Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хроніка дзетдомаўскага саду: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хроніка дзетдомаўскага саду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.

Хроніка дзетдомаўскага саду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хроніка дзетдомаўскага саду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Смялей, смялей, маляўка,— падбадзёрыў яго Трубецкі.— Як завуць цябе?

— Мар'ян,— адказаў хлопчык і схаваўся за спадніцу маці.

— Мар'ян, а такі баязлівы.

— Я не баязлівы, я асцярожны. А кулі ў вашым нагане таксама з дрэва ці сапраўдныя? — вытыркнуў нос з-за спадніцы і зноў схаваўся.

— Можаш праверыць,— сказаў Трубецкі і сыпануў на стол жменьку патронаў. Хлопчык падышоў да стала.

— Яны ўсіх засаб страляюць ці з разборам, толькі белых? — Дакрануўся мокрым пальцам да патронаў, адхапіў руку, як апёкся.

— Толькі белых,— уздыхнуў Трубецкі.

— Дзядзька, дзядзька, не бойся ты яго,— коцікам падкаціўся Мар'ян да Міхаіла, паспеў усё ж прыхапіць са стала і заціснуць у далоньцы пару патронаў. Міхаіл прыгалубіў яго, пагладзіў па галаве і сам, здаецца, павесялеў, нібыта забыўся пра Трубецкага, пра той клопат, што пагранічнік навязаў яму. Твар яго ўжо не выдаваў так клінам, хаця застаўся строгім, неяк іконна палагоднеў.

— Ох, і не мужыцкага ты, Міхаіл, роду-племені,— мімаволі вылецела ў Трубецкага.

— А якога ж яшчэ,— нядобра нахмурыўся Знавец, адпіхнуў пляменніка, нібыта яму стала сорамна сваёй толькі што выказанай пяшчоты.— Сам ты якога роду?

— Угадай, Міша,— заспяшаўся, пачаў ламаць лёд Трубецкі.— Панскага я роду. Байструк, праўдзівей кажучы, унук байструка. Пан у нашай вёсцы, што жарабец, пладавіты быў. Палавіну баб абгуляў і другую змог бы, ды... Так што панскай крыві я. Адной толькі літаркай на пана не выцягнуў.

— Гэта якой жа?

— «О». Было б яно ў самую кропку, Трубецкой, а так Трубецкі ці Бецкі — чалавек савецкі, свой, а не нямецкі.А ты?

— А мы Знаўцы. Быў тут народзец такі, лесавікі, рахманыя людзі, але сваім не папускаліся, чужога не бралі,сваё бераглі. Не так, як сёння, вось зараз ты ў мяне, а я ў суседа... Выбілі народзец той, звялі... Думалі, што ўвесь, але прадзедка наш схаваўся, выжыў, таму што Знавец...

Трубецкі адчуў, што гаворка ідзе не зусім так, як яму хацелася, і перабіў Міхаіла:

— Байкі, Міша, баеш мне, загаворваеш зубы.

— А няхай і байкі... А калі я не крануся з месца? Не крануся, і ўсё, нясіце на руках, як нябожчыка нясіце, нагамі ўперад.

На палацях, каля печы, завешаных чорнай занавескай, нехта ўздыхнуў, зашамацеў і заскробся, занавеска адхінулася, перад мужыкамі паўстаў дзед у белых палатняных штанах, падпяразаны вузенькім сырамятным раменьчыкам, у зрэбнай белай кашулі і сам белы, але толькі тварам, а валасы амаль без сівізны, толькі русява-плямістыя; абапіраючыся адной рукой аб комін, у другой трымаючы кіёк, пацюкваючы вакол сябе тым кійком — сляпы быў ці прыслеп, трапіўшы са свайго закутка на святло,— дзед выскрабся на сярэдзіну хаты.

— Што, дзедка? — замітусіўся, ускочыў з лавы Міхаіл.

Дзед павёў невідушчымі вачыма па хаце, знайшоў, спыніў позірк на Трубецкім. Штосьці мімаволі ўзняло з лавы і Трубецкага, загад нейкі сыходзіў ад гэтага дзеда, нешта ўжо тагасветнае. Трубецкі стаяў побач з Міхаілам, і былі яны, здавалася, аднаго росту, толькі Трахім у ботах выдаваў вышэйшым, Міхаіл жа быў босы, па-хатняму расхлістаны, трохі прыгнуты, як прыгнечаны, а Трубецкі зацягнуты, падабраны, але гэтая падабранасць пад пільным позіркам дзеда крыху знікала, і камандзір заставы раўняўся са Знаўцом і ростам, і шырынёю плеч. Не просты быў дзедка, гэта Трубецкі адчуў адразу, з тых лясных глухаманістых дзядкоў, што і кроў здольныя былі загаварыць, спыніць кроў, і ў хамут прымусіць чалавека па сваёй ахвоце галаву ўсунуць і без яго слова, дазволу ўвесь дзень на пасмешышча ўсёй вёсцы хадзіць з гэтым хамутом.

— Вось як дзедка загадае, так яно, Трахім, і будзе,— сказаў Міхаіл.

— Уладзе, Міхайла, трэба падпарадкоўвацца,— голас дзедаў быў сухі, нібы не чалавек гаварыў, а ліст шапацеў.— Улада ўсё роўна верх возьме.

Міхаіл павярнуўся да Трубецкага. I Трубецкі, адчуваючы глухі шум у галаве і нейкае расплывістае мільгаценне перад вачыма, як усё роўна дзіцячыя сны наплывалі на яго, пацвердзіў:

— Возьмем.

— Бярыце, усё бярыце... А што ўзамен?

Дзед зноў запацюкваў кіёчкам і схаваўся за занавескаю.

— Дзякуй,— сказаў Трубецкі Міхаілу і дзеду, але больш дзеду.— А ўзамен што хочаш і дзе хочаш. Заўтра ж сюды прыедзе каморнік. За жыта заплоцім.— Трубецкі спяшаўся сысці з хаты Знаўцоў. Усё абышлося і, здаецца, палюбоўна, але цяпер Міхаіл затрымаў яго:

— Мо хоць палавіну б зямлі пакінулі мне тут, бабе над грады. Сад вось гэты панскі.

— Сад якраз і не магу. Будзем зноў садзіць яго.

— Што садзіць? — не зразумеў Міхаіл.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Обсуждение, отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x