Генрых Далідовіч - Міг маладосці

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міг маладосці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міг маладосці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міг маладосці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні i аповесці. Пераважная большасць апавяданняў пра сучаснасць, пра моладзь. Аўтара цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць i працаваць, імкнуцца да дабрыні i духоўнага ўзбагачэння. З асаблівай узрушанасцю даследуецца таемны i чароўны свет пачуццяў. Аповесці разнатэмныя: «Жывы покліч» — пра станаўленне маладой сям'і ў пасляваенны час, «Юля» — пра лёс маладой жанчыны, якая змагаецца за сваё шчасце.

Міг маладосці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міг маладосці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Маці, неяк раптоўна згорбіўшыся, замітусілася па хаце, мусіць, нічога не бачыла перад сабою ад слёз. Узяла з калыскі Вэрцю i зноў паклала яе ў калыску. Кінулася да шафы, але нічога не дастала. Садрала з ложка дзяругу, разаслала на падлозе i пачала кідаць на яе падушкі, дзяругі, яшчэ раз адчыніла шафу i выхоплівала з яе сукенкі, ручнікі, прасцірадлы. Кідала долу i галасіла.

—Адзявайся i абувайся, сынок, — сказала яна праз хвіліну, усё плачучы.— Ты вялікі ўжо, сам... Адзін бог ведае, куды нас пагоняць i што з намі зробяць...

У Казіка ў роце стала суха i горача; ён, здаецца, не разумеў ніякага страху, але на самай справе адчуваў яго кожнаю жылкаю, адчуваў, што вось-вось будзе тая самая страшная бяда, якой яны кожны дзень баяліся... Ён знайшоў пад лаўкаю новыя лапцікі, за лета ні разу не абуваныя, палез на печ i выбраў мяккія анучкі.

Вярнуўся ў хату бацька, пачаў памагаць маці ўціскаць i завязваць клунак.

—Выходзь, Бронісь...— зазірнуў з сянец i нецярпліва падагнаў бацьку паліцыянт, — Давай скарэй на двор... Старшы наш едзе. З ім не пагаворыш: люты звер... З-за вас i мне ўляціць...

Бацька, нічога не адказаўшы, хутка апусціў у мех міскі, лыжкі, патэльні i гаршкі, выплюхнуўшы з ix у сенцы ваду i палуднёвую ежу, адчыніў паліцу i забраў з яе сподачкі, відэльцы ды збаны. Завязаў мех i панёс яго перад сабою на двор. Тады вярнуўся i пачаў збіраць харч — звараную бульбу, малако, яйкі. Маці дастала з калыскі Вэрцю, захутала яе ў свежыя полкі, моцна спавіла.

Пачулася, як пад'ехаў яшчэ адзін матацыкл, прыпыніўся i сярдзіта, як чмель, зататахкаў.

—На, Хойзер, вас іст дэн лос?[ 3 3 Ну, Хойзер, што тут у цябе? (ням.) ] — злосна па-нямёцку закрычаў прыездяш мужчына.

—Гэр лёйтнант, ix мэльдэ...[ 4 4 Пан лейтэнант, дазвольце далажыць... (ням.) ] — пачуўся тут жа збянтэжаны голас старога немца.

—Маўль хальтэн... Лoc, лос! Абэр шнэль, фэрлюхтэр![ 5 5 Заткніся... Давай, давай! Хутчэй, чорт вазьмі! (ням.) ]

Крыклівая гамонка заціхла, пачулася на двары тупатня, нібы бег статак кароў, i праз нейкі міг убеглі ў хату спалоханыя, але вельмі рашучыя ад гэтага сполаху стары немец i паліцыянт.

—Шнэль, шыэль! Алле хінаўс![ 6 6 Хутка, хутка! Выходзьце ўсе! (ням.) ]

—Выходзьце, — сказаў услед за немцам паліцыянт.— Афіцэр загадаў — i салдаты пайшлі за хлеў падпальваць хату... З усіх бакоў, так сказаць...

—Успомняць табе, Шыдлоўскі, яшчэ гэта нашы людзі, — злосна сказала яму маці, — быць не можа, каб век тут ваш Гітлер панаваў, мучыў народ... Адальюцца вам нашы слёзы...

Той, хмурачыся, прамаўчаў, пасля буркнуў:

—Маю хату гэтаксама паляць, бо тут будзе голая зона... Каб нічым не маглі парцізаны пажывіцца... Блакада...

—Не паглядзелі, што i пяты ім лізаў...— злосна сказала маці, узяла на рукі Вэрцю i паклікала Казіка ісці на двор.— I чаму на свеце ест такія дурні: чужынцы прыйдунь, здзекуюцца, а свае ім яшчэ i памагаюць?..

На двары ля ганка Казік убачыў калёсы, на якіх ляжаў мех з пасудаю, кош з пустымі мяхамі, сякера i піла. Бацька вёў з-за хлява мокрага ад расы каня i нёс у руцэ хамут ды дугу, на якой жалобна пазвоньвала кольца.

—Шнэль! — крычаў на салдат i на бацьку высозны, тонкі, што цэп, светлавалосы афіцэр.— Альзо, ецт іммэр форвэртс! У Янковітшы!..[ 7 7 Хутка! Bось цяпер толькі нацерад! У Янковічы!.. (ням.) ]

—Ды толпе гэшыхтэ, ды фон гойтэ, ляст айнэн цум ідыётэн вэрдэн...[ 8 8 Пасля ўсяго, што сёння нарабілася, i звар'яцець можна... (ням.) ] — як агрызнуўся, крыўдзячыся за гэтыя крыкі, стары немец, пакутліва зморшчыўся.

—На, на, Хойзер! Хальт ды фрэссе, зонст кналле ix дых ві айнэн фэррэтэр аб! — грозна, у злосці сказаў яму прыезджы афіцэр, а пасля ўжо — як угаворваючы ці падбадзёрваючы: — Унд ix бін ззр кранк. Унд кан ніхт... Абэр вір зінд дойчэ зольдатэн... Фэрштэст ду?..— і, павярнуўшыся да бацькі, загукаў: — Шнэль![ 9 9 Ну, ну, Хойзер! Сціхні, а то застрэлю, як здрадніка! I я хворы. I стаміўся... Але мы нямецкія салдаты... Разумееш? Хутка! (ням.) ]

Стары немец нічога не адказаў, пайшоў у гумно i хутка разам з маладымі салдатамі пачаў выносіць адтуль мяшкі з жытам.

Бацька дрыжачымі рукамі запрог каня, пайшоў у хату i вынес дзяругу з адзеннем, з цяжкасцю, зморшчыўшыся ад болю ў жываце, падняў яе i паклаў на воз. Клунак заняў шмат месца, здавалася, што не будзе дзе i сесці.

—Вэг! — закрычаў афіцэр, падбег i тыцнуў бацьку кулаком у грудзі.— У Янковітшы...[ 10 10 Прэч! У Янковічы... (ням.) ]

Бацька пачаў разварочвацца, выязджаць з двара.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міг маладосці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міг маладосці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міг маладосці»

Обсуждение, отзывы о книге «Міг маладосці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x