Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хроніка дзетдомаўскага саду: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хроніка дзетдомаўскага саду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.

Хроніка дзетдомаўскага саду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хроніка дзетдомаўскага саду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вовік, ты туфлік гэты не прызнаеш?

— Добрая туфля,— сказаў Вовік,— дай рубель, на абедзве нагі па дзве пары прынясу табе такіх.

— Мне б толькі адзін-адзіненькі яшчэ да гэтай пары.

— Магу і да гэтай пары, дай толькі рубель ці скажы, дзе ён у цябе ляжыць... Дзе ўзяла першую туфлю?

— Дзе ўзяла, дзе ўзяла,— уздыхнула Зулька, зразумеўшы, што з Вовікам яна кашы не зварыць. Зразумеў гэта і Вовік.

— На нарад спяшаюся, Зулька. Прыкупі вечарам пляшачку, завалю хату туфлямі, і кожная другая будзе імпартная. А цяпер пабег, бачыш, мужыкі на нарад ідуць.— Мужчыны сапраўды, не спяшаючыся, падцягваліся да нараднай, але не ўсе, канечне, на нарад. У адным будынку з кантораю месціўся і магазін.

Вовік пабег да мужчын. Зулька паглядзела яму ўслед, але за ім не пайшла, пра што ёй гаварыць з мужчынамі каля нараднай. Туфлік, сляпому відно, жаночы. Па хатах трэба, і хутчэй, пакуль яны там усе яшчэ цёпленькія. Але ў думках яна падзякавала і Вовіку за яго дурное, на першы погляд, пытанне: дзе ўзяла, дзе ўзяла. Купіла, дзе ўзяла. Так яна і скажа, што з нагі ў кагосьці ноччу садрала туфлік: знайшла, знайшла.

— Вось на поплаве знайшла,— сказала яна ў першай жа хаце, куды занеслі яе ногі.— Бегала раненька шчаўля нарваць. Гляджу, калодзіна дыміць, дзеці ноччу агонь палілі, гулялі. I туфлік забыліся, ці не вашых будзе.

Місцючыха, а гэта была якраз хата Місцюка, патрабавала туфлік у свае рукі. Зулька хацела ўжо і аддаць, але зірнула ў вочы Місцючысе, змеціла, што Дуня нешта ўжо сцяміла, схавала туфлік за спіну:

— Не ваш, дык я да суседзяў зайду...

— Ідзі, ідзі,— сказала Місцючыха,— у суседа адны толькі хлопцы. Дурная баба, адразу відно, што без тэлевізара жывеш і ні аднае серыі «Следствіе вядуць знатакі»не бачыла.

Зулька вылецела з хаты Місцюка, як варам аблітая: сапраўды, дурная баба, у Місцюкоў адны ж хлопцы і ў суседа іх хлопцы. А ў Калістрата дзеўкі і ў Мар'яна дзеўкі. Але ісці ў хату да аднаго і другога ёй было не з рукі. Абодва начальства: Мар'ян — настаўнік. Калістрат — прэсвітэр. Яна пастаяла, падумала, каго б з іх хацелася ёй укалоць. Вырашыла, што ўсё ж Калістрата. Мар'ян выганяў яго толькі з класа, варта было гнаць, а Калістрат жа адлучыў яе ад бога. I во шчасце будзе, калі туфлік гэты з нагі яго дачкі.

— На поплаве, на поплаве знайшла, новы...— пачала крычаць, уводзіць у вушы Калістрату аб сваёй знаходцы амаль з парога.

— А ты не крычы, не крычы, я глухі, але не сляпы,бачу, новая, усяго тры сезоны ношаная, маёй малодшай туфля... Давай сюды.

— А-а-а, давай сюды,— узвілася Зулька.— Мічурынец лысы, пень глухі. Сам мне: сад божы, сад божы. А сабе, а дзецям — яблыкі зямныя...— I пайшла, панесла, па купінах, бочках, калдобінах, бездарожжы баптыстаў і няверуючых: — Усе адным мірам мазаны. Урваць, ухапіць дзе што не на месцы ляжыць.— На тры вёскі, хаця вакол стаяла вада, чутно было. Ухапіла з камешніка ёмашнік і па вокнах — як на губным гармоніку сыграла.

