Генрых Далідовіч - Міг маладосці

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міг маладосці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міг маладосці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міг маладосці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні i аповесці. Пераважная большасць апавяданняў пра сучаснасць, пра моладзь. Аўтара цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць i працаваць, імкнуцца да дабрыні i духоўнага ўзбагачэння. З асаблівай узрушанасцю даследуецца таемны i чароўны свет пачуццяў. Аповесці разнатэмныя: «Жывы покліч» — пра станаўленне маладой сям'і ў пасляваенны час, «Юля» — пра лёс маладой жанчыны, якая змагаецца за сваё шчасце.

Міг маладосці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міг маладосці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Стары немец ужо на двары, калі ўбачыў Казіка, шырока заўсміхаўся бяззубым ротам, прывітаў рукою. Малады немец зірнуў на акно i на Казіка з нейкаю зайздрасцю i тут жа зноў са стомаю звесіў галаву.

Гучна прарыпеў ля хаты ад крокаў снег, i госці пастукалі ў дзверы: яны, дзверы, адразу выходзілі на двор, бо не было яшчэ ні сянец, ні плота вакол хаты.

—Можна, — сказала маці.

Дзверы адчыніліся — i спачатку напаўзла панізе белая пара, за ёю ўвайшоў дзяцюк, тады ўжо ўсунуўся стары. Ен i прывітаўся, пачаў адразу адвязваць зледзянелыя матузы вушанкі.

—Ну i зіма! — закрактаў ён, пацёр далонню шчокі.— Такі мароз перад узыходам сонца... Агонь!

Маці i бацька слухалі i маўчалі.

—Не першы тут год, i не першая тут такая зіма...— гаварыў стары ўсё адзін.— Як вы толькі i жывяце... Мне холадна. Можа, i таму, што стары... А пра яго, — ён паказаў рукою на маладога немца, — няма што i гаварыць. Мерзне i мерзне... У бараку, у лесе з пілою... Сюды ледзь даплёўся, садзіўся колькі разоў на снег i гаварыў, што не ўстане... О, сын мой, ды ў цябе шчокі i нос белыя...— затрывожыўся стары, хуценька падаўся на двор, прынёс жменю снегу і, скінуўшы з галавы ў таго шапку, пачаў церці ім шчаку.

Рыжы падлетак — рыжы на твары ад рабаціння, на галаве ад валасоў — моршчыўся, шморгаў носам, спрабаваў адшпіліць гузікі шыняля, але ніяк не мог зрабіць гэта адубелымі нальцамі. Бела-пасінелая дасюль шчака чырванела, амаль на вачах налівалася ружовасцю. Ён моршчыўся (снег раставаў на шчацэ i цёк па шыі на грудзі), а пасля нечакана загаласіў на ўсю хату: мусіць, запалымнеў твар.

—I ў салдаты во ўзялі...— цёр падлетку шчокі, а тады i пальцы рук i гаварыў стары.— Дзіця ўзялі... Ён жа яшчэ зусім малады, шаснаццаці няма... Ці во я — салдат... Шэсцьдзесят на той год будзе. Але не паглядзелі на гэта, прыгналі: ваюй, стары, ваюй, малады... Ваюй за Гітлера. A Гітлер — ды якая трасца цяпер яму?! А мы...

Падлетак пачаў угравацца, расчырванеўся, але яму, як відаць, усё яшчэ балела ад гэтай цеплыні. Ён перастаў плакаць i з сорамам выціраў рукавом слёзы, забруджваючы шчокі.

—Рускі афіцэр гаварыў сёння, што рускія ўзялі Кольберг, Кезлін, — гаварыў стары.— Дык, можа, да вясны будзе канец такой доўгай i цяжкой вайне?.. Вашы людзі вернуцца, i мы паедзем дадому, паедзем, апусціўшы галовы... А! — ён махнуў рукою.— Якая яшчэ трэба слава! З мячом прыйшлі, ад мяча i галовы пагублялі... Скарэй бы да жонкі, да дзяцей!..

—Нашы людзі альбо вернуцца, альбо не, — азваўся бацька, — ніхто ж не ведае, чаго ix звезлі, што з імі...

—Так, пан, так, — заківаў у згодзе стары, — Гітлер наш вельмі нядобры, ён i ў нас сваіх праціўнікаў бязлітасна караў. Ад яго можна ўсяго чакаць... I вайну з Paсіяй ён толькі... А потым тут, — ён паківаў галавою, — так з людзей здзекаваліся.

—Божа мой, як нам абрыдзелі гэтыя войны...— уздыхнула маці. Яна сядзела ля стала, збіралася есці.— Гэта ж не месяц i не год нават, а запар гэтулькі гадоў ішла такая калатнеча... Гэта ж у каждую мінутку страх быў... Цяжка во цяпер, немаведама як дажыць да вясны, але няма страху, што прыйдзе нехта i ці абярэ, ці спаліць...

Малады немец падсунуўся да напаленай пліты i грэўся. Раз за разам шморгаў носам i кашляў. Бухаў неяк надта суха i цяжка — аж чырванеў на твары.

—Для нас трагед ыя, i для вас трагедыя... Для ўсіх народаў гора...— заківаў галавою стары, патаптаўся, гэтаксама падышоў да пліты i апусціў над ёю чорныя ад хваёвай смалы рукі.— I для ix, дзяцей, — кіўнуў на Казіка i на падлетка, — трагедыя, гора... Дзецям вучыцца трэба, а яны... Ды што яны за вайну бачылі? Жах адзін... Не тую, што трэба, навуку бачылі...

Маці моўчкі, слухаючы гамонку, палезла на печ, нагнула дзежачку, наліла ў міску саладухі, вярнулася i паставіла яе на стол. Саладуха наздрылася, кісла запахла. Немец-падлетак зірнуў на стол, праглынуў сліну.

—Можна, пані, я залезу на печ i пагрэюся? — спытаў стары, як заўважыў гэты галодны позірк маладога.

—Лезце, — адказала маці.

Стары разуўся, павесіў на сагнутую трубу ад пліты анучы, усунуў у чаравікі па паленцу i паставіў ix па пліце, прыхіліўшы чаравікі да трубы. Анучы адразу ж запарыліся, запахлі потам. Стары пабраўся на печ, адсунуў лахманы, карчажку, сеў на голай ляжанцы. Але доўга не ўседзеў, пачаў падкладаць пад сябе смалякі. За старым ля сцяны ўсё яшчэ спала Вэрця.

Маці ўкінула ў саладуху драбочак сахарыну, размяшала, стараючыся лыжкаю расцерці яго. Бацька гэтаксама моўчкі дастаў з кішэні фрэнча ножык i пачаў ім абіраць бульбу — здзіраць тоненькую лушпінку. Пальцам узяўся чысціць сабе бульбу i Казік.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міг маладосці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міг маладосці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міг маладосці»

Обсуждение, отзывы о книге «Міг маладосці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x