Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хроніка дзетдомаўскага саду: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хроніка дзетдомаўскага саду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.

Хроніка дзетдомаўскага саду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хроніка дзетдомаўскага саду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Засядала тройка, судзілі яго бацьку як ворага народа. I ён стаяў перад гэтай тройкай прыгнечаны, разгублены, камячыў сваю шапку, смушкавую бекешу, што была вядома ўсёй граніцы, свайму і чужому берагу. Ва ўсім прызнаваўся, падтакваў тройцы: так, хадзіў на той бок, так, меў там і гаспадарку. Так, былі сувязі і з палякамі, і сярод палякаў таксама былі людзі.

Вораг народа,— падвяла рысу тройка. I тут Іван Знавец, не маючы на што іншае магчымасці, падпяў сваю шапку і пшурнуў яе ў твар старшыні тройкі.

Ты вораг мне і майму народу, а не я.

За гэта і атрымаў на ўсю катушку: дваццаць пяць і пяць, як гаварылася, на рагах.

Вайна паказала, які і каму Мар'янаў бацька вораг. Ступіў гэты вораг на яго зямлю, узяў ён спаганеную тымі трыма сваю смушкавую бекешу, замільгацела яна зноў сярод лазнякоў і чароту. I толькі варожая ўжо куля збіла яе на сакавіцкі снег. Такую ж кулю прыняў і брат яго, Міхаіл Знавец, дзядзька Мар'яна, чалавек сапраўды рахманы, памяркоўны, які ведаў заўсёды толькі сваю хату, сваю жонку, сваё возера Беліч, борці на дубах па беразе гэтага возера. А было ўжо тады кожнаму з іх пад семдзесят. Пражылі жыццё, а як пражыве гэтае жыццё ён, ці дацягне да іх веку. Ці не прэсным здасца яму жыццё ў бацькоўскай хаце, і ці ёсць у яго хата. Хто мог загадзя сказаць, што такою цяжкаю будзе яго дарога да бацькоўскай хаты, што ён будзе такі апустошаны, спапялёны, памяць, здаецца, і тая выгарала ў ім, усё спаліла вайна, таму ён ужо і не спяшаецца нікуды, а мог бы і нацянькі ў Беліч, але бавіць час, а прасцей кажучы, баіцца. Баіцца зірнуць у вочы сваёй хаце, вёсцы, аднавяскоўцам. I да вечара будзе кукаваць тут, у пасёлку, а да Беліч падыдзе ўначы, падкрадзецца, што злодзей. А можа, здарыцца і такое, што не наважыцца ён і пастукацца ў дзверы роднай хаты, пастаіць на парозе, дакранецца рукою да клямкі, падыхае знаёмым з дзяцінства паветрам — і на ўсе чатыры бакі, што яму рабіць у роднай вёсцы. Які з яго цяпер настаўнік, чаму ён можа навучыць другіх, калі ў яго сям'і такое, такія цвецікі, такія ягадкі.

І Мар’ян кружыў па паселку да абеду, а пасля абеду не вытрымаў, падабраўся да базарнай плошчы, побач з якою месціўся і райком, і як прывязалі яго тут, узялі ў палон мужыкі і бабы, заклала вушы ад роднай гаворкі, засляпіла вочы ад сялянскіх світак, нязносных, што перажылі і вайну, картузоў, пашытых на паўвайсковы лад, з такога ж, як і вайсковае, сукна, з высокім верхам, тоўстым казырком; жаночых плюшавых жакетаў, так густа пасыпаных самасадам, што аж вочы на лоб лезлі; даўгарогіх стракатых хустак, завязаных пад падбародак, насунутых амаль што на бровы. I ва ўсім гэтым была нейкая трываласць, жыццёвасць, вера была: што б там у свеце і са светам ні рабілася, а мы вось такія, такімі былі, застанемся і будзем, ёсць у нас сваё слова, свае ўборы і звычкі. I Мар'ян не прыкмеціў і сам, як апынуўся ў райкомаўскім калідоры, а там ужо адступаць было позна. У райкоме ён зноў адчуў сябе франтавіком і паводзіў як франтавік. Не спыняючыся мінуў прыёмную і зайшоў у кабінет першага сакратара, не надта вялікі і пуставаты, шэра-аднатонны, як і сам пасёлак: стол, каля дзесяці разнамасных крэслаў з боку сцяны. I гаспадар кабінета пасярэдзіне, нібы ўжо чакаючы Мар'яна, і партрэт правадыра на сцяне. Сакратар нечым падобны на правадыра, можна сказаць, яго копія ў раённым выкананні, копія ад шматразовага і шматступеньчатага выкарыстання крыху бляклая, знявечаная, але і ўпрыгожаная. На сакратары, як і ў таго, на партрэце, такі ж кіцель, таксама, пэўна, міжволі прыжмурвае ён вочы. Толькі з партрэта глядзіць чалавек добры, мудры. А гэты, у кабінеце, жывы, затурканы, без таго адбітку вышэйшай мудрасці на чале, стомленасць на яго твары і маркота.

— Ну, франтавічкі, скора будзеце нагою дзверы адчыняць,— сказаў ён, трохі паморшчыўшыся, убачыў адразу, хто такі Мар'ян, адкуль ён. Мар'ян жа разлічваў убачыць у сакратарскім крэсле чалавека знаёмага, да вайны ён добра ведаў амаль што ўсё райкомаўскае начальства, але гэты быў, пэўна, з новых. I гаворка іх чамусьці не ішла на лад да той пары, пакуль сакратар не спытаў, што ў яго там, пад кіцелем, тапырыцца. Мар'ян збянтэжыўся:

— Ды так, дробязь... зайчык.

— Пакажы,— загадаў сакратар райкома.

Мар'ян скоса зірнуў на партрэт правадыра за яго плячыма, які ўжо загадзя, здаецца, усміхаўся.

— Давай, давай,— прыспешыў яго сакратар, відаць, прывык, каб яму падпарадкоўваліся. Мар'ян расшпіліў кіцель і выграб звярка з-за пазухі, трымаючы яго на далоні.

— Глядзі ты, і на самай справе касы,— здзівіўся сакратар, нібы разлічваў убачыць штосьці не менш за ваўка.— Адкуль ты яго, адкуль ён у цябе, навошта?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Обсуждение, отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x