Генрых Далідовіч - Міг маладосці

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міг маладосці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міг маладосці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міг маладосці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні i аповесці. Пераважная большасць апавяданняў пра сучаснасць, пра моладзь. Аўтара цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць i працаваць, імкнуцца да дабрыні i духоўнага ўзбагачэння. З асаблівай узрушанасцю даследуецца таемны i чароўны свет пачуццяў. Аповесці разнатэмныя: «Жывы покліч» — пра станаўленне маладой сям'і ў пасляваенны час, «Юля» — пра лёс маладой жанчыны, якая змагаецца за сваё шчасце.

Міг маладосці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міг маладосці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

—Забыўся...

—I ў мяне ўсё з галавы выскачыла, — сказала маці, — толькі цяпер прыпамінаю, дзе што засталося. Ды дзе яно засталося! Усё ж згарыць, агоранае гадамі, мазалём ды потам набытае...

Калі пачалі спускацца з горкі ў лагчыну, што цягнулася сюды ад Раўка, Казік прыўзняўся, яшчэ раз зірнуў на ахопленую полымем хату, пазіраў, пакуль было відаць. Пасля вышэй узвіўся дым, паярчэў агонь — мусіць, угарэлася сена. У Казіка моцна стукала сэрца, i ад гэтага аж калола ў скроні.

Як праехалі лагчыну, падняліся зноў на ўзгорак: у вялікай-вялікай, як акінуць позіркам, спадзіне паказаліся зусім блізкія, што на далоні, Янковічы, праз якія ляжала дарога з Івянца ў Налібакі, у Стоўбцы. Праўда, цяпер гэта было не зялёнае, з мноствам хат мястэчка, а суцэльнае задымленае папялішча. Стаялі чорныя печы, дымеліся ніжнія, яшчэ не згарэлыя вянкі сцен.

Абсмаленыя, амаль без лісця, стаялі ліпы ля вуліцы i сады, чорная, рудая вакол хат ды хлявоў была зямля, зрудзеў — нібы змарожаная старая папараць — бульбянік. Вочы выядаў дым i смурод: дым віўся адусюль — ад падвалін, параскіданых дошак, галавешак, наваленых платоў, абгарэлых дрэў. На голых яблынях, што раслі блізка ля хат, рудзелі спечаныя ад полымя яблыкі. На ix выступіў i застыў белы сок. Каторыя — самыя блізкія — яблыкі зусім згарэлі, чарнеліся маленькімі агаркамі.

— Канец свету, — шаптала маці, ківаючы галавою, — гэта ўжо канец свету... Як i ў святым пісанні сказана...

Бацька маўчаў, мусіць, браў бяду ды гора на сэрца. Моўчкі пакіраваў каня за пярэднімі падводамі па бруку, па якім колы калёс дрыготка застукалі, аж затрэсліся ў Казіка шчокі. Пасля колы прашарахцелі па пяску i спусціліся на аселіцу, што зелянела ўздоўж местачковых агародаў, шмат гадоў дагэтуль была для янкоўцаў сенакосам.

Цяпер на аселіцы было многа, відаць, з усяго мястэчка i з усіх блізкіх хутароў, запрэжаных калёс, на якіх ляжалі клункі. Ля вазоў стаялі i сядзелі хмурныя, заплаканыя местачкоўцы ды хутаране — мужчыны, кабеты, дзеці. Вакол вялікай аселіцы адзін ад аднаго на крокаў трыццаць стаялі немцы i паліцыянты. Ля ног немцаў ляжалі, паклаўшы галовы на пярэднія ногі, сабакі з маленькімі вушамі-стаякамі i з высалапленымі языкамі.

Жываты i пазухі ў салдат былі параспіраныя — відаць, напакавалі за мундзіры яблыкаў ды гуркоў; каторыя трымалі ў руках вялікія шапкі сланечнікаў, разломлівалі ix, выкідалі пустую жоўтую сярэдзіну, абіралі з поўных чорных краёў зярняты, грызлі гуркі — горкія кусалі раз-другі i кідалі пад ногі.

Бацька прыпыніў каня, як толькі стаў пярэдні воз. З калёсаў пасаскоквалі немцы, пайшлі да сваіх вартавых, весела загергеталі, i тыя адразу пачалі частаваць ix гароднінай ды садавінай. Яны выціралі яблыкі ды гуркі аб полы i грудзіны мундзіраў і, смеючыся, грызлі, весела i пераможна пазіралі на сагнаных сюды, перапалоханых, пачарнелых ад гора людзей.

Да першага вартавога, які быў бліжэй ад вуліцы, падышлі лысы немец i паліцыянт Шыдлоўскі. Ix частавалі сланечнікам, але яны адмовіліся, селі на зямлю i апусцілі ўніз галовы.

—Павязуць нас у Нямеччыну, — сказаў ціха бацька, які крыху разумеў па-нямецку.— Салдаты гавораць між сабой, што пагоняць нас на конях у Стоўбцы, а там пасадзяць на цягнік... Калі так, дык не дай бог... Як толькі выпадзе шанец — трэба ўцякаць. Няхай прападзе яна там, іхняя Нямеччына, на што яна нам...

—Каб ix дзень i ноч ганяла!— азвалася маці, кашляючы ад дыму.— Ці мы сваей зямлі i хаты не мелі? Ох, божа літасцівы, нікому нічога не ўкажаш... Што хочуць, тое i робяць з людзьмі... I Гітлер іхні горшы за ўсіх чарцей, за Люцыпара...

—Налаташылі...— сказаў бацька i кіўнуў галавою на сценку — дарогу пры янковіцкіх гародах, па якой з хутара ехалі фурманкі, заваленыя поўнымі мяхамі, адзеннем, пабітымі свіннямі. Да кожнай фурманкі была прывязана на повад карова. Кіравалі коньмі чужыя людзі. На кожным возе сядзеў яшчэ немец ці паліцыянт.

Абоз падаўся на другі бок мястэчка — ці не ў Івянец. Уперадзе i ўслед за ім ехалі матацыклы.

Некаторыя матацыклы павярнулі сюды, на аселіцу. Нa адным з ix Казік пазнаў матацыкліста, які ліў на ix хату з вядра бензін, пазнаў высознага крыклівага афіцэра. Афіцэр злез з матацыкла i шпарка падаўся па аселіцы, падышоў да другога высокага афіцэра, абкружанага салдатамі, ускінуў уверх руку i нешта доўга гаварыў. Высокі тоўсты афіцэр слухаў, пасля паціснуў прыезджаму руку, весела паляпаў па плячы.

Да гэтых афіцэраў пачалі сыходзіцца з усёй аселіцы салдаты. Вартавыя цяпер пасталі адзін ад аднаго на крокаў сто, тузалі за павадкі сабак з рудымі бакамі i чорнымі спінамі. Сабакі нехаця ўставалі, злосна гыркалі. Ад гэтай гыркатні цішэў людскі гоман, па спіне, як чуў Казік па сабе, прабягалі халодныя мурашкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міг маладосці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міг маладосці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міг маладосці»

Обсуждение, отзывы о книге «Міг маладосці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x