Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хроніка дзетдомаўскага саду: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хроніка дзетдомаўскага саду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.

Хроніка дзетдомаўскага саду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хроніка дзетдомаўскага саду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I засталася хатка беспрытульнаю, але, як кажуць, свята месца пуста не бывае, прыйшлі бабры з Нівак і занялі хатку. Ніўскіх перасяленцаў Уладзік ахрысціў пагарэльцамі. I аб пагарэльцах, новым сямействе баброў, і аб бабрах ніўскіх ведаў адзін толькі ён. Значыць, калі з'явіўся ў акрузе жывадзёр, ён абавязкова даскочыць да Нівак. Да ўсяго ж у вёсцы апошнім часам толькі гаворкі пра тыя Ніўкі: адно — ходзіць нехта там уначы і палохае, другое — баброў, кажуць, там распладзілася процьма, што гразі баброў. I забіць іх нельга, замоўленыя яны. I здаецца, зусім гэта нават не бабры, а людзі, добрыя людзі. I на Ніўках царства іх нябеснае. I ляжа яшчэ хтосьці, ляжа за тыя Ніўкі. Пляткараць што каму ў галаву прыйдзе. Канечне, пляткараць. Але, як толькі пайшла гуляць па сяле гэтая плётка, Уладзік пачаў перасцерагацца хадзіць на Ніўкі. I справа была не толькі ў тым, што баяўся, хаця мелася і гэта, але ж спыняла Уладзіка не боязь: калі там сапраўды людзі, іх царства нябеснае, то не варта яму трывожыць іх. А ўсцешыць душу маглі і пагарэльцы.

Такія гульбішчы тыя пагарэльцы наладжваюць, што куды там ніўскім бабрам.

Але сёння Уладзік браўся напрасткі да Нівак, хаця ўжо надыходзіў і вечар, збіраўся, прыпадаў да лагчын сіні вечаровы туман, паціхеньку, крадком, абкружваў узлобкі і дубы. Паравала пасля навальніцы рака. Скрозь гэтую парнасць на другім беразе, здалося Уладзіку, прамільгнула нешта блакітнага колеру. Мо і падалося толькі, таму што ён быў настроены на блакітнае, матацыкл быў жа, як гаварылі ў вёсцы, блакітнага колеру. Вось і прымроілася яму гэтае блакітнае. Але шуму матора ён не чуў і наогул нічога не чуў, акрамя птушынага гоману, асабліва гучнага, звонкага па беразняках і дубровах на захадзе сонца пасля дажджу.

Сонца легла ўжо на ваду, калі Уладзік падышоў да Нівак.

Адзенне на ім амаль што высахла, хлюпала вада толькі ў ботах. Уладзік разуўся, прапаласкаў анучы ў цёплай рачной вадзе, выкруціў, хацеў раскласці касцёр, ужо дастаў з кепкі запалкі, што захоўваў у цэлафане, і таму яны былі толькі злёгку сырыя. Ён прасушыў, пацёршы аб валасы. Але паліць касцёр не стаў. Нарваў на беразе сухой, хаця трохі і волглай асакі, напіхаў яе ў боты і зноў абуўся. Пасля чаго падышоў да пагранічнага слупка, каб дасведчыцца, ці жывыя яшчэ, ці на месцы бабры. Абапёршыся рукамі аб слупок, скочыў на ўзлобак, замёр, прыслухаўся. Бабры адгукнуліся яму, незадаволена штось прабурчалі, па-старэчы засаплі, закракталі.

— Ну, нічога, хлопцы, нічога, дзяды, жывы будзем, не памром. Яшчэ дадзім копаці. Спіце спакойна і я каля вас прыкархну.

I сапраўды заснуў, прымасціўшыся між разгалістых вольх, што пачыналі расці як адно дрэва, з аднаго семя, ад аднаго кораня і пня, а потым нечага размежаваліся, аддзяліліся, бы скандал нейкі ўчыніўся між імі, адна палавіна дрэва не схацела бачыць другую. Скандал буйны, калі меркаваць па тым, як імкліва да пакатасці яны адскочылі адно ад аднаго, ні даць ні ўзяць жонка з мужыком у разводзе, але пры адной гаспадарцы, у адной хаце. Пакатасці Уладзіку якраз хапіла памясціць тулава, а галава і ногі аказаліся на ўзвышэнні, на ствалах двух дрэў. Такім чынам, можна гаварыць, што ён спаў па навуцы, і таму прачнуўся бадзёры, адпачылі ногі і галава. Прачнуўся, не прадчуваючы ніякага ліха, голас толькі пачуў у сне. Голас ракі, што заклікала яго абудзіцца. Той голас перадала яму вольха, якая была адно-адзінае цэлае з ракой, таму што пачыналіся яны адно ад аднаго: рэчка з вольхі, вольха з рэчкі. I рэчка была жывая, таму што на беразе яе раслі вольхі. Не мужык з жонкай у разводзе, а брат з сястрою ў міры і згодзе, таму яшчэ жывая была рака. Вольха перадала Уладзіку голас ракі, а рацэ далі голас бабры. Яны ўжо былі на вадзе. Бабёр з бабрыхаю і іх бабраня, святая тройца. I тройца гэтая, Уладзік бачыў, мог паклясціся, апусцілася на ваду разам з месяцам.

Месяц толькі прыляцеў і прывадніўся, яшчэ пагойдваўся на вадзе. Бабры не паспелі сысці з яго, стаялі як слупкі на месяцы, макалі лапкі ў ваду, мяркуючы, што гэта такое перад імі. Пераканаліся, што небяспекі няма, слізганулі з крутога бока месяца ў раку, найшлі ў глыб яе. I пакуль яны цешыліся, з асалодай пазнавалі ваду і глыбіню, Уладзік паспеў схавацца ў кусце.

Бабры выхапіліся з глыбіні, як вясковыя хлопчыкі пасля зацяжнога нырца, з пырханнем, чмыханнем і плёскам. I пайшла пацеха, як у званкі зазваніла рэчка, і пад гэты звон, як пад бубен, кінуўся ў скокі месяц, павялі карагод зоркі. I Уладзік пачаў ужо забываць, чаму, дзеля чаго ён прыйшоў сюды, але тут хтосьці дакрануўся яго твару. Ён спачатку падумаў, што гэта альховы лісцік, паспрабаваў адвесці яго, правёў рукамі перад вачыма. Рука не знайшла ніякага лісціка, а хтосьці кранаў яго твар, нейчы цень ляжаў на ім, чорны цень з правага боку каля самага віска. Уладзік заплюшчыў вочы, а калі адплюшчыў зноў, убачыў блакітны матацыкл, што стаяў на процілеглым беразе ракі. Такі блакітны, што аж рэзала ўваччу, над месячным святлом васільковы, здаецца, нават. Але не матацыкл адкідваў цень на твар яму, ён стаяў на другім усё ж беразе, і цень яго не дасягаў Уладзіка, штосьці ці хтосьці засціў яму вочы, і не проста засціў, туманіў, сляпіў. Чорны туманец заслаў і раку перад ім, ён больш не бачыў ні ракі, ні баброў. Туманец той наплываў не ад берага, а аднекуль ззаду, ад яго чорна было не толькі ўваччу, меркла, мутнела і ў галаве. Уладзік паціху, каб не спужаць баброў, ні таго, хто быў за яго плячыма, павярнуўся ўкруга сябе. Ён ужо здагадваўся, ведаў, хто тут. Ведаў Уладзік і тое, што ён не паспее перашкодзіць жывадзёрам. Хвароба, прыпадак, якога ен пазбег у навальніцу на беразе старыцы, дагнаў яго тут. Імгненні, толькі імгненні былі дадзены яму.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Обсуждение, отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x