• Пожаловаться

Віктар Казько: Хроніка дзетдомаўскага саду

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько: Хроніка дзетдомаўскага саду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1987, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Віктар Казько Хроніка дзетдомаўскага саду

Хроніка дзетдомаўскага саду: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хроніка дзетдомаўскага саду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.

Віктар Казько: другие книги автора


Кто написал Хроніка дзетдомаўскага саду? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Хроніка дзетдомаўскага саду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хроніка дзетдомаўскага саду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— За зямельку, Міша, а не з-за натуры.

— Так, так, Іван, твая праўда. Садзікі нашы, што мы садзілі з табой, цвітуць, жыта красуе. Дзеткі нашы ў садзіку тым бегаюць, яблычкі кушаюць... А як мы з табой, Іваньча, тыя садзікі садзілі, крынічаньку капалі, варана каня вялі.

I Міхаіл нечакана заспяваў:

Эх, тачанка-ростовчанка,
Наша гордость и краса,
Пулеметная тачанка,
Все четыре колеса...

Іван дапамог яму, і браты павялі песню, раскладваючы яе на два галасы, не спяшаючыся і не вельмі гучна, каб не забіць, не заглушыць памяць. I пад гэтую іх песню-памяць, пад вуркаценне машын, што цяжка прабягалі па бетонцы, святло іх фар, якія час ад часу высвечвалі і выхоплівалі з цемры дзядоў, застыглых на бетонным шэрым пастаменце, Сноўдала супакоіўся, уціхамірыўся, нібыта сам ператварыўся ў бетон, адліўся ў помнік, прыкархнуў, зрэдку толькі ўскідваючыся, то мроілася яму тое, што ён перажыў на гэтай зямлі, што перажыла сама зямля, яго бацькі і вось гэтыя два дзяды; таму што ён быў кроўна звязаны з усім, што было вакол яго, з часам і няўчассем, з зямнымі бедамі і радасцямі. Інакш яго і не існавала б, інакш ён бы і не адрадзіўся, як не адрадзіліся б і дзяды. Заўтра яму выпадзе цяжкі дзень, як, зрэшты, і ўсе наступныя дні. А пакуль ён слухае песню, што абуджае памяць.

Ляцела над зямлёю лава, коні ішлі капыт у капыт, храпа ў храпу, зіхацелі ўзнятыя ўгору клінкі, барвовае сонца сцякала з востра заточанай сталі на конскія грывы. Само сонца, здавалася, было ўзята ў клінкі, не паспявала ўхіліцца, спяшалася схавацца. Коннікі ішлі на захад, пунсавелі чырвоныя зоркі на ўзмакрэлых ад поту шэрых будзёнаўках, і ніхто не здолеў бы спыніць іх у тую хвіліну, нават смерць. Несучы, тоячы ў сабе смерць, яны спяшаліся здабыць жыццё і мір, і ні днём, ні ноччу не давалі яны сабе адпачынку: на захад, на захад, на захад. Скрозь разбураныя і ў агні вёскі, гарады, краем вока схопліваючы толькі пажарышчы, што развейваліся ветрам, непрыбраныя трупы жанчын і дзядоў, што ляжалі на ўскрайках шляхоў, нямытыя рукі дзяцей, што цягнуліся па міласціну, іх недзіцячыя вочы, шыбеніцы на скрыжаваннях дарог, шыбеніцы, з якіх іх віталі і бласлаўлялі нябожчыкі. Спіны ворагаў, крыжы іх коней указвалі ім шлях, тыф і голад глушылі стому, смерць была павадыром. У запалых, запаленых вачніцах ужо не вочы, а распаленыя вуглі. Даўно зацвярдзелі іх рукі, і былі яны цяпер як працяг караючай сталі, перарвалася дыханне, таму што на ўдых і выдых не хапала сілы, усё, што было ў іх, яны трацілі толькі на тое, каб падняць і ўзмахнуць клінком, і на мат. Адчай апошняга пераможнага рыўка, умытага іх жа крывёю, напоенага іх жа слязамі, выгадаванага жабрацтвам, разам з гневам і помстай сядлаў коней у паход.

