Генрых Далідовіч - Міг маладосці

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міг маладосці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міг маладосці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міг маладосці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні i аповесці. Пераважная большасць апавяданняў пра сучаснасць, пра моладзь. Аўтара цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць i працаваць, імкнуцца да дабрыні i духоўнага ўзбагачэння. З асаблівай узрушанасцю даследуецца таемны i чароўны свет пачуццяў. Аповесці разнатэмныя: «Жывы покліч» — пра станаўленне маладой сям'і ў пасляваенны час, «Юля» — пра лёс маладой жанчыны, якая змагаецца за сваё шчасце.

Міг маладосці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міг маладосці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

—Дзень добры, Васіль Васільевіч! — прывітаўся Логвін з ім, пасля з кавалём, які стаяў ля палаючага горна, пакручваў абцугамі ў агні жалезіну.

—Здароў! — сказаў брыгадзір i пачаў далей расказваць кавалю пра тое, як ён некалі служыў у войску.

Логвін прытуліўся да задымленай сцяны кузні, стаяў i слухаў, стараючыся не перабіць брыгадзіраву гутарку, пазіраў, як каваль пакручваў у агні жалеза, моршчыўся ад агню i выціраў брудным рукавом спацелы лоб, а пасля дастаў тое, што грэлася, i паклаў яго на кавадла. Гэта быў амаль ужо выплесканы нож.

Пакуль каваль пляскаў, заглушыў гутарку звонам, брыгадзір, чыста выгалены, загарэлы, азірнуўся, акінуў вокам Логвіна i дзёрзка, а можа, i напышліва спытаў:

—З лекцыяй прыйшоў ці баявы лісток прынёс?

Логвін сумеўся. Не чакаў такога тону, хоць i раней было, брыгадзір паводзіўся непачціва. Той, кажуць, з усімі гарэзны, дзёрзкі. Ці такі ў яго ўжо характар, ці паддае смеласці адчуванне, што іменна ён тут гаспадар, a ўсе астатнія, як цяпер Логвін, калі не падначаленыя, дык бяспраўныя прасіцелі. Улада, бывае, вельмі п'яніць чалавека, i не кожны ўстоіць супроць гэтага ап'янення.

—Васіль Васільевіч, мне трэба конь, — збянтэжана прамовіў Логвін, — хачу разагнаць баразён з пяць.

—Не паложана, — сказаў брыгадзір i адвярнуўся, сказаў кавалю: — Дык слухай... Іду гэта я...

—Прабачце, — сказаў Логвін, — я заплаціў грошы ў кантору за каня...

—Ведаю, друг, — зноў азірнуўся, дзёрзка акінуў позіркам з ног да галавы брыгадзір.— Але цяпер трэба бульбу ў саўгасе выбіраць, няможна адрываць людзей ад калектыўнай работы. Прысядзібныя ўчасткі пасля...

—Васіль Васільевіч, — з прыкрасцю да самога сябе папрасіў Логвін, — у мяне толькі восем сотак, нейкіх дваццаць кароткіх баразён. Выкапаем паціху з Вольгаю Адамаўнай, ніводнага вясковага чалавека ад саўгаснай работы не адарвём.

—Усё роўна не дам...— буркнуў брыгадзір.— Нават i тады, калі выберам саўгасную бульбу. Тады мне трэба адразу сваім людзям коней даць... Тым, што саўгасную работу пыняць...

—А я чыю работу пыню? — з крыўдаю спытаў Логвін.— Няўжо не саўгасную?! Няўжо не дзяржаўную нават?!

Той змаўчаў, толькі зірнуў са здзіўленнем ды з ухмылкаю паківаў галавою.

Логвін не вытрымаў гэтай ухмылкі, развярнуўся i пайшоў ад кузні, адчуваючы, што вось-вось заплача ад сваёй бездапаможнасці.

«Не! — апомніўся.— Hi ў якім разе не трэба адчайвацца! Хто ж буду я, што пра мяне людзі скажуць, калі пачну траціць раўнавагу ад такіх жыцейскіх часовых непрыемнасцей?! Ды як буду вучыць дзяцей быць цярплівымі, стойкімі, мужнымі?! Ix, такія непрыемнасці, трэба пераадольваць!»

—Ну, даў? — спытаў конюх. Той ужо не толькі падмазаў восі, але i паставіў на месца колы, стаяў i выціраў анучкаю рукі.

—Няма, кажуць, коней, — зманіў Логвін.— Вы ж самі гэта ведаеце...

—Дык можна было свайго Ваську даць, гуляе ж цэлы дзень.

Васька — брыгадзіраў светлаваты, з чорнымі яблыкамі жарэбчык. Той, брыгадзір, не хоча ездзіць на матацыкле, што дае яму саўгас, ездзіць на кані, на брычцы.

—Я вам вось што скажу, чалавек, — сказаў конюх.—- Надта не прасіце, майце свой гонар... Усё ж вы настаўнік... Я вось што вам параю. Вазьміце пляшку i схадзіце да лесніка, да Міколы, дык ён не толькі разарэ, але яшчэ i мяшкі прывязе дадому. А з нашым вы не дамовіцеся. Добра яшчэ, што не накрычаў...

—За што? Што благое зрабіў? — здзівіўся Логвін.— А па-другое, я ж яму не падначалены...

—Ён не зважае...

—I чаго мне да лесніка ісці, калі я ў кантору грошы заплаціў, па-законнаму хачу ўсё зрабіць?

—Хітрэй трэба крыху жыць, настаўнік...— усміхнуўся конюх.— Не забывайце, што вы, настаўнікі, аднаму, толькі добраму, вучыце, a ў жыцці яно ўсяк бывае... Дык i жыць трэба ўсяляк...

—He ўсяляк, дзядзька Апанас, — прамовіў Логвін.— Дрэнна, вельмі дрэнна бывае, калі мы ўсяляк жывём...

—Можа, яно i так, — усміхнуўся конюх, — а я вам параю: калі хочаце разараць i выбраць баразну якую, рабіце тое, што я сказаў. Другія i грошай не плацяць, i людзей ад работы адрываюць, i бульбу сваю ўжо даграбаюць. A ў вас жа не соткі, пару баразён...

«Пакуль схаджу ў магазін, пасяджу з лесніком, — падумаў Логвін, — дык не пара будзе i разорваць. Ды ці будзе яшчэ той ляснік дома?»

Ён падаўся дахаты.

—Дзе ж твой конь? — запыталася Вольга. Яна пазычыла ў суседзяў кашы, мяхі, цёпла апранула i вывела на двор сына. Таму, як адчуваў Логвін, вельмі не цярпелася паехаць «на но».

—Сёння няма свабодных коней, — i жонцы не сказаў усёй праўды Логвін, — абяцалі даць заўтра-паслязаўтра.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міг маладосці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міг маладосці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міг маладосці»

Обсуждение, отзывы о книге «Міг маладосці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x