Супакойвалі яе ўсёй вёскай. Непрыстойна паводзіла ўжо сябе Зулька, лямантавала ўжо не дзеля прыліку і парадку, хуліганіла. Следчы з яе добры. Такое следства правярнуць, чорт у спадніцы, сатана, а не баба. Толькі ж навошта вокны біць. Ды і наогул, што тут такога? Ат, бяды там, ёсць з-за чаго бедаваць. Ну, парвалі дзеці кветкі, дык не чужыя ж дзеці, нашы, і кветкі нашы. Залезлі дзеці ў гарод, а ці то мы не лазілі. I не для сябе ж яны, не для сябе. А для святой справы. Падумаць толькі, няма больш у нашай вёсцы школы. Няма і не будзе. А такая добрая была школка, што кветачка-званочак стаяла сярод саду. I сад гэты і цяпер у квецені. Каму ж яблыкі дастануцца, каму ж ягадкі? Хто нашых дзетак будзе давучваць? Усе да школы, усе да школы, дарослыя і дзеці, старыя і маладыя, мужчыны і жанчыны. I каб кожны нёс з сабой па вядры самагонкі, як навабранцаў праводзяць у армію ці вяселле правяць, каб усё так чынна і добра было. Такі ж цяпер ужо звычай. Усе, каго не запрасілі на вяселле ці праводзіны, ідуць у клуб, да школы, а тамака ўжо вядро самагонкі прынеслі і пусцілі па крузе бацькі, каб памятнымі былі кожнаму тыя праводзіны і ўступленне ў новае жыццё, каб усе ведалі нашу заможнасць, не забываліся бацькоўскага кута і бласлаўлення. Так і сёння ўвечары павінна ўсё адбыцца.

Але настаўнікі паўсталі супраць гарэлкі. Тут заставалася толькі гадаць аб адным: як яны даведаліся пра тую гарэлку. Хаця вёска і не рабіла таямніцы з таго, што рыхтуецца сёння ў ёй такі пачастунак: нашы дзеці — кветкі, а мы — гарэлкі мора, але нікому аб гэтым і не дакладваліся, тым больш настаўнікам. Наогул настаўнікаў як і не было ўжо ў вёсцы. Яны ціха пакутавалі, не вытыркаючыся са сваіх хат, бы гэта ім, настаўнікам, цюкнула такое — закрыць школу. I вёска як адрэзала іх ад сябе, і яны, у думках і клопаце аб дні будучым, адрэзалі сябе ад вёскі. Яна ачужэла ім, таму што іх жыццё і знаходжанне тут было пазбаўлена ўжо ўсякага сэнсу. Яны былі моцныя, патрэбныя тут сваёю справай, працай, школай, дзецьмі, якіх ведалі немаўлятамі яшчэ, падымалі на ногі разам з іх бацькамі, даводзіліся некаторым хроснымі бацькаю ці маці. I ў гэтым няма нічога дзіўнага, вясковы настаўнік — той жа самы селянін, у яго такая ж гаспадарка, як і ў кожнага тут, тыя ж самыя куры, каровы і свінні. Але, але пры ўсім гэтым яны ж яшчэ і інтэлігенцыя. У гноі і сярод гною — так, але не па самую галаву, таму што гэтую іх галаву павінны бачыць і іншыя, азірацца на іх, каб самім не ўлезці ў той гной па галаву, не патануць у ім. Гной, зразумела, вялікая справа, і грэх выракацца яго. Але ў жыцці ёсць і яшчэ штосьці, акрамя таго, што звыкла ўжо завецца ідыятызмам вясковага жыцця. Вось яны, настаўнікі, якраз і баранілі вёску ад гэтага ідыятызму, як умелі, змагаліся з ім. Былі не проста настаўнікамі, а часам і суддзямі. З іх бралі прыклад, на іх аглядваліся, па іх раўняліся, лічылі іх дзесьці за сумленне сваё. Хаця жыццё ёсць жыццё, здаралася, што хто-небудзь з іх, падобна кожнаму з вяскоўцаў, мог узяць і лішнюю чарку. Мог выпіць, добра закласці за губу і сам дырэктар школы, з якім апошнім часам ваяваў Мар'ян. Даходзіла да таго, што, загрудкі браліся, калі, канечне, нікога паблізу не было. I Томаш, дырэктар школы, крычаў Мар'яну:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Обсуждение, отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x