Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хроніка дзетдомаўскага саду: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хроніка дзетдомаўскага саду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.

Хроніка дзетдомаўскага саду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хроніка дзетдомаўскага саду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я цябе чакала,— сказала Стэфа, калі яны наблізіліся да рэчкі. Мар'ян няўцямна зірнуў на яе. I Стэфа зразумела яго: — Канечне, адкуль ты мог ведаць, што я цябе чакаю, што я ёсць на свеце. А я вось ведала пра цябе ўсё.

— Адкуль? — не знайшоўся ён, што і адказаць ёй, пра што больш разумнае спытаць.

— Я ўсіх вас ведала на тым беразе...

Тут ён адчуў, што раўнуе, хаця адносіўся да яе яшчэ абыякава. I Стэфа як падслухала яго, пачала блазнаваць, пацвельваць яго:

— Усе вы на тым беразе такія відныя, такія прыгожыя.

— Усе да аднаго? — уступіў у яе гульню і Мар'ян. Але Стэфа ўжо кінула блазнаваць:

— Я маленькая-маленькая была, але па дрэвах скакала, што вавёрка. Выганю свіней, кіну іх, а сама да берага і на дуб. I пазіраю, гляджу на кожнага з вас і зайздрошчу, зайздрошчу. А ты такі смешны, такі пацешны.

— Я таксама на дубах гойсаў,— сказаў Мар'ян.— I глядзеў, але цябе ні разу не бачыў.

— Дзе ж табе ўбачыць. Шчаслівыя — яны сляпыя ўсе... Так ні разу мяне і не бачыў? А я цябе знарок з хаты пацягнула, каб не падхапіла якая-небудзь іншая. Ты зноў пойдзеш туды? Хочаш, ідзі, я не трымаю.

Мар'ян адмовіўся зноў ісці ў хату. Чаму? Ці то так даспадобы прыйшлося яму тое, што гаварыла Стэфа, ці то велікадушнасць хацеў выказаць сваю. Пэўна, было і тое, і другое. I ўпершыню было ўсё так з ім. Упершыню ён стаяў з дзяўчынаю на беразе ракі. I рака тая была вольная, без варты, нейтральных палос і калючага дроту, вольна дыхала ў белых пясчаных берагах парнымі туманамі, зрэдку выхоплівалася, прарывалася з цёмнай глыбіні вады беларыбіца, выблісквала срэбрам у тумане, пралятала над узбурленаю вадой, зявіла рот, нібы спрабавала сказаць толькі ім нейкае запаветнае слова. I яны лавілі гэтае нячутнае і нягучнае слова над вольнаю ракой і здагадваліся, аб чым яно. Тым словам дыхалі грыбы, што раслі, падымалі, цягнулі галаву ў неба сярод дубнякоў. Салодка пахла гарэлым бульбоўнікам. Бераг правы, бераг левы дакопваў бульбу, паліў бульбоўнік.

І яны пайшлі на той дым і пах, мінулі хату, што, здаецца, гула і падскоквала ўначы, скіравалі да бярозавага гаю.

— А я ведаю не толькі цябе,— расказвала па дарозе Стэфа.— Я і бацьку твайго ведаю. Ён не раз у нашай хаце хаваўся. I не толькі ён. Я і сама, ты ведаеш... Ты не верыш мне, думаеш, выхваляюся? Дык слухай жа, слухай.

Мар'ян прымусіў Стэфу замоўкнуць. Ён верыў ёй, але не хацеў нічога ведаць. Не хацеў тым вечарам успамінаць і думаць пра бацьку. Бацька быў далёка, невядома нават на якім свеце, і невядома было, ці трэба ім ганарыцца, ці саромецца яго.

Мар'ян быў грэшны перад ім на тую хвіліну: ён саромеўся яго. Мо таму жыццё так і карала яго. Нельга выракацца самога сябе, свайго мінулага, сваіх бацькоў. Выракся — знішчыў, спаліў душу. Калі ты хоць адзін раз у жыцці і незнарок, здаецца табе, схібіў дзесьці, здрадзіў камусьці, гэтая твая здрада будзе цягацца за табою па свеце, і ўрэшце яна знойдзе і пакарае цябе, адрыгнецца табе. Кара, суд непазбежныя, таму што яны не ад бога і не ад чалавека, ад цябе самога, таму, радуючыся жыццю, нельга забывацца пра чужыя пакуты і гора. Шчасце не грэх, калі ты не губляеш ад яго галавы, калі ты цвяроза разумееш, што гэта толькі імгненне. I за гэтае імгненне ты павінен яшчэ сплаціць, і нехта з тых, што побач з табою, нехта з родных і кроўных тваіх штохвілінна плоціць ужо за цябе. Гэта галоўнае, аб чым трэба ведаць, ідучы ў жыццё, не прыспаць сумленне, не даць закалыхаць сябе ні заможнасцю, ні шчасцем, ні каханнем. Інакш абуджэнне будзе горкім.

Вось пра гэта якраз ён і забыўся, паддаўся шчаслівай хвіліне, паверыў у яе. А чаму трэба было верыць, каму верыць? Мар'ян на схоне свайго жыцця можа задаць сабе і такое пытанне. Каму, калі не самому сабе і таму, хто побач з табой, маці тваіх дзяцей, што народзяцца ў цябе. А гэта тое ж самае, што верыць у будучыню. I яны, Стэфа і Мар'ян, пабраўшыся за рукі, ішлі ў тую будучыню, у асветлены поўняю бярозавы гай. Ішлі па зямлі, што ўсю іх маладосць была чужою ім. Стэфе — мачыхай, а яму зусім — чуж-чужаніна. Але цяпер уся гэтая чуж адышла ў мінулае. У вачах і Стэфы і Мар'яна яшчэ стаяў чырваназорны танк з русявым хлопцам на брані, і русявасць таго ўсмешлівага хлопца навек парадніла і аб'яднала іх, Стэфу і Мар'яна. Танк паяднаў іх і знік, праскочыў хутчэй за ўсё мо нават і не па зямлі, а скрозь час: з трыццаць дзевятага адразу ж у сорак першы, каб там абярнуцца полымем. Але пра гэта яны яшчэ нічога не ведалі і не здагадваліся. Яны ішлі па сваёй зямлі ў свой бярозавы гай і не прыкмячалі, што ў лагчынах да травы-дзеразы і папараці прыпадае ўжо шэрань, што следам за імі крадзецца ўжо зіма. Гай паўстаў перад імі за лукавінаю ракі адразу ўвесь, як намалявалі яго. Мо поўня, а мо гарачкавае дыханне зімы прасвятлілі яго так, выхапілі з усяго лесу і паставілі перад імі добрыя ўжо, моцныя, але яшчэ не сталага веку бярозы, дрэвы, што і ўзростам, уборамі сваімі больш нагадвалі дзяўчат перад вяселлем, якія перад тым, як пакінуць бацькоўскую хату, выбеглі на ўзгорак і засумавалі на гэтым узгорку перад вечнасцю, у якой і пасярод якой бруілася рака, куды саслізгвала поўня і спяшаліся хмары, дзе няма яшчэ нічога падманнага, а толькі спрадвечнае чаканне шчасця.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Обсуждение, отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x