Генрых Далідовіч - Міг маладосці

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міг маладосці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міг маладосці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міг маладосці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні i аповесці. Пераважная большасць апавяданняў пра сучаснасць, пра моладзь. Аўтара цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць i працаваць, імкнуцца да дабрыні i духоўнага ўзбагачэння. З асаблівай узрушанасцю даследуецца таемны i чароўны свет пачуццяў. Аповесці разнатэмныя: «Жывы покліч» — пра станаўленне маладой сям'і ў пасляваенны час, «Юля» — пра лёс маладой жанчыны, якая змагаецца за сваё шчасце.

Міг маладосці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міг маладосці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Логвін успомніў, што ўчора прыслаў яму ліст Мішa, даўні студэнцкі сябра. Той прыладзіўся пасля інстытута ў сталіцы, скардзіцца, што надакучыла жыць на прыватнай кватэры, сядзець у бібліятэцы ці ездзіць са студэнтамі ў вёску на працу, зайздросціць, што ён, Логвін, вось знайшоў «сваё месца ў жыцці», «паважаны ў вёсцы чалавек», ажаніўся, мае сям'ю, сам-насам з прыродаю, здаровы, «як агурок», шчаслівы. У горадзе, бачыш, такое не адчуеш, што ў вёсцы. Шчаслівы той, хто любіць вёску i жыве ў ёй. Былыя ж вяскоўцы ў горадзе не зусім шчаслівыя людзі, бо яны адарваліся ад зямлі, але не могуць прывыкнуць да асфальту.

«Кожнаму сваё...— падумаў Логвін.— Чаго ўздыхаць ды зайздросціць, выдумляць, што няможна жыць без вёскі? Можаш жыць без яе — жыві ў горадзе, не можаш — едзь во сюды, хадзі гэтаю дарогаю, як пяты ўжо год тупаю я, зарабляй свой кавалак хлеба, бяры замуж якую настаўніцу ці простую вясковую дзяўчыну, жыві, дбай, каб вёска болей духоўная, культурная стала... Адтуль, здалёку, няйлягчэй уздыхаць ді павучаць...»

Азірнуўся: ці бачыць хто, што ён, лічы, сам з сабою гаворыць? Паблізу нікога не было, толькі ля вішнёўскага мосціка паказаліся веласіпедысты. Гэта, канечне, асаўчане i ніўнянцы — вучні з самых далёкіх вёсак.

Прабег, хіснуў кусты вецер, зусім нечакана секануў халодны восеньскі дождж. Пацяжэў Логвінаў капялюш, пацямнелі, намоклі на каленях штаны, наліпла да ботаў зямля — не адарваць i не пацягнуць ног.

Кусты хутка засталіся ззаду — i перад Логвіным паказаўся зялёны не па восені выган. За ім чарнелася зааранае поле з тоўстымі белымі карэннямі на паверхні — пачыналася суседняя вёска, Міланькі. Справа стаяла ферма, i ад яе тут асабліва было пахка, гразка, ледзь праехаць ці прайсці.

Ля школьнага плота, на скрыжаванні дарог, Логвін убачыў людзей з блізкіх вёсак. Тыя чакалі машыны. Ён прывітаўся з імі, крыху пазайздросціў, што яны могуць часта ездзіць у горад, а ён бывае там раз-два ў паўгода, кожны дзень ад раніцы да цямна не выходзіць з гэтай васьмігодкі.

— Сельская інтэлігенцыя! — хтосьці з маладзейшых пажартаваў яму ўслед.— У ботах!

Логвін не закрыўдаваў. Што ж, усміхнуліся з яго гумовых высокіх ботаў, з доўгага плашча i тоўстай, напакаванай дзіцячымі сшыткамі сумкі, дык няхай i ўсміхаюцца. Ён не азірнуўся нават, сышоў i выцер аб траву боты, вымыў у лужынцы. Увосень ці ўвесну па гэтых дарогах не пройдзеш без гумоўцаў.

На ганку яго сустрэла нізенькая, заўсёды зласнаватая тэхнічка, пабурчала, што нанеслі на