Генрых Далідовіч - Міг маладосці

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міг маладосці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міг маладосці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міг маладосці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні i аповесці. Пераважная большасць апавяданняў пра сучаснасць, пра моладзь. Аўтара цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць i працаваць, імкнуцца да дабрыні i духоўнага ўзбагачэння. З асаблівай узрушанасцю даследуецца таемны i чароўны свет пачуццяў. Аповесці разнатэмныя: «Жывы покліч» — пра станаўленне маладой сям'і ў пасляваенны час, «Юля» — пра лёс маладой жанчыны, якая змагаецца за сваё шчасце.

Міг маладосці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міг маладосці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Салдаты i паліцыянты густа абляпілі афіцэраў, слухалі, са згодаю ківалі галовамі. Толькі, здаецца, лысы немец не лез наперад, a стаяў ззаду ўсіх абыякавы i стомлены.

Праз хвілін пяць усе пачалі разыходзіцца. Ля тоўстага афіцэра засталіся толькі прыезджы афіцэр i паліцыянт Шыдлоўскі.

—Увага, людзі!— звонкім голасам закрычаў Шыдлоўскі, выцягваючы шыю.— Пан маёр мае загад адправіць вас усіх у Стоўбцы.— Пасля ён на хвіліну замоўк, павярнуўся да «пана маёра» i слухаў, што той яму гаворыць, — Пан маёр дае загад ехаць адзін за адным. Не адставаць i не перагаворвацца! Хто ўздумае ўцячы — расстрэл на месцы... Тут вы прыносіце толькі шкоду, a ў вялікай Нямеччыне будзеце прыносіць карысць сваёю працаю... З богам! Паехалі! — i ўжо не Шыдлоўскі, а «пан маёр» выйшаў наперад, падняў руку i махнуў пярэднім фурманам.

—Вось i ўцячы, не паедзь у іхнюю Нямеччыну...— прашаптала маці, калышучы на руках Вэрцю, — Паб'юць, як мух...

—Дарога доўгая, пад сорак вёрст...— адказаў бацька.— Як удасца, дык i будзем уцякаць... Калі яны тут душу вымаюць, дык у іхняй Нямеччыне пагатоў не будзе дабра...

Пярэднія падводы, што, мусіць, ужо доўга стаялі на аселіцы, рушылі ў бок Дзераўной — першага мястэчка за Янковічамі па стаўбцоўскай дарозе. Казік яшчэ доўга сядзеў на возе i чакаў, калі крануцца яны. Каторыя немцы паўскоквалі на калёсы, вартавыя з сабакамі пайшлі збоку. Матацыклісты паселі на матацыклы i памчалі да Дзераўной пустою вуліцаю. З яе ўзнімаўся гарачы пыл i попел.

Недзе далека, як баючыся заставацца ў спаленым мястэчку, закудахтала курыца, са страхам завыў сабака...

Казік бачыў: фурманкі выцягнуліся ў доўгі шнур. Яны падаваліся спярша па аселіцы, па стаптанай траве, пасля выехалі на пясчаную дарогу, з яе — на брук. Мястэчкам, пасярод дымных гарачых папялішчаў, падаліся да рэчкі. За капліцаю пасярод абгарэлых ліп сіратліва стаяў нядаўна новы, жоўты, а цяпер абсмалены высокі крыж, праязджаючы ля яго, тутэйшыя мужчыны знімалі шапкі, а кабеты жагналіся.

Ззаду Казіка ехала яшчэ шмат калёс, збоку ix сунуліся немцы, паліцыянты, але яны не знялі насупраць крыжа шапак, толькі абыякава паглядзелі на яго.

«З богам!» —чамусьці ўспомпілася Казіку, успомнілася тое, што гаварыў «пан маёр» i тлумачыў Шыдлоўскі...

Скончылася мястэчка, паказалася гара, з якой раней людзі бралі гліну, але цяпер там, у яміне з вадою, было нацярушана шмат вуголля, пахла дымам. Дымам пахла i ў лесе, што пачаўся адразу за рэчкаю, ля якой на беразе ляжала гарэлая салома. Дым у лесе стаяў што пара пасля дажджу, калі нечакана прыпячэ сонца.

—Вожачка! — забедавала зноў маці, — І што будзе з намі? Голыя, галодныя ў чужы свет едзем, дзе нас ніхто не чакае i не прытуліць...

—Усё мястэчка едзе, — сказаў бацька.— Можа, як ацалеем усе разам...

Цяпер i ён прымасціўся ўперадзе на драбіне. Як устаў раніцай у зрэбнай кашулі, так i ехаў у ёй. Па лесе густа кацілася рэха ад калёс, плыло збоку, як там, непадалёку, ехаў яшчэ адзін абоз.

Калі былі на паўдарозе да Дзераўной, нечакана ўперадзе пачуліся стрэлы — задудукаў аўтамат. Як яшчэ крыху пад'ехалі бліжэй, дык убачылі на абочыне, на дарозе ў Балявічы, што былі справа, калёсы. Ля ix, скурчыўшыся на зямлі, нерухома ляжаў гаспадар, местачковы жартаўнік, шавец Янка Навіцкі, а на калёсах, паваліўшыся адно на адно, раскінуўшы рукі, ляжалі Янкава жонка i дзеці. Кабета як накрывала сабою дзяцей, белая блузка на яе спіне была чырвоная-чырвоная...

—О божа! — усклікнула маці i закрыла твар — апусціла галаву i прытулілася да Вэрці, — Бедныя Навіцкія, бедныя дзеткі!..

...Калі мінулі ўжо Дзераўную, яшчэ некалькі мястэчак за ёю, уехалі ў стараваты лес. За гарою, перад павароткаю, маленькі чарнаваты конік, які ішоў ззаду i ўсю дарогу намагаўся не адстаць, прыпыніўся. За ім стаў i абоз. З калёс саскочыў пажылы гаспадар, сагнуўся. Следам за ім злез з воза i невысокі немец, трымаючы ў руцэ аўтамат, гэтаксама прысеў i пачаў пазіраць на задняе крывое кола.

Казікаў бацька, які ўвесь час азіраўся i ўбачыў гэта, турзануў, каб конь пабег, i за павароткаю, калі не было відаць задніх калёс, звярнуў налева i пачаў хлістаць лейцамі каня па нагах.

—Бронісь, што ты робіш? — аж жахнулася маці.— Заб'юць жа! Паб'юць, як i Навіцкіх...

Конь спачатку рвануўся, відаць, спалохаўся, а пасля шпарка пабег па лесе. А бацька, не слухаючы маці, паганяў i паганяў яго — калёсы трэсла, падкідала на пнях. Колькі разоў задняя вось ледзь не чаплялася за камлі хвоек, але саслізгвала, толькі да белай смалы здзірала з ix кару. Мільгалі ў вачах хвойкі, ядлоўцавыя кусты, чарнічнік. А бацька сцёбаў i сцёбаў каня лейцамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міг маладосці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міг маладосці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міг маладосці»

Обсуждение, отзывы о книге «Міг маладосці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x