што перад ім бездань, і павярнуцца на сто восемдзесят градусаў, і зноў лічаныя крокі да другой бездані. А тут ён сышоў са сваёй кладачкі. Не азірнуўся, не спатыкнуўся, выверыў усё да міліметра, да імгнення, і толькі, калі начальнік заставы грымнуўся вобзем, задрыжаў, выпусціў з рук мяч, сочачы, як рассыпаецца разбітае аб камень шкельца начальнікавага гадзінніка. Гэтае разбітае аб камень шкельца, дробненькія асколачкі яго напалохалі Мар'яна да беспрытомнасці. Тады ён упершыню адчуў сваё сэрца, нібы гэта не гадзіннік, а само яго сэрца разбілася, разляцелася па целе тысячай востранькіх іголак. Жыццё спынілася, адвячоркавае сонца чырвона заблыталася ў голлі дрэў, рэзала вочы ружовая колкая каламуць. I дарэмна супакойваў яго начальнік заставы: нічога, маўляў, не здарылася, сам вінаваты, нечага з гадзіннікам гуляць у футбол.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Обсуждение, отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x