Генрых Далідовіч - Міг маладосці

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міг маладосці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міг маладосці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міг маладосці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні i аповесці. Пераважная большасць апавяданняў пра сучаснасць, пра моладзь. Аўтара цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць i працаваць, імкнуцца да дабрыні i духоўнага ўзбагачэння. З асаблівай узрушанасцю даследуецца таемны i чароўны свет пачуццяў. Аповесці разнатэмныя: «Жывы покліч» — пра станаўленне маладой сям'і ў пасляваенны час, «Юля» — пра лёс маладой жанчыны, якая змагаецца за сваё шчасце.

Міг маладосці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міг маладосці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Як маці, злуючыся на свіней, якія наступалі ёй на ногі, выліла ў карыта з ражкі едзіва, вярнулася ў хату, з яе адразу выйшаў бацька — высокі, на галаву вышэй за мaцi, плячысты, русявы, у лапцях, палатняных штанах i зрэбнай кашулі з белым кужэльным каўнерыкам.

Бацька, здаецца, гэтаксама пастарэў за гэтую зіму: сагнуўся ад працы i ўсякіх хвароб, ад страху, адпусціў рыжаватыя густыя вусы i бараду, стаў вельмі сур'ёзны, хмурны, больш маўчыць, чым гаворыць. Ходзіць, сядзіць i ўсё думае ды думае, пра нешта часта шэпчацца з маці. Употайкі ад яго, Казіка, яшчэ вясною закопваў у полі, сярод маладой бульбы, кадушку з жытам, a гэтымі днямі амаль не бывае дома, а недзе ходзіць. Праўда, гэтую ноч спаў дома.

Калі Казік запытаецца часамі, дзе ён, бацька, быў, дык i той, i маці засыкаюць, пачнуць вучыць, што трэба гаварыць, калі зойдуць «чужыя дзядзькі» i запытаюць, дзе «гаспадар». Казіку тады трэба адказваць, што «няма таты дома, пайшоў у Івянец i не вярнуўся яшчэ...».

Бацька, здаецца, гэтаксама з дзівам пазіраў на густы туман. Ён нёс з сянец дошчачку з прысохлай зверху каламаззю i невялікую трэску. Падаўся да калёс, што стаялі ля дзвярэй гумна.

Казік ведаў, што бацька будзе зараз ладзіць воз, бо збіраецца вечарам з суседзямі ехаць у млын. Казіку вельмі хацелася гэтаксама паехаць з ім — ад'ехацца хоць ад свайго двара, паглядзець дарогу, лес, паслухаць, пра што будуць гаварыць мужчыны, паглядзець млын, раку, камень, што трэ зерне, меле муку, захацелася з'есці хлеба. Хлеба ўжо не пяклі даўно, з пачатку лета — не было мукі: тая, закапаная, дзежачка ўсё роўна прапала... З астатняй гаркаватай i пратухлай мукі, якую маці выкалаціла з вялікай кадушкі, што стаяла ў кладоўцы, варылі яшчэ ў чэрвені зацірку, якую трэ было есці праз сілу...

Казік падумаў, што пастаіць яшчэ крыху ля свіней, папільнуе ix i падыдзе тады да бацькі ды папросіць узяць з сабою, бо вельмі ж хочацца паглядзець «свету». Ён, не хочучы быць тут, у загарадцы, з абыякавасцю зірнуў на сцены хаты. Яна са старога дрэва, з падгнілымі падрубамі, з глыбока паточанымі бярвеннямі. Пад адною саламянаю страхою — хата, праз сцяну хлеў, гумно, дрывотня. Самая новая, жоўтая, з рудымі сучкамі дрывотня — яе бацька збіў сёлета з аполкаў i расшчапаных камлюкоў. Летась, як i сёлета яшчэ, даўно ўжо складзеныя дровы ляжалі, летавалі ля сцяны пад страхою — па той i па гэты бакі хаты.

З коміна выплываў лёгкі бела-сіні дым, пахнуў сажаю i сасною, не слупіўся ўгору, a слаўся па страсе, ападаў долу, рассцілаўся па двары, ад яго, ад дыму, завільгатнеліся сцены, плот, i з ix абвісалі i падалі на зямлю кроплі вады.

Большы парсюк, як бачыў ля сябе Казіка з дубчыкам, глытаў з карыта гушчу, аж трэсліся ў яго вушы, i не адганяў меншага. I Казіку зусім надакучыла пазіраць на свіней, на брудную ix шэрсць ды парэпаныя вялікія вушы, на стаптаную загарадку i саламяную страху хаты. Ен паглядзеў уверх, бачыў, што ўзнімаецца за Шабуневым лесам халоднае i зусім не яркае сонца, жаўцее праз туман, што там увачавідкі радзее, спаўзае, гусцее ў лагчынах i ля лесу — вісіць, як белае воблака. Пакрысе становіцца відаць сонечнае неба над туманам, i ў ім праз шэрань усё гусцей паказваецца далікатная, празрыстая сінь, i гэтая цяпер лёгкая блакітнасць паказвала на добрае надвор'е, якое мусова павінна было быць: Казікаў бацька збіраўся ехаць вечарам у млын змалоць мукі, каб спячы хлеб. Такі дзень мусіць быць сонечны i цёплы.

Бацька дастаў загваздку, зняў шайбу, адцягнуў кола, трэскаю набраў з дошчачкі каламазі i тыцнуў яе на тонкую бліскучую вось, добра, з усіх бакоў, абцёр трэску, тады зноў падняў перадок калёс, запхнуў кола на месца, пакруціў яго за спіцы, засунуў шайбу, загваздку, падвязаў яе дротам.

Большы падсвінак задаволіўся, цохнуў яшчэ раз вады i адышоў ад карыта. Цяпер не трэ было пільнаваць, i Казік пералез цераз жэрдкі, падаўся да калёс.

—Ідзі ў хату, нагуляй з Вэрцяю, — сказаў бацька, адцягнуў другое пярэдняе кола, — няхай маці ўходжваецца, ды будзем з ёго веяць жыта.

Казіку i цяпер не хацелася вяртацца ў хату, гуляць з маленькаю сястрычкаю: яна яшчэ не ходзіць, а ляжыць у калысцы. Якая з ёю гульня?

Казік пазіраў на шырокую бацькаву спіну, загарэлую рудую шыю i падумаў, што нікога на свеце няма дужэйшага за бацьку. Ён раней адзін i тоўстыя бярвенні на калёсы клаў, i нагружаны задок воза паднімаў, i яго на назе, як пушынку, падкідаў. Бацька ўсіх мужчын на хутары дужаў: часта на якіх хрэсьбінах ці вяселлях барукаўся з імі — схопіцца накрыжкі i паваліць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міг маладосці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міг маладосці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міг маладосці»

Обсуждение, отзывы о книге «Міг маладосці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x