I ён закончыўся на чужой зямлі, пад сценамі вялікага горада тым, чым і павінен быў закончыцца. Насталі мір і цішыня, сярод якой можна было пачуць, як сплываюць крывёю пасечаныя байцы і зняважаная зямля. Тыя ж, хто застаўся жывы, вярнуўся з паходу, ладзілі граніцу. У вёсцы яна ўставала з зямлянак, якія выкапалі першыя пагранічнікі, у першую мірную зіму тут, па беразе рэчкі Пятлянкі, пракладвалася драўлянаю сахою, якую цягнулі сялянскія волікі, пазначалася стракатымі чырвона-белымі слупкамі з гербам, пад якім узыходзіла сонца,— з таго боку ставілі слупы чорна-белыя, з аднагаловым арлом, пеўнікам, як казалі сяляне і пагранічнікі,— засцерагалася жывою суравою ніткаю, таму што не было дроту, нітку гэтую працягвалі ўсцяж кантрольнай паласы, летам яна стала фабрычнаю — прынеслі з таго боку кантрабандысты. Толькі ўжо наступнай зімой пагранічнікі перабраліся з зямлянак у тры вясковыя хаты. Трэцюю зіму сустрэлі ў казарме, папскім свірне, што стаяў незаняты пасярод сяла. Але ад таго свірна да непасрэдна граніцы было ўсё ж далекавата: метраў трыста, а на граніцы трэба было знаходзіцца ўсім разам і штохвілінна, мацалі яе з таго берага, правяралі, ці трывалая фабрычная і самапрадная нітка. I камандзір заставы, смаленскі мужык Трахім Трубецкі, а па-мясцоваму проста Бецкі: чалавек савецкі, свой, а не нямецкі,— пайшоў на хутар да Івана і Міхаіла Знаўцоў, наракаючы і кленучы сваю долю. Яго таварышы трапілі хто ў камендатуру, хто ў атрад, а калі хто ўжо на заставу, дык у людскае сяло. А яму ж выпала не сяло, а чорт ведае што. Назва адна толькі і да гэтай назвы каля дзесяці хат. А ўсе астатнія распаўзліся па хутарах, адрубах, што ракі ў норы. Распаўзліся даўно. I рэвалюцыя іх, трэба сказаць, амаль што не кранула. Мужыкі жылі, не бедавалі. Зямля добрая, рыба ў рэчцы не зводзіцца, а да ўсяго — селішчы іх стаялі на бойкім месцы, дзе здаўна сыходзіліся па вадзе гандлёвыя шляхі, і ў кожнага з іх, нават самага беднага, на чорны дзень ці ў хаце, пад прыпечкам, ці ў хляве, у зямлі, мікалаеўская жоўценькая залатая пяцёрачка, а то і дзесятка. Капусныя храпкі грызлі, адной нішчымнаю капустаю ўздувалі пуза, а мікалаеўскае золата хавалі. I, здаецца, ніхто не мог іх выпараць з тых нор, у якія яны пазашываліся. А самі яны са сваіх нор асабліва не вытыркаліся, усякую ўладу паважалі, падпарадкоўваліся ёй, ведаючы, пэўна, што ўлада гэта ўрэшце ператрэцца, а яны застануцца. Рэвалюцыю, праўда, сустрэлі прыхільна, але зноў жа былі радыя не столькі рэвалюцыі, як слоўцу, што прыйшло разам з рэвалюцыяй: свабодзе, пра якую адно і гаворкі ўсюды было і якая, здавалася, развязвае рукі і ім. Рабі што хочаш, а хочаш — нічога не рабі, пі, гуляй. I яны гульнулі, пілі тыдзень, канечне, калі мераць сённяшнім днём, дык і не так доўга ўжо — у даярак пасля кожнай палучкі такі адпачынак. У той жа час гэта было штосьці нечуванае. А да таго ж яшчэ і слоўца гэтае дадалося: свабода, і за тыдзень яны такога натварылі. Па бервяну разабралі, раскацілі Ёселеву карчму, залілі глотку гарэлкаю і самому Ёселю, хацелі напаіць і пана, але той пачаў адстрэльвацца. Яго выцягнулі з хаты — пан хоць быў са шляхецкімі пыхамі, але з занядбаных. Хату падпалілі. Пана павесілі на яблыні ў яго ж садзе, каб было ўсё прыстойна і па закону, дазволілі яму самому выбраць яблыню, на якой лепей было вісець. З павагай аднесліся да яго апошняга жадання. I адразу ж узялі сякеры і ў сад. Даўно і добра ўжо намазоліў ён мужыкам вочы: адзіны сад на ўсю вёску. Яблыкі, антонаўка і шлапакі, радзілі — тры штукі за пазуху, больш не змяшчаецца. Не раз хапілі яны добрай лупцоўкі яшчэ ў маленстве за гэтыя яблыкі і грушы, таму злосць на панскі сад, можна сказаць, была святою. I падалі яблыні, падалі грушы пад самакованымі мужыцкімі сякерамі, толькі трэскі ляцелі. Вішняк касілі, што тую траву. Выдзіралі панскае семя з коранем... Разгулялася мужыцкая лютасць. Доўга запасілася паслухмяная закону вёска. Усё да апошняй крыўды зберагалася да пары да часу ў мужыцкай памяці. I вось цяпер гэтыя крыўды зламалі века і вырваліся на волю. Узлятала і падала сякера, не прызнавала ніякай літасці: бэры дык бэры, чорт іх дзяры. I спасаўцы не было ні спасення, ні паратунку. Чарэшня — каму да галавы, чырвоная яна ці белая. Пану больш зручна будзе сачыць за вёскаю, нішто цяпер не будзе засціць яму вочы. Яблыні, на якой вісеў пан, ссякаць не сталі, не сталі высякаць і тое-сёе, што толькі падымалася ад зямлі, паленаваліся нагнуцца. Учынілі расправу над панам і яго садам і як здранцвелі, засаромеліся, моўчкі папаўзлі кожны ў сваю нару пахмяляцца расолам і жончынымі кухталямі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Віктар Казько: Суд у Слабадзе
Суд у Слабадзе
Віктар Казько
Сяргей Грахоўскі: Недапісаная кніга
Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Віктар Казько: Неруш
Неруш
Віктар Казько
Отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Обсуждение, отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.