Генрых Далідовіч - Міг маладосці

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міг маладосці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міг маладосці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міг маладосці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні i аповесці. Пераважная большасць апавяданняў пра сучаснасць, пра моладзь. Аўтара цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць i працаваць, імкнуцца да дабрыні i духоўнага ўзбагачэння. З асаблівай узрушанасцю даследуецца таемны i чароўны свет пачуццяў. Аповесці разнатэмныя: «Жывы покліч» — пра станаўленне маладой сям'і ў пасляваенны час, «Юля» — пра лёс маладой жанчыны, якая змагаецца за сваё шчасце.

Міг маладосці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міг маладосці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі аднойчы яна заўважыла ля скроні сівы волас, дык зусім растрывожылася, задумалася, што будзе з ёю далей, a ўночы ціха плакала, хоць i плакаць не вельмі хацелася, было толькі страшнавата.

...Растрывожыў яе сусед Пеця, высокі, прыгожы, які гэтай восенню вярнуўся з войска. Прыйшоў ён, як помніцца, у чацвер, быў такі сур'ёзны, як i яна, сарамлівы, негаваркі i спадабаўся ёй. Ён называў яе Адай Іванаўнай, хоць яна i прасіла быць прасцейшым, клікаць Адай, спрабавала жартаваць з ім.

Прыйшоў Пеця i ў пятніцу: яна нават не паспела пераапрануцца, паправіць прычоску. Цэлы вечар ён расказваў пра войска, калі змаўкаў, тады Ада паказвала яму свой студэнцкі альбом, сшыткі дзяцей, расказвала, як яны не хочуць вучыць алгебру i геаметрыю, пасля яны хадзілі ў кіно, хоць яна i абяцала сабе не хадзіць болей у клуб.

Назаўтра раніцай, калі Ада яшчэ спала, прыбегла Пецева маці i пачала шаптацца з гаспадыняй.

—Учора позна наш вярнуўся, — расказвала суседка, — спытала сёння, дзе быў, сказаў, што ў кіно з вашай настаўніцай хадзіў.

—I наша позна вярнулася, — сказала гаспадыня.— Была такая вясёлая, аж я парадавалася, падумала: маё ты дзіця, хай бы пашчаслівіла табе. I добрая i разумная, але вось не надарыцца добры чалавек... Можа, з тваім як згаворацца...

«Як яны, вясковыя кабеты, усё бачаць», — здзівілася Ада.

—A колькі яна палучае?

—Ды лэпска, — сказала гаспадыня, — цяпер дабавілі яшч, дык на кніжку паўзарплаты носіць.

—Хай бы жылі, — згадзілася госця, — кароўку, свінню, курэй дадзім. Ён можа шафёрам рабіць, у дом саўгасны могуць пайсці, калі з намі жыць не захочуць. Цяпер дзеці з бацькамі не заўсёды ўжываюцца.

—Чаму ж не, жыць можна, — сказала гаспадыня.— Цяпер станавіцца на ногі лягчэй, як некалі.

—Дзеўка яна сталая, — гаварыла госця, — з дыпломам, пры добрых, як ты кажаш, грошах. Толькі вось крыху паўнаватая для нашага Пеці i старэйшая.

—Гэта не бяда, — сказала гаспадыня, — затое жыць умее: сталая, сур'ёзная, працавітая.

—Яно так. Я таксама старэйшая за свайго Міколу, паўнейшая, — госця стала гаварыць цішэй, — ты ж, Алена, пагавары з ёю як-небудзь пра гэта, распытай, ці пойдзе за нашага хлопца.

—Добра. Пагаманю.

Ада заплюшчыла вочы i накрыла галаву коўдрай, ёй стала сорамна, што вось так гавораць пра яе, робяць па-даўнейшаму, што да яе па-вясковаму прыйдуць у сваты, а ёй неяк няёмка i сорамна напісаць бацькам, што ў Пеці толькі восем класаў.

Яна не ўзрадавалася, не пашчаслівела, бо думала, што гэта ўсё не так, як у іншых дзяўчат. Пасля падумала: ці варта ў яе гады спадзявацца на ўзвышанае пачуццё, жыць выдумкаю? У жыцці яно, мусіць, усё прасцей i цвярозей. Яна часамі не бачыць гэта — таму i не ўладкаваная яшчэ.

...У школе, відаць, пра ўсё ведалі: на яе, усміхаючыся, пазіралі настаўнікі, калі выходзіла на калідор, відаць, гаварылі пра яе. Пачала загаворваць з ёю i гаспадыня, хваліць Пецю.

Пеця ў суботу не прыйшоў. Ада палічыла, што ён стрымліваецца, думае, калі ўжо прыйдзе, то i папросіць яе выйсці за яго замуж. Калі ж яго не было i ў нядзелю, яна захвалявалася, засмуцілася, што не пакахае яе Пеця, пабяжыць маладзейшых шукаць.

Гаспадыня, мусіць, угадала, што Ада пакутуе, заспакоіла, што сусед паехаў у горад купляць сабе касцюм.

Назаўтра Ада, калі ішла са школы, убачыла Пецю ў новым касцюме. Сусед стаяў з сябрукамі ля магазіна i курыў. Яна прывіталася і, не азіраючыся, падалася дамоў.

—Твая? — пачула яна.

—Ай, — сказаў Пеця, — яна такая ж цікавая, як i яе алгебра.

Хлопцы пырснулі смехам, яшчэ штосьці сказалі, але яна не пачула, прыспешыла крок. У галаве яе стукала, звінела.

«Пустадомкі вы! Вам яшчэ далёка да мяне з маёй матэматыкай», — суцешыла сябе, пайшла спакойней, але не вытрымала i заплакала.

...Зіма па-ранейшаму стаяла бясснежная. Увесь снежань плыло нізкае шэрае неба, па-асенняму цабанілі дажджы. Лінула было ў адзін дзень шэрай вадзяной хлюпанкай, паляжала яна колькі хвілін на цёплых стрэхах i знікла.

У самым канцы снежня высокае i светлае стала неба, густа высыпалася ноччу зоркамі — цяпло згарнулася, узяўся іней i ўбяліў зямлю. Вада высушылася, выдзьмулася, схапілася лядком. Зямля стала цвёрдая i звонкая, гулі на моцныя маразы драты, але зімы, снежнай, з гарэзнымі, шалёнымі мяцеліцамі, не было.

Адзе зноў было адзінока, сумна i холадна на душы, яна нават здзіўлялася, чаму так нервуецца, злуецца часта на дзяцей. Яна чакала снегу, надумалася: настане снежная пара — штосьці новае, блізкае i радаснае народзіцца ў яе душы, i сама яна стане весялейшая, убачыць тое, чаго дасюль не магла разгледзець. Тады больш ахвотней i радасней здасца работа, лягчэй будзе пераносіць кпіны фізіка i літаратара, маладых жанатых настаўнікаў: яны ўвесь час пацвельваліся з яе, жартавалі, што ёй трэба выходзіць замуж — усю яе нудоту як рукой здыме. «Можна быць нешчаслівай з мужам, але нельга быць шчаслівай без мужа», — гаварылi яны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міг маладосці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міг маладосці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міг маладосці»

Обсуждение, отзывы о книге «Міг маладосці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x