Генрых Далідовіч - Міг маладосці

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міг маладосці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міг маладосці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міг маладосці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні i аповесці. Пераважная большасць апавяданняў пра сучаснасць, пра моладзь. Аўтара цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць i працаваць, імкнуцца да дабрыні i духоўнага ўзбагачэння. З асаблівай узрушанасцю даследуецца таемны i чароўны свет пачуццяў. Аповесці разнатэмныя: «Жывы покліч» — пра станаўленне маладой сям'і ў пасляваенны час, «Юля» — пра лёс маладой жанчыны, якая змагаецца за сваё шчасце.

Міг маладосці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міг маладосці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

—Дзень добры вам, — падышоўшы, пільна зірнуў на ix, маўклівых, строгіх, ціха прамовіў ён.— Дзень добры.

Hi бацька з маці, ні Казік яму не адказалі, пазіралі на яго, як на нейкае дзіва: як ён уцалеў тут да гэтай пары?

—Ведаю, што ненавісны i пану, i пані...— слабым голасам, як каючыся, загаварыў прышэлец, пазіраў то на бацьку, то на маці i нават на яго, на Казіка.— Паліў вас i мястэчка... Але я не хацеў... Быў загад... Каб не паліў — пакаралі б... I радню там, у Нямеччыне, пакаралі б...

Зноў на яго словы было маўчанне.

—Я быў салдат, меў дысцыпліну... Салдат мусіць...

—Што мне цяпер тваё апраўданне!— злосна перапыніў яго бацька.— Няма во мястэчка, няма людзей... Зямля пустуе... Я не бачыў, не чуў, хто там вам загадваў... Але бачыў, як вы тут білі нашых людзей, палілі нашыя хаты... Бачыў, што ад усіх вас, праклятых чужынцаў, не было нам дабра... Была б вот цяпер ваша сіла тут, дык зноў здзекаваўся б з нас... Але чаго ты цягаешея? Уцёк? Не, не ўцячэш. Хоць няма i калі, але ўсё кіну, завяду зараз у сельсавет...

—Я, пан, у палоне, у Кляцішках, — як апраўдваўся стары.— Маю дакументы...— i ён дрыготкаю рукою расшпіліў верхнюю кішэньку мундзіра, дастаў складзены белы зверху ліст паперы, падаў бацьку.— Маю дазвол хадзіць, маю заданне... Куды ж я ўцяку? Нікуды не ўцяку. Ды i каб уцёк, то маім жа горш было б... А на тое, што цяпер ёсць, што было б, каб мы, немцы, мелі тут яшчэ ўладу, дык скажу: вайна, пане... Чыя сіла, улада, таго i права...

Бацька не ўзяў у рукі паперы.

—Ну, дык i ідзі, куды ідзеш... Сыдзі з воч... Калі б не яны...— ён кіўнуў на маці i на Казіка.— Я з табой цяпер не так пагаварыў бы... А пра сілу ды ўладу не вучы: вучаныя... Ведаем, якія вы, заваёўнікі, дабрадзеі...

—То ўсё Гітлер... Ён хацеў захапіць Расію, а не я. Мне i дома зямлі даволі. I я хачу не ваяваць, а працаваць...

Стары немец пастаяў яшчэ крыху i пайшоў. Але не на зусім. Як толькі яго адпускалі, ён прыходзіў зноў, каяўся, прасіўся, каб яму бацька дазволіў папрацаваць. I бацька, як здаўшыся, дазволіў таму рэзаць дошкі, рабіць дзверы ды вокны, ляпіць пліту. Стары немец быў майстра адмысловы, рабіў усё паволі, але трывала.

Як пачалі капаць у хаце — за плітою — яму, дзе меліся хаваць бульбу, гародніну, што даў ім за працу ружэвіцкі дзядзька, разам са старым немцам пачаў прыходзіць i малады немец. Малады немец не ўмеў гаварыць ні па-польску, нi па-тутэйшаму, дык ні яго, ні ён нікога не разумеў. Увесь час ён маўчаў i ніколі не ўсміхаўся.

...Два немцы — стары i зусім малады — прайшлі вялікае заснежанае поле i наблізіліся да замёрзлай i закіданай зледзянелым снегам сажалкі, што была непадалёку хаты. Некалі збіраліся тут дзеці з усіх хутароў — Амшарка, Ляжджа, Падзеры, — расчышчалі лапатамі снег, прыносілі кола i моцную бярозавую жэрдку, ладзілі «казу» i каталіся. Крыку, смеху тады было на ўсё наваколле...

Гэтаю зімою на сажалцы стаялі асака, ваўчкі, мятліца, якія хісталіся ад ветру i асыпаліся перамерзлаю трухою.

Стары немец, Хойзер, быў i сёння, у нядзелю, апрануты ў знаёмы стары латаны шынель, падпяразаны вяровачкаю, у старой вушанцы, завязанай пад барадою, у чаравіках, абкручаных анучамі, малады немец — ні імя, нi прозвішча яго Казік не мог ніяк запомніць — плёўся крыху ззаду гэтаксама ў шынялі без пагон; рукавіц у яго не было, дык ён падцягваў рукі ў рукавы, скрыжаваў ix на грудзях. Быў ён у змерзлых, абшмальцаваных ботах i салдацкай нямецкай шапцы з апушчанымі на вушы адкладкамі. Шыя яго была голая, чырванелася. Ішоў ён, звесіўшы галаву.

Рыпнулі намёрзлыя, з белымі галоўкамі цвікоў дзверы, напусцілі халоднай пары — зайшоў у хату бацька, ужо з месяц такі ж, як i раней, худы, скура ды косці на ім, але, здаецца, памаладзелы: згаліў вусы i бараду. Цяпер ён быў чырвоны, шчокі яго ад марозу яшчэ больш сцягнула, i ён выглядаў зусім худым. Ён скінуў нацёрты чырвонаю цэглаго кажушок (адзін на дваіх з маці), на чорнай аблямоўцы якога набілася дробнага сена i мякіны, паклаў на край пліты рукавіцы.

—Ідуць, — сказаў бацька, зірнуў на маці, якая збіралася ўжо высыпаць на стол бульбу.

—А мы во...— прамовіла яна, — запазніліся, не паснедалі яшчэ...

Бацька прамаўчаў, зірнуў толькі на гаршчок з бульбаю, што стаяў на краі пліты, пракаўтнуў сліну, i Казік убачыў, што i ён вельмі хоча есці, бо кожнага дня з'есць, што дасць маці, i не раз кажа, што ён яшчэ столькі з'еў бы. Казік ужо сёння, як толькі маці адцадзіла ваду з гаршка, ухапіў пару гарачых бульбін i, перакідваючы ix з рукі ў руку, астуджваючы, з'еў, распаліў голад да таго, што аж забалеў жывот. Хочучы есці, ён як пра сон, што спіцца, але ніколі не спраўджваецца, успомніў пра даваенпыя нядзелі, у якія маці пякла смачныя бліны, смажыла катлеты, варыла мачанне i ячменную каву, а да яе пякла салодкія сухарыкі, намазаныя зверху жаўтком i пасыпаныя цукрам...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міг маладосці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міг маладосці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міг маладосці»

Обсуждение, отзывы о книге «Міг маладосці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x