Генрых Далідовіч - Міг маладосці

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міг маладосці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міг маладосці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міг маладосці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні i аповесці. Пераважная большасць апавяданняў пра сучаснасць, пра моладзь. Аўтара цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць i працаваць, імкнуцца да дабрыні i духоўнага ўзбагачэння. З асаблівай узрушанасцю даследуецца таемны i чароўны свет пачуццяў. Аповесці разнатэмныя: «Жывы покліч» — пра станаўленне маладой сям'і ў пасляваенны час, «Юля» — пра лёс маладой жанчыны, якая змагаецца за сваё шчасце.

Міг маладосці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міг маладосці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Падлетак слухаў ды слухаў старога, а пасля хутка злез з печы, з сорамам падышоў да маці, злавіў яе правую мокрую руку i прыпаў да яе вуснамі.

—Данкэ шэн, гнэдыгэ фраў...— прашаптаў ён, пазіраў на маці з вялікаю падзякаю, як яна ўсё роўна выратавала яго ад смерці.— Данкэ шэн!..[ 12 12 Шчыра дзякую, ласкавая пані... Вялікае дзякуй! (ням.) ]

—Не трэба так...— засаромелася, аж успыхнула чырванню маці i выхапіла руку, схавала яе за спіну.— Не трэба...

Падлетак збянтэжыўся, вярнуўся на печ, да старога, які адліў з «самавара» яшчэ вады, падсаладзіў, пачаў піць. Стары яшчэ нешта доўга па-свойму гаварыў маладому, той з увагаго слухаў i пазіраў на Казіка i на яго бацьку. I сёння, здаецца, нічога не было ў гэтым позірку спалоханага i дзікаватага, а ён, гэты позірк, выдаваў звычайным дзіцячым позіркам.

...На дварэ, падняўшыся над лесам, бліснула вялікае чырванаватае сонца, ружова i калюча засвяціла ў аброслыя намараззю вокны, i ад яго святла відаць было, як плыве па хаце дробненькі залацісты пыл, кратаецца цёплае паветра ля пліты. Гэтае позняе сакавіцкае сонца было яшчэ халоднае, бо рана было яму яшчэ быць цёплым за доўгую сцюдзёную зіму, не грэла праз цёмныя шыбы, праз стылае, астуджанае паветра, але раз паказалася, адчулася, дык пара ішла да цяпла...

1974-1977

АДА

У пачатку снежня стаіліся, заціхлі дажджы, неба пасвятлела, выяснілася i калюча запальвала далёкія маленькія зоркі. Падзьмулі халодныя сухія вятры, паціснулі марозікам: вада (а яе шмат налілося за восень) пакрывалася на ноч тонкім лёдзікам; начны вецер шумеў не гарэзліва, як гуляў летам у цёплым лісці, а нудна i злосна хістаў голае голле, прычэпліваўся да адзінокага ўцалелага ліста, ірваў яго, i той вечарамі адчайна хліпаў, спяваў развітальную песню...

Ада душою адчула, што настала часіна, калі ўжо не будзе ні цяпла, ні дажджоў, але не пойдзе яшчэ i снег, яго нагоніць, насыпле, калі аднаго дня зніжэе i пашарэе неба. Але да гэтай белай радасці было не хутка: зіма апошнія гады ўсталёўваецца позна, i Ада затрывожылася ад асенняй нудоты, суму; вечарамі яна падоўгу пазірала ў запацелае, ужо даўно закітаванае акно, на чырвоныя ягады за дубэльтамі i бачыла ў глыбіні толькі сябе, адзінокую, здаецца, непрыгожую, не па гадах папаўнелую. I страшна было выйсці на двор, на пякучы холад, ды i не хацелася выходзіць: ніхто яе там не чакаў. I не таму, што яна была ў гэтай вёсцы новы чалавек, нядаўна прыехала рабіць у школу настаўніцаю, не. Вунь ад Элы i Тані, што, як i яна, толькі пачалі вучыць дзяцей, лічы, не выбіраюцца хлопцы, ледзь толькі паспеюць прыехаць з горада ці прыйсці з работы, як бягуць да ix... I Ада, як i ўся вёска, ведала, чаму шчаслівейшыя тыя дзяўчаты: маладзейшыя, прыгожыя...

Не хацелася ісці ў клуб, дзе штовечара круцяць знаёмыя пласцінкі, танцуюць, гуляюць у даміно ці хлопцы млеюць за хакеем па тэлевізары, ніколі не дадуць паглядзець кіно. Яна заракалася хадзіць у гэты клуб, на вечары, вяселлі, дзе скачуць, пяюць, шмат жартуюць; яе хлопцы не запрашалі на танцы, не праводзілі дахаты, на яе толькі ахвотна зыркалі ды абгаворвалі вясковыя языкатыя кабеты. Нават маладыя мужчыны (з імі дзяўчаты не вельмі хочуць знацца) не падыходзілі да яе, i яна, адзінокая, сядзела ў якім кутку i адчувала сябе лішняй тут.

Ада бачыла i раней, што яе не чапалі, не пісалі запісак аднакласнікі ў школе, не падалі за ёю ў інстытуце хлопцы, гаварылі толькі пра кнігі, экзамены, прасілі даць перапісаць канспект. Раней яна не баялася гэтага, але цяпер, калі ёй падбіралася пад трыццаць, яна востра адчула, што яна нямала нечага страціла i шмат чаго не знайшла ў жыцці. Ёй прыпаміналася, каго яна кахала i каму ніколі не сказала пра гэта, хоць цяпер адчувала, каб прызналася, была смялейшая, можа, была б шчаслівейшая...

Ада позна сядзела вечарамі, правярала сшыткі, пісала вялікія планы, хадзіла на ферму чытаць лекцыі, складала сваім сяброўкам доўгія лісты, чытала ўсе газеты, аднойчы нават сама напісала ў газету пра тое, як трэба цяпер кахаць. Але не надрукавалі, толькі падзякавалі з рэдакцыі за ліст, папрасілі напісаць пра тутэйшы калгас, пра калгаснікаў, пра моладзь i іхнюю працу, але Ада не пісала ды баялася: прыедзе яшчэ журналіст, зірне на яе ды скажа: мілая, табе, такой маладусе ды красуні, толькі i застаецца пісаць пра шчырасць, дабрыню, сціпласць... Яна часцей стала ўзірацца ў люстэрка i пужацца за маршчынкі ля вачэй, за твар, што не быў ужо такі белы, пяшчотны, як у юнацтве, a пацямнеў i пачаў старэць. Яна востра адчула, што адыходзіць маладосць i спяшаецца, падступаецца сталасць. I гэтага ўжо няможна схаваць, як няможна ўтрымаць цяпло, калі гоняць вятры холад, сівер, прыганяюць, укрываюць снегам, i стаіць тады суцэльная халадэча.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міг маладосці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міг маладосці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міг маладосці»

Обсуждение, отзывы о книге «Міг маладосці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x