Генрых Далідовіч - Міг маладосці

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міг маладосці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міг маладосці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міг маладосці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні i аповесці. Пераважная большасць апавяданняў пра сучаснасць, пра моладзь. Аўтара цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць i працаваць, імкнуцца да дабрыні i духоўнага ўзбагачэння. З асаблівай узрушанасцю даследуецца таемны i чароўны свет пачуццяў. Аповесці разнатэмныя: «Жывы покліч» — пра станаўленне маладой сям'і ў пасляваенны час, «Юля» — пра лёс маладой жанчыны, якая змагаецца за сваё шчасце.

Міг маладосці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міг маладосці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

—Без солі во як трава...— прамовіла яна, каштуючы буракі, — i смятанай лэпска, добра такі, забяліла, але ўсё роўна нясмачпыя.

—У каго карову забралі, дык той зусім няшчымнае есць, — адказаў бацька.— Так што яшчэ дзякуй богу... A солі, можа, на днях барадаты падашле. Картофлі ж, жыта далі... Падраджаўся ж учора падаслаць...

—Страшна, што гэты барадаты ходзіць, — сказала маці.— Хай толькі хто шапне немцам...— зірнула на Казіка, i, як убачыла, што ён «нашатэрыўся», сказала: — Гаворым вот пры дзіцяці пра такое...

—Ён жа ведае, што цяпер нікому нічога не трэба гаварыць, пра што гаворыцца ў хаце, — прамовіў бацька.— Не малы ж ужо. Знае, што цяпер i за язык людзі гінуць... Цяпер лепш за ўсё маўчаць i нікуды не паказвацца... Неразбярыха такая... Перадняваў, пераначаваў — дык дзякуй богу...

Пакуль бацькі, як часта i дагэтуль, гаварылі пра свае клопаты, пра непакой, што пануе па свеце, збіраліся есці, Казік ужо здаволіўся, насёрбаўся прэсных буракоў i адсунуўся ад стала. Хацеў папрасіць, каб маці дала кубак салодкага малака, як нечакана ўчуў, што далека на дварэ, недзе ў Грыгарцэвічавым полі, ціха, як авадзень ля шыбы, задугаў матацыкл.

Прыслухаўся i бацька, аж перастаў есці, бо добра ведаў, хто цяпер можа ездзіць на машынах i матацыклах... З бульбінай у руцэ ўстаў са столака — невялікага ўслончыка, — ды так нечакана, што другі край, дзе сядзела маці, апусціўся. Маці ледзь не звалілася долу, разліла на стале i на калені лыжку буракоў — але не зазлавала, з запытаннем зірнула на бацьку, які прачыніў у сенцах дзверы i пазіраў на поле.

—Немцы...— ціха i, здаецца, ca сполахам прамовіў ён.— Сюды едуць.

—Чаго ix чорт з раніцы нясе?— з трывогаю спытала маці.— Можа, падказаў ужо хто?.. Не дай божа... Сынок, — яна зірнула на Казіка, — ты ж нічога не гавары... Маўчы. A калі ўжо прыстануць, дык кажы, што нічога не бачыў, нічога не ведаеш...

Матацыкл затохкаў зусім блізка. Здаецца, поўз ужо дарогаю ад Навіцкіх.

—Шыдлоўскі з імі, — сказаў бацька, пакрочыў на двор.

—Ну вот...— зморшчылася маці.— Гэты паліцыянт не з добрымі дзяламі ездзіць... Ці з допытамі, ці з...— маці стрымалася i не дагаварыла, каб, відаць, не пачуў усяго Казік.

Казік не вылез з-за стала, не падаўся за бацькам, адчуваў, што зноў могуць штырхаць дуляю вінтоўкі ў жывот, дапытвацца пра партызан, натапырыўся i сядзеў каля акна, чакаў, што скажа маці. А яна спалохалася, што i есці перастала, устала i падалася ў сенцы — цікаваць на двор. Прытулілася да вушака — i відаць было, як задрыжалі яе рукі. Яна заўсёды вось так нервуецца, не можа стрымаць у руках дрыготку, калі раптам заявяцца ўзброеныя людзі.

Казік вылез з-за стала, падышоў да маці, зірнуў i ўбачыў, як да плота, што быў ад поля, ткнуўся матацыкл, аж падаліся наперад два мужчыны, якія сядзелі на сёдлах — немец-матацыкліст (без шапкі, у расшпіленым на верхнія гузікі мундзіры) i ззаду за ім вусаты «халерны» паліцыянт, які быў у чорным шынялі з шэрымі нарукаўкамі, з насунутай на вочы чорнай шапкай. Яшчэ адзін немец — у шынялі, у выпаленай сонцам пілотцы — сядзеў у калясцы. Як прыпыніліся, гэты немец адхінуў з грудзей брызент i няўклюдна, цяжка, аж завагаўся матацыкл, выпаўз з каляскі, атрэпаўся ад расы, зняў з галавы пілотку i сіняю хустачкаю, дастаўшы яе з кішэні штаноў, выцер лоб. Гэты ваяка быў зусім стары: ішоў згорбіўшыся, меў маршчыністы твар i вялікую лысіну.

Злез з сядла i паліцыянт, паправіў на плячы карабін, падсунуў яго пояс бліжэй да шыі — каб не спаўзаў. Плячо шыняля, дзе дагэтуль цёрся пояс, блішчала: вышмальцавалася.

Паліцыянт i стары немец падаліся сюды, у двор, на міг схаваліся за дрывотняю — ішлі да брамкі. Матацыкліст, сярэдняга росту пажылы мужчына, застаўся ля матацыкла, прысеў, закасаў вышэй рукавы i пачаў корпацца ў маторы.

—Гаспадар? — падышоўшы да бацькі, які стаяў на двары, не вітаючыся, сурова запытаў стары немец, пад вузкімі вачыма якога i ля доўгага, крыху дзюбаватага носа былі вялікія чорныя ўпадзіны.

—Гаспадар, — чамусьці не сваім гучным голасам, а амаль шэптам хутка адказаў бацька, ведаючы, што стомленыя, суровыя людзі вельмі злосныя.

Лысы немец прайшоў побач, падаўся ў хату. Там ці то са стомленасщо, ці то з абыякавасцю зморшчыўся, агледзеў невялікі пакой, калыску i босага Казіка, які ўслед за бацькамі зайшоў у хату. Пасля скінуў шынель, згарнуў яго, паклаў на калені i сеў на лаве. Падняў са свайго боку сурвэту i закрыў ёю сняданак. У адным месцы сурвэта абвісла i пачала мокнуць, чырванець ад буракоў. Лысы здзьмухнуў перад сабою на голым стале крошкі, дастаў з нагруднай кішэні зложаны папалавіне, абшмальцаваны з сінімі вокладкамі тоўсты сшытак i аловак. Аловак быў без дзюбкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міг маладосці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міг маладосці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міг маладосці»

Обсуждение, отзывы о книге «Міг маладосці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x