Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хроніка дзетдомаўскага саду: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хроніка дзетдомаўскага саду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.

Хроніка дзетдомаўскага саду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хроніка дзетдомаўскага саду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дзедкава. Прасіў дараваць, што не здаў раней, бярог сабе на смерць. Сон, гаворыць, бачыў, паківаў яму Ленін за гэтую дзесятку, але дараваў, дык няхай жа не судзіць яго і Савецкая ўлада.

Помнік паставілі ў пасёлку, дзе месціўся атрад, праект зрабілі самі пагранічнікі, самі ляпілі і помнік. I гэта быў першы помнік правадыру ў краіне. А вясной у тым жа годзе Трубецкі вывеў пагранічнікаў садзіць сад. Усю вясну ездзіў па вёсках, здабываў саджанцы. Час быў такі, што не думалі яшчэ людзі пра сады, яблыні і грушы. Неяк на заставу і ў вёску наведаўся Чарвякоў, спытаў у падлеткаў, чаго б яны хацелі. «Хлебца»,— дружна адказалі яму. Вясной, калі зіма ўсё вымела з сусекаў, а расце адна толькі крапіва ды лебяда, хлебца гэтага хочацца няўсцерп. I рэчка была ўжо не такою шчодраю, як раней, не адорвала так рыбай, да ўсяго ж не надта лёгка было паткнуцца да той рэчкі, ачужэла яна, стала варожай сяльчанам, пастрэльвалі з таго і з гэтага берага. Але калі закладвалі сад, той і гэты бераг і паразумеліся, і дзень выдаўся надзіва, сапраўды вясенні і сонечны, першамайскі. Пад духавы аркестр прайшлі са сцягамі па вёсцы, ішлі знарок так, каб палякі, што, як мурашкі, абляпілі на тым беразе ўсе дубы, бачылі. I таму, што на сэрцы ў кожнага было свята, той бераг, здавалася ім, быў як у смузе, у тумане, хаця сонца свяціла аднолькава, што там, то і тут. Спыніліся каля застаўскай трыбуны.

— Усё,— сказаў, узлезшы на гэтую трыбуну, Трубецкі.— Усё, таварышы пагранічнікі, мужыкі, парад скончыўся, будзем садзіць сад...

I сад садзілі пад музыку, пад духавы аркестр, капалі ямкі, ставілі і прыкопвалі саджанцы, палівалі зямлю. I было бясконцае сонца, шмат чырвоных фарбаў, смеху і радасці. I не толькі таму, што стаяў святочны і сонечны дзень: рабілася ўсё на вачах у таго берага, які зайздросціў ім, крадком выціраў слёзы. Хлапчукам, Мар'яну і яго равеснікам, даверылі самае галоўнае: ставіць і трымаць дрэўцы, пакуль іх прысыплюць зямлёю, каб хутчэй прымаліся і раслі прама, ні адна яблынька не пахілілася.

— Званіцаю ў неба, а не на ўсе чатыры бакі, смаленскім ражком у неба,— падміргваў Мар'яну Трубецкі. Ён радаваўся больш, чым хлапчукі, хаця збіраўся ўжо дамоў, на Смаленшчыну. Яго не засмучала і тое, што тых яблык са свайго саду, антонавак і шлапакоў, яму наўрад ці ўдасца паспытаць. Чалавек жыве, пакуль пра яго не забыліся, яму можа здрадзіць сябра, яго можа забыцьжонка, могуць вырачыся яго дзеці, але зерне, якое ён кінуў у зямлю, калі-небудзь ды ўсё роўна ўзыдзе, прарасце. Дрэва, пасаджанае табою, калі яно патрэбна людзям, а ў гэтым Трубецкі не сумняваўся, абавязкова вырасце. Дрэва падобна маці, таму што, як маці, яно не здольнае здрадзіць, забыць і вырачыся цябе, пасаджанае табою дрэва — гэта ты сам, гэта чалавек, працяг яго ў вяках. I няхай ён, Трубецкі, пакіне гэтую вёску, людзі яго не забудуцца, сад будзе расці.

Але Трубецкі на Смаленшчыну так і не трапіў, было яму наканавана назаўсёды застацца на гэтай палескай зямлі. У тую ж вясну яго забілі. Ноччу ён пайшоў правяраць пасты. Куля прабіла ордэн Чырвонай Зоркі, упаяла ў грудзі метал, раструшчыла эмаль і супакоіла яго каля Знаўцовага броду цераз рэчку Пятлянку, насупраць польскай заставы на Ніўках. Свая ці прылётная, чужая куля, хутчэй з таго берага, а мо... Але тут застаецца толькі гадаць. Знайшлі яго не адразу, дзесьці ўжо апоўдні, прывезлі на заставу. У сяле ніхто яшчэ не павінен быў ведаць, што няма больш Бецкага, чалавека савецкага, свайго, а не нямецкага. Застава захоўвала тайну, а ўся вёска, у асноўным жанчыны, вечарам прыйшла да казармы пагранічнікаў. Да іх выйшаў намеснік Трубецкага:

— Чаго сабраліся, чаго чакаеце, разыходзьцеся па хатах.

Але жанчыны стоўпіліся, збіліся ў кучу. I гэты натоўп нечакана пачаў цененька ўсхліпваць, усхліпванне хутка перарасло ў галашэнне з прыгаворам:

— Няма, вой, няма больш нашага саколіка...

I намеснік начальніка пагранзаставы зняў фуражку, тым самым як бы пацвердзіў, што сапраўды Трубецкага больш няма. Засталіся толькі казарма, якую ён збудаваў, ды сад, што браўся ўжо ў рост, спрабаваў нават цвісці.

Пахавалі Трубецкага ў дубняку, непадалёку ад заставы і яго ж саду. Яго магілка паклала пачатак вясковым могілкам. Мёртвы ўжо Трубецкі сабраў у адно месца пад шаты дубоў тры вёскі. Да яго смерці гэтыя тры вёскі-суседзі хавалі сваіх нябожчыкаў кожная паасобку. Асобна за лядам, на высокай, па ўсім — насыпной гары, хутчэй за ўсё таксама магільніку, ляжалі немцы, што здавён з'явіліся тут і разбрыліся па ўсіх трох вёсках. У Станіславе было месца палякаў і іншых католікаў. У Залессе, за тры кіламетры, везлі праваслаўных. Цяпер жа католікі, праваслаўныя, лютэране, немцы, палякі, беларусы супакойваліся ў дубняку, каля Трубецкага. У апошні шлях яго праводзілі ўсім сялом. Быў на гэтым пахаванні і Мар'ян. Запомніў развітальны салют пагранічнікаў, сваіх аднавяскоўцаў у жалобе, на труну і Трубецкага ў труне паглядзець не наважыўся, пабаяўся, не ведаючы, колькі нябожчыкаў выпадзе на яго век, будуць іх хаваць у труне і проста так, і больш проста так. Ніхто не мог і згадаць тады, што такое будзе, што такое магчыма, што нават слёз не хопіць, каб аплакаць усіх, не будзе каму і капаць магіл, аддаваць зямлі нябожчыкаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Обсуждение, отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x