Генрых Далідовіч - Міг маладосці

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міг маладосці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міг маладосці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міг маладосці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні i аповесці. Пераважная большасць апавяданняў пра сучаснасць, пра моладзь. Аўтара цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць i працаваць, імкнуцца да дабрыні i духоўнага ўзбагачэння. З асаблівай узрушанасцю даследуецца таемны i чароўны свет пачуццяў. Аповесці разнатэмныя: «Жывы покліч» — пра станаўленне маладой сям'і ў пасляваенны час, «Юля» — пра лёс маладой жанчыны, якая змагаецца за сваё шчасце.

Міг маладосці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міг маладосці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

—А можа, не толькі адны грошы вялікія тут вінаватыя, Міхаліна Казіміраўна? — сказаў Логвін.— Можа, яшчэ нешта i іншае прагледжана?

—А што? Вы маладзейшы, у вас больш свежыя веды — адкажыце...— зласнавата сказала Міхаліна Казіміраўна.— А я жыву тут i працую ў гэтай школе пятнаццаць гадоў, ведаю ўсіх, бачу ўсё, але не разбяруся. Закончыць каторы школу — адразу ў горад. Сем-восем гадзін папрацуе, капейку добрую атрымае — i дурэе ў вольны час... Ці не дзіва: вясковыя дзеці абыякавыя да зямлі?!

—Дарагая мая, — усміхнуўся Пётр Сцяпанавіч, любіцель паразважаць i паспрачацца.— Па-першае, рукі трэба i гораду. I шмат маладых, дужых рук. А па-другое, чаму вясковец не павінен падавацца ў горад? Што — ён навечна прывязаны да вёскі, да зямлі, не мае права вучыцца, быць інжынерам, пісьменнікам, мастаком ці рабочым?

Міхаліна Казіміраўна не ўмела глыбока разважаць, ды ўмела спрачацца, дык разгубілася.

—Можа, як вы кажаце, i вясковаму трэба горад, — прамовіла з няўпэўненасцю, — але мяне хвалюе, што вясковыя дзеці адбіваюцца ад зямлі, ад сваіх звычак, нораваў, песень, што ўсё гарадское лічаць лепшым. Мяне хвалюе, што тое, гарадское, не заўсёды самастойнае i вартае. Шмат у ім ад моды, нанесенага, шмат чужога, бездухоўнага. А мы, здаецца, па-добраму не вучым сваіх дзяцей ведаць, адчуваць духоўнае i бездухоўнае, мы болей дбаем пра хлеб, рубель, чым пра душу... Ці не таму ўжо спажывец i наш гэты Пеця? А нельга ж, паверце, нельга пускаць моладзь у жыццё толькі са спажывецкімі інтарэсамі! Такое пакаленне не будзе ведаць i не будзе шанаваць самае вялікае, святое!

Маладыя дзяўчаты маўчалі, моўчкі слухалі гэтую гутарку, хоць i яны маглі ўставіць слова-другое — успомніць, як яны i пры ix вучыліся, як вучацца цяпер дзеці, як сённяшнія дзеці добра ядуць i апранаюцца...

—Міхаліна Казіміраўна, — сказаў Логвін, — што за бацька ў Быкоўскага? Я дык яшчэ добра i не ведаю яго.

—Затое я яго добра ведаю, — расхваляваная настаўніца ўсё ніяк не магла супакоіцца, — не глядзіць ён, як яго дзеці вучацца.

—Можа, пагаварыць з ім добра трэба, можа, ён i не ведае, што вытварае тут яго сын.

Міхаліна Казіміраўна замаўчала, сціснула вусны.

—Пагаварыце, калі ласка.

—Талкавала я з ім не раз ужо, а толку ніякага... Трэба ісці толькі чатыры вярсты, час траціць, — сказала настаўніца.— За чужымі дзецьмі няма калі i пра сваіх падумаць. Дзень у школе, пасля ўвесь вечар сядзі над сшыткамі, планамі. Хадзі яшчэ па хатах i ўгаворвай бацькоў, каб іхнія дзеці вучыліся. Я зайздрошчу суседу свайму, эканамісту: у дзевяць збіраецца на працу, на машыне едзе, у шэсць зноў дома, прыязджае на машыне. Тэлевізар глядзіць, газеткі пачытвае ці спаць рана ляжа, а я яшчэ ў гэты час, правяраючы сшыткі ці пішучы планы, працую ўсё на сваю зарплату... Дарэчы, намнога меншую, як у яго... Кніжку магу толькі раз у тыдзень, у нядзелю, пачытаць...

—Такая ўжо наша работа, Міхаліна Казіміраўна, — сказаў Пётр Сцяпанавіч.— Мы — настаўнікі...

—Цяпер, як ніколі, цяжка рабіць у школе, — скардзілася Міхаліна Казіміраўна, — i вучні нялёгкія, i праграмы цяжкія. Здзіўляюся проста: усё роўна ідуць людзі вучыцца на педагогаў...

Настаўніца змоўкла, «выгаварылася», ведала, што рабіць i жыць жа трэба, падышла i пачала пазіраць у акно — за ім шастаў асенні спорны дождж, скакалі бурбалкі ў лужынах.

—Вымакне, згніе мая бульба, — пабедавала Міхаліна Казіміраўна, — уся яшчэ ў зямлі ляжыць. Няма часу выбраць яе. Што ўкапаю прыхапкамі, тое i ёсць.

Логвін падумаў, што гэта ўсё праўда. Ёсць у Міхаліны Казіміраўны сям'я, i яе трэба карміць — трэба трымаць гарод, гаспадарку, садзіць бульбу. Ён, Логвін, гэтаксама трэці ўжо год садзіў крыху, сотак восем, бульбы, хоць гаспадаркі не меў. Даваў саўгас соткі, вось ён i браў ix. Мяхоў сем пакідаў сабе бульбы на зіму, a астатнюю прадаваў ці абменьваў на садавіну. Вось гэтаксама трэба яе выбіраць, падумаў ён, а часу для гэтага ўсё не знаходзіцца. Так закруціўся ca школьнаю работаю, што ўжо другі тыдзень, як купіў, быўшы ў горадзе, тры новыя кнігі, a ўсё яшчэ не выбраў хвіліны пачытаць ix. Нават сорамна было каму пра гэта сказаць... I чым болей рабі, тым болей яе, гэтай работы, яшчэ знаходзіцца. Так зацягвае, што ледзь знаходзіш час на сон...

Зноў празвінеў званок. Кароткі адпачынак для настаўнікаў закончыўся, i яны зноў разабралі журналы i разышліся па класах. У Логвіна свайго ўрока не было, i ён, як рашыў ужо даўно, сабраўся ісці з Пятром Сцяпанавічам на геаграфію ў восьмы.

—Мікалай Аляксандравіч, калі будзеце разбіраць мой урок? — спытала Эла Іванаўна. У яе цяпер не было ўрока, i яна з хваляваннем чакала, калі ён скончыць гаварыць з Міхалінай Казіміраўнай i пагаворыць з ёю — калі яны сядуць удваіх i пачнуць разбіраць «па костачках» яе ўрок.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міг маладосці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міг маладосці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міг маладосці»

Обсуждение, отзывы о книге «Міг маладосці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x