Генрых Далідовіч - Міг маладосці

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міг маладосці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міг маладосці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міг маладосці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні i аповесці. Пераважная большасць апавяданняў пра сучаснасць, пра моладзь. Аўтара цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць i працаваць, імкнуцца да дабрыні i духоўнага ўзбагачэння. З асаблівай узрушанасцю даследуецца таемны i чароўны свет пачуццяў. Аповесці разнатэмныя: «Жывы покліч» — пра станаўленне маладой сям'і ў пасляваенны час, «Юля» — пра лёс маладой жанчыны, якая змагаецца за сваё шчасце.

Міг маладосці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міг маладосці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бацьку ў войска не ўзялі: ён хварэў перад гэтым на жаўтуху. Спачатку бацька, яшчэ добра не паправіўшыся, тут, ля былога селішча, зладзіў зямлянку. У ёй яны жылі аж да першых маразоў, пакуль не перабраліся ў падладжаную новую хату.

Янковічы, хутары пуставалі. Нядаўнія суседзі ўсё яшчэ былі ў Нямеччыне, i ніхто пра ix нічога не ведаў — жывыя яны ці даўно ўжо на тым свеце. Тутэйшыя ix селішчы застылі, утапталіся, абмыліся дажджамі i снегам, зараслі палыном i сухадзяроўкаю — i ўсё навокал увогуле здзічэла, як тут i не жылі людзі.

Бацька i маці, як толькі зрабілі зямлянку, наслалі ў ёй замест пасцелі моху, пачалі цягаць з лесу бярвенне. Рэзалі там пілою стройныя сосны, валілі ix, разразалі, клалі на калёсы, без драбінак ды ляжанкі i цягнулі да свайго селішча. Каня не было: яго забралі ў абоз.

Да першых восеньскіх зацяжных дажджоў бацька зляпіў невялікі, на адну палавіну i з адным акном, зруб, накрыў яго трысцём, нашчапаў сасны, паслаў з гэтых плашак столь, на яе наслаў моху i нацягаў пяску, а пасля ўзяўся сам складваць печ. На яе выбраў цэглы з папялішча i зрабіў новай, накапаўшы гліны на Каменнай гары.

Аднойчы, калі майстраваў ложак-тапчан, да ix зайшоў барадаты партызан. Ён цяпер стаў старшынёй тутэйшага сельсавета. Павітаўся з бацькам i з ім, Казікам, за рукі.

— Ну, вось ужо ў Янковічах i ёсць людзі, — усміхнуўся ён.— Віншую! Значыць, будзе жыць веска... Можа, хутка вернуцца i астатнія янкоўцы, людзі з другіх вёсак — i будзем пачынаць пакрысе ладзіць новае, сацыялістычнае, жыццё... Пачнём з таго, — ён падміргнуў Казіку, — што зладзім школу... А пасля пачнём калгасы ладзіць, заворваць межы...

—Можа, ці вернецца ўжо хто адтуль?! — пабедавала маці.

—Вернуцца, — адказаў старшыня сельсавета.— Нашы ўжо вось-вось возьмуць Берлін... Але i ты, таварыш Хлябовіч, папрацаваў! — здзівіўся госць, пазіраючы на новую хату.— Так можна змоладу падарваць здароўе... Столькі працы... I што ж вы тут ясце, людзі?

—Булён по сны, зацірку, — адказала маці, — сушым трысцёвае карэнне, таўчом яго i варым каву, варым жалуды, робім павідла з лопухавага карэння... А вопратку мыю сабачым мылам...

—Так...— пацмокаў барадач.— Выцерпелі не такое, дык неяк выцерпіце i гэта... Усё хутка перайначыцца... Ну, а што вы кармілі мяне i маіх сяброў тут, на гэтым хутары, што правілі нам хамуты, шылі боты там, у Ружэвічах, я вам дам даведку, што вы памагалі партызанам, дам карову...

Назаўтра бацька з раніцы пайшоў у сельсавет i прывёў чорна-белую былую партызанскую карову. Маці гладзіла галаву каровы, а ж плакала ад шчасця, гаварыла, што цяпер, маючы карову, яны ўжо напраўду зноў выжывуць.

Бацька адразу ж узяўся касіць старую, нікім за гэтае лета не чапаную, здзічэлую траву. Хлява, канечне, хутка не мог зрабіць, адклаў гэтую работу на вясну. Дык прыставіў да шчыта хаты высокіх жэрдак, абклаў ix мохам, зноў, каб не сарваў моху вецер, наставіў наверх моху жэрдак i ў вузкім, але высокім катушку знайшлося месца карове, якую нанач прывязвалі за рогі пастронкам да ўбітага ў сцяну вялікага цвіка.

...Бацька ў вераснёўскі сонечны дзень паблізу хаты, на поплаве, касіў, a Казік з маці грэблі скошаную яшчэ пазаўчора траву i насілі яе да азяроду.

Працавалі моўчкі; бацька махаў i махаў касою; маці i Казік, вяртаючыся ад азяроду да поплаву, яшчэ ўсё чуючы салодкі пах сена, ішлі з апушчанымі галовамі, пазіралі долу: калолася ў босыя ногі.

—Зірні, сын, у цябе вочы маладыя...— неспадзявана сказала маці, штурхнула Казіка ў бок локцем i кіўнула на здзічэлае, зарослае парыжэлаю свірэпаю, асотам, асветленае цяпер жаўтаватым святлом невысокага сонца поле.— Ці не чалавек вунь ідзе...

Казік зірнуў у поле, але не ўбачыў на ім чалавека.

Тады зірнуў далей, туды, дзе неба сыходзілася з зямлёй, — і, здаецца, напраўду ўбачыў жывую душу.

—Нехта ідзе...— узрадаваўся ён: за ўсё лета ён бачыў тут толькі аднаго чалавека — старшыню сельсавета, — той прыйшоў да ix з другога боку, з Хатавы. А гэты чалавек ішоў з Налібак.

—Бронісь, Бронісь!— паклікала маці бацьку i паказала таму рукою.— Нехта ідзе... Няўжо хто з мястэчка вярнуўся ці з Налібак?

Бацька перастаў касіць, разагнуўся, прыклаў руку да лба i гэтаксама пачаў глядзець на чалавека, што ўсё прыбліжаўся.

—Мужчына...— пазнала маці, а пасля, калі чалавек падышоў бліжэй, спытала: — Зірні, Казя, ці не ў нямецкім ён мундзіры? Вой, дальбуг, той стары немец, які нас паліў... Утаіўся во, мусіць...

Калі чалавек падышоў зусім блізка, як можна было ўбачыць твар, дык i Казік пазнаў ужо: так, гэта той стары лысы немец. Ён быў у зношаным, без пагон мундзіры, у старой-старой пілотцы. У чаравіках. На схуднелым твары з запалымі, як выцвілымі вачыма, здаецца, стала яшчэ больш маршчын, якіх надта шмат — як слаямі — было на лбе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міг маладосці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міг маладосці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міг маладосці»

Обсуждение, отзывы о книге «Міг маладосці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x