Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хроніка дзетдомаўскага саду: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хроніка дзетдомаўскага саду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.

Хроніка дзетдомаўскага саду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хроніка дзетдомаўскага саду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— На маё месца цэлішся, абышлі цябе. Я дырэктар, ты ж проста настаўнік.

— I ты настаўнік, проста настаўнік. Для рана ты дырэктар, вось і пі перад тым раном, а не навідавоку ў вёскі. Рана далёка, а па табе судзяць, мяркуюць аб кожным з нас...

Сёння, калі надышоў апошні час яго настаўніцтва, Мар'яну прыемны і гэты гаркавы ўспамін аб школе. Не, не ўсе, канечне, і ён у тым ліку, паводзілі сябе як сапраўдныя настаўнікі. Зрэдку, але ж сустракаліся сярод іх не вельмі сумленныя людзі, і хціўцы, і скнары былі. На свята нейкае, ён ужо і забыўся, ці то на Першае мая, ці то на Кастрычніцкія, сабраліся яны ў складчыну, прынеслі, паставілі на стол хто што меў. Настаўніца беларускай мовы, што асела тут з дзетдомаўскага часу, задурыла ўсім галаву салатай «Напалеон».

— Паспытайце, паспытайце «Напалеон». Да чаго ж смачны, да чаго ж смачны...

А ў тым «Напалеоне» буракі ды цыбуля, праўда, усё, як у рэстаране, кветачкамі выразана. Прыгожа, але што з той прыгажосці. Ён і ляпнуў тады:

— Каб да гэтай цыбулі ды буракоў гаспадыня не пашкадавала яшчэ і круг каўбасы — во гэта быў бы Напалеон. А так сілас па-дзетдомаўску называецца.— Пакрыўдзілася. I, пэўна, мела рацыю, старалася ж. Усе стараліся, каб сярод іх і ў іх вёсцы ўсё было як у людзей. I святы адзначаліся, і лекцыі праводзіліся, і палітінфармацыі. Мо хто скажа, што ўсё гэта глупства і нудота. Але гэта было іх жыццё, яго, Мар'янава, жыццё. На тую ж самую палітінфармацыю ён збіраўся як на свята і летам, і зімою. Карміў, паіў худобу, бег у хату, здымаў боты, што часам былі і ў гноі, браў выхадныя чаравікі, глянцаваў іх, прышываў новы падкаўнерык да кіцеля, брыўся, адэкалоніўся. Людзі ж чакалі не палітінфармацыі, што ім яго палітыка: усё Уетнам ды Уетнам, а калі ж і нам... Газеты ўсе выпісвалі і чыталі і радыё слухалі. Яны ішлі, каб сустрэцца з ім, сваім аднавяскоўцам, з тым, хто вучыць іх дзяцей. Прыглядваліся, ці можна давяраць яму сваіх дзяцей. I ён не выстаўляўся перад імі, як жыў, не выстаўляўся Андрэй Ясень, настаўнік гісторыі, што быў яшчэ да Томаша дырэктарам школы. I добра, пэўна, што яго сёння ўжо няма на свеце, ён не бачыць таго, як разганяюць іх школу. Да самага апошняга вёў урокі, у час урока, пэўна, і адчуў сябе блага. Сэрца. Ён хварэў на яго яшчэ з дзяцінства. Але ў той дзень ён закончыў урок. Сам дайшоў да настаўніцкай, сам паставіў на адведзенае яму месца журнал пятага «А» класа. Сеў у крэсла і памёр. Сканаў ціха, не стогнучы і не жалячыся. Памкнуўся ўзяць цыгарэту, ды так і не данёс яе да рота. Такой бы смерці жадаў сабе і Мар'ян. У яго таксама слабое сэрца. I так шчасце, што яно трывае яшчэ, гэта ж колькі ўсяго і ўсякага на яго абрынулася, колькі ліха яно зведала. Бацьку забралі — сэрца, лічы, з грудзей выцягнулі. А потым, потым — адна вайна чаго варта. А жыццё пасля вайны з параненым сэрцам, без сэрца, лічы... Ні на хвілінку не забываў ён аб той фотакартцы, што атрымаў ад жонкі, калі быў яшчэ на фронце. Кожны дзень, кожнае імгненне ў памяці яна, перад вачыма. Як намаляваны — уваччу след афіцэрскага нямецкага пагона, выпаліў усё ўсярэдзіне. Хаця Мар'ян пра той пагон Стэфы па сённяшні дзень ні слова не сказаў. Па сённяшні дзень. А сёння не ўтрымаўся.

Жыццё прайшло, ад гэтага нікуды не схаваешся. Апошняе, што трымала яго ў жыцці, выбілі з-пад ног, як выбіваюць падстаўку з-пад пог павешанага. Яшчэ імгненне, і загойдаецца ён у пятлі. А што яму з сабой узяць, што мае ён пры сабе, адыходзячы, што трымае, разгойдваючыся на ветры. Ці тое жыццё ён пражыў, ці сваё. Ці ж такое жыццё было наканавана яму, пражыў ён яго ці толькі сасніў. I ўсё яго жыццё, здаецца,— толькі сон, які крыху зацягнуўдя ўжо на зямлі, нагрувашчанне, збег недарэчнасцей і бясконцай выпадковасці. Крадзеная радасць, крадзенае шчасце. I толькі бясконцае чаканне жыцця. Войны, войны, войны. Вайна з усім белым светам, якая не спыняецца ні на хвіліну, пакуль ты жывы. I навошта, дзеля чаго было доўжыць свой век, каб твае нікчэмныя кілаграмы костак і мяса, страўнік і вантробы круціліся разам з планетай, рухаліся, абарачаліся ў сусвеце. Планеце, сусвету ні холадна і ні горача, ёсць ты ці няма цябе, вясковага настаўніка. Каго і чаму ты навучыў. Як нарадзіўся ў войнах, так і адыходзіш з імі, не здолеўшы паладзіць з самім сабою, з хціваю прагаю доўжыць сваё нікчэмнае існаванне. Добра ўсведамляючы, што яно нікчэмнае, што ты, як і ўсе іншыя, каторыя прайшлі раней за цябе, не здолеў не тое што перавярнуць свет, а нават зварухнуць яго не здолеў. Адзінае, на што ты здатны, гэта атруціць яго сваім дыханнем. А шчасця не прынёс нікому, жанчына, любая табе, і тая няшчасная. А ён сапраўды любіць Стэфу, любіць з тае самае ночы, калі сустрэўся з ёю на другім беразе рэчкі. Калі толькі тое было і ці было...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Обсуждение, отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x