Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хроніка дзетдомаўскага саду: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хроніка дзетдомаўскага саду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.

Хроніка дзетдомаўскага саду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хроніка дзетдомаўскага саду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Што ён паспее зрабіць? Ён стаяў спіной ужо да ракі і быў сляпы, столькі святла і радасці хлынула ў вочы яму. Ужо трацячы прытомнасць, ён убачыў зубра, і радасць ахапіла яго. Мо гэтая радасць і перамагла б чорны туманец, выела яго, але ў тое ж імгненне Уладзік убачыў і бяду. Паспеў пазнаць і таго, хто нясе бяду, хоць гэта быў мо і не чалавек, толькі абрысы яго, нешта плоскае і аднамернае, нібы профіль чалавека, выразаны з чорнай паперы, постаць яго. У руках той постаці згадвалася і стрэльба, яна была нацэлена на чалавека, які стаяў каля пагранічнага слупка, пагранічніка, начальніка заставы, смаленскага мужыка Трахіма Трубецкага.

Уладзік ступіў са сваёй схованкі, падставіў сябе стрэльбе, хаця і бачыў, што гэта ўжо дарэмна. Трубецкі, схапіўшыся за грудзі, упаў на бабрыную хатку, стрэл прагучаў. Але гэта быў не той стрэл, які прагучаў на самай справе. Таго Уладзік не пачуў ужо. Свет выбухнуў у ім.

I гэты свет узарваў і зубра.

Сноўдала адным скачком выхапіўся з-за кустоў арэшніку і прыняў на сябе свінец стрэльбаў Янота і Шурупа.

Звер і чалавек, Сноўдала і Уладзік, леглі побач. Сноўдала нейкі час быў яшчэ жывы, слухаў, як з хрыпамі разам з крывёю выцякае на зямлю, убіраецца зямлёй і яго жыццё, залізваў ускудлачаныя валасы Уладзіка, нібыта хацеў, каб той паўстаў перад людзьмі прыстойна. Плакалі, схаваўшыся ў хатцы, бабры. У вечнасць кацілася рэчка, туды, дзе ўжо былі Уладзік са Сноўдалам, пабратаўшыся ў сваё апошняе імгненне на зямлі.

У тую самую вечнасць, якую ўжо раней зведаў Сноўдала і з якой прыйшоў на гэтую зямлю, з якой ён павінен прыйсці яшчэ неаднойчы, але ўжо не адзін, мо нават разам з Уладзікам.

I зноў вясна. I зноў я сустракаю яе ў вёсцы, у сваёй хаце. Зусім не таму, што люблю сустракаць вясну ў вёсцы. Некалі любіў, здалёку, калі ў мяне не было ні вёскі, ні хаты там, калі я не мог мець такую хату. Я толькі марыў аб ёй, трызніў ёю: вось куплю ў вёсцы хату, кіну ўсё, рыну, з'еду з горада ў сваю хату, буду паліць у печы, збіраць грыбы, лавіць рыбу, садзіць і капаць бульбу. Буду піць толькі малако, сырадой, а ўвесну — бярозавік.

I ўсё гэта збылося. Я купіў хату, я паехаў у вёску, саджу і выбіраю бульбу, збіраю грыбы, лаўлю рыбу. Толькі вось сырадой, аказваецца, піць я не магу. За тыя гады, што прайшлі ў марах аб ім, я зрабіўся зусім гарадскім, і страўнік мой не прымае натуральнага малака.

I бярозавік не можа спатоліць маю гарадскую смагу. Хаця бяроз укруга вёскі яшчэ хапае і шчодра адорваюць яны мяне бярозавікам. З колішнім спрытам і руплівасцю дзяўбе ў донца пустога вядра салодкі капеж вясны, мёд і цукар дзяцінства. Толькі цяпер ужо не майго.

Я не п'ю больш бярозавіку. Цяпер я па горла ўжо заняты, заняты ўжо вясковымі справамі, укручаны не ў гарадскі, а ў вясковы калаўрот. Гарэла б яно гарам.

Я высякаю старыя яблыні каля хаты, дрэвы, што атрымаў у спадчыну ад Зулькі. Дрэвам тым у чацвер сто гадоў. I секчы іх трэба было ўжо даўно. Але ўсё ніяк не падымалася рука. Восенню секчы шкада, таму што ўва мне жыла яшчэ памяць пра іх зялёнае лета, я памятаў і смак іх яблык. Вясной мне наогул здавалася — грэх падступацца да іх з сякерай: выстаялі ж зіму, пагналі пупышкі ўжо, а я пад корань іх. Не, не мог я секчы іх вясной, хоць не давалі спакою і жонка, і суседзі-вяскоўцы: параслі мохам, струхлявелі яблынькі, а яблыкі на іх вырадзіліся.

I што ні слова тут, то праўда. На самай справе, ствалы ў яблынь пабраліся дупламі.

А колькі штогод адмірала голля, а я не паспяваў абразаць яго. Яблыні нават у квецені былі аблытаны сухім суччам, як калючым дротам, і яблыкі радзілі парэпаныя, пабітыя паршой, маленькія. Але мне быў даспадобы іх пах, іх смак. Нешта салодка-кіслае, сярэдняе паміж дзікім і садовым яблыкам, яблыкам дзяцінства.

I таму я толькі пасміхаўся, калі мне гаварылі, што мае яблыні ганьбяць сяло, выстаўляюць мяне на пасмешышча, што даўно ўжо сумуе па іх сякера. На мог я пайсці на іх з сякерай. Яны б мо ацалелі, выстаялі і ў гэтую вясну, калі б я не кінуўся ў бярозавы гай па бярозавік. Яшчэ летась увосень я прыдбаў пад той бярозавік спецыяльнае вядзерца, драўлянае, зробленае з добрых дубовых клёпак. Купіў на кірмашы ў п'янаватага дзядзькі, які ўжо страціў, пэўна, і надзею каму-небудзь збыць яго. Кірмаш віраваў, што кіпень, джынсавымі і штроксавымі страсцямі, а ён пахаджаў са сваім дубовым вядзерцам, весяліў і цешыў народ, сам, падобна, з дубовай моранай калоды зроблены, у брызентавіку з капюшонам, нягледзячы на тое, што дзень быў вельмі цёплы і сонечны. На капюшоне і ў самім капюшоне было шмат хваёвых іголак і бярозавага лісця. Гледзячы на гэтыя наліплыя да брызенту іголкі і лісце, я і пагнаўся за тым дубовым вядзерцам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Обсуждение, отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x