Генрых Далідовіч - Міг маладосці

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міг маладосці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міг маладосці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міг маладосці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні i аповесці. Пераважная большасць апавяданняў пра сучаснасць, пра моладзь. Аўтара цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць i працаваць, імкнуцца да дабрыні i духоўнага ўзбагачэння. З асаблівай узрушанасцю даследуецца таемны i чароўны свет пачуццяў. Аповесці разнатэмныя: «Жывы покліч» — пра станаўленне маладой сям'і ў пасляваенны час, «Юля» — пра лёс маладой жанчыны, якая змагаецца за сваё шчасце.

Міг маладосці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міг маладосці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

—На поплаве ж брыгадзіраў конь выгульваецца, — сказала Вольга, — праўда, раніцай ім разворвалі бульбу брыгадзіравай сястры.

—Дадуць i нам, толькі пазней.

Вольга прамаўчала. Здаецца, яна ўсё адчула, зразумела. Можа, у гэтую хвіліну моўчкі папікала, што ён такі нерашучы, не можа дабіцца свайго.

Логвін стаяў, злаваўся, крыўдзіўся, што ўсё ў яго жыцці выходзіць не так, як павінна быць, што яго, бадай, не паважаюць, як паважаюць іншых людзей. Але што рабіць? Вучыцца быць рашучым, смелым, нахабным? Патрабаваць сваё, ні на што не зважаючы? Свае інтарэсы ставіць вышэй за ўсё астатняе?

«Ну-ну! — пасарамаціў сам сябе.— Супакойся, браток, не давай волі д'яблу! Ён цябе зацягне ў багну!»

—Оля, — сказаў, — давай пройдземся, рыдлёўкаю ўкапаем крыху на вячэру свежай бульбы.

—Давай, — паслухмяна згадзілася тая.

Логвін моўчкі падзякаваў Вользе, што яна не адмовілася ісці з ім на поле.

Сын, у куртачцы, у шапачцы, церабіўся з жончыных рук, хацеў ісці сам i несці рыдлёўку. Логвін дагаджаў, трымаў за жалеза, а чаранок даў сыну. Неслі яны так рыдлёўку — сын ступаў нешырока, але шпарка, радаваўся, усміхаўся — i ён, Логвін, лагаднеў, суцішваўся.

Паблізу, на суседскіх агародах пад яблынямі з важкімі яблыкамі, корпаліся бабулі i дзеці, капалі рыдлёўкамі бульбу. У некаторых агародах былі разагнаны плугам барозны, i яны цяпер абсохлі на ветры i сонцы, бялеліся ад спорнай бульбы.

Нечакана пачуўся далёкі самотны восеньскі кліч. Логвін зірнуў уверх, прыжмурыўся: вялікім роўным клінам веславалі на поўдзень цяжкаватыя, адабрэлыя за лета гусi, з турботнасцю пяючы развітальную песню. Логвін доўга праводзіў ix позіркам i цяпер, нібы ўпершыню, заўважыў: зжоўклі, звялі бярозы, шмат асыпалася з ix лісця. I ён зноў востра, як на вялікую перамену, адчуў, што хутка будзе холад, снег i мароз, i незразумела захваляваўся. Можа, у яго была вельмі чуллівая душа, што ён нават змены ў прыродзе адчуваў гэтак востра.

На поле яны зайшлі хутка, пазіраючы, як араў паблізу трактар, як следам за ім ляцелі, скакалі, садзіліся на зямлю, шукаючы чарвякоў, i зноў узляталі вароны i чайкі, як дзеці пасвілі каровы ці ішлі ў лес па зелянушкі i таўстухі.

...Логвін пачаў капаць, выварочваць кусты бульбы. Вольга брала бульбоўнік, трэсла i падбірала бульбу, кідала яе ў кош. Сын браўся памагаць маці, абсыпаўся пяском, выбруджваў рукавы куртачкі, але яны, бацькі, не адганялі яго — абы маўчаў, не замінаў працаваць.

Паблізу гэтаксама капала рыдлёўкаю i выбірала бульбу суседка Надзя, пажылаватая ўжо кабета. Не вытрывала, падышла да ix.

—Памажы вам божа, — прывіталася па-даўнейшаму яна.

Яны абое падзякавалі ёй.

—Як ваша бульба? — спытала Надзя. Агледзела выкапаны куст.— Чаго, дармо сабе. Стручная, гляджу, чысценькая. A ў нас сёлета не ўрадзіла. Hi на агародзе, ні на полі: лета было сухое, а мы ўгнаення падсыпалі. Згарэла, мусіць... Прыйдзецца худых парсюкоў калоць. Сёлета бульба будзе дарагая, а мяса таннае.

—Гэта нам, безгаспадарнікам, i добра, — усміхнулася Вольга, — бульбы нам сваёй хопіць, а таннае мяса купляць будзем.

—Самі капаеце...— сказала Надзя.— Бабы нашы ўсю восень гадалі: маладыя настаўнікі будуць самі капаць ці капальніц папросяць?

—Ну i што, калі мы настаўнікі? — усміхнулася Вольга.— Хіба не ў вёсцы жывём? Ці не ўмеем гаспадарскую работу пыніць, як тут кажуць? Сорам — баяцца работы.

—Нашым людзям нялёгка дагадзіць...— усміхнулася i суседка.— Будзеце самі капаць — назавуць вас ганарлівымі, скупымі альбо залішне авяскованымі, папросіце каго — пасмяюцца, што свае беленькія ручкі баіцёся ў зямлю ўваткнуць... Цяпер i каторыя вясковыя, калі павывучваюцца, не любяць вясковай работы...

—Мы нікому не стараемся дагоджваць, — сказала Вольга.— Мы, як i самі бачыце, не стараемся заводзіць вялікую гаспадарку, траціць на яе ўвесь вольны час, але лічым марнатраўствам цалкам цурацца гарода, сотак. Калі самі не будзем любіць зямлю, не ведаць сялянскую работу, дык як будзем вучыць любіць зямлю, работу вашых дзяцей?

—Яно так, — згадзілася суседка.— Я гляджу: вы маладзенькія, вучаныя, але ўмееце жыць у вёсцы. Як вы кажаце, вялікай гаспадаркі — каровы ды свіней — не заводзіце, хочаце чыстыя быць, час вольны мець, кніжкі чытаць ды школу болей глядзець, але i талковыя да ўсяго вясковага — шчаўе, ягады ды грыбы збіраеце, бульбу на садавіну абменьваеце... Яно i праўда, нашто вам тое парася купляць, а пасля яму яшчэ хлеб ці муку даставаць? Лепей за гэтыя грошы гатовага сала купіць. I сена карове не варта старацца, траціць на гэта ўсё лета, лепш малака ў саўгасе выпісаць...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міг маладосці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міг маладосці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міг маладосці»

Обсуждение, отзывы о книге «Міг маладосці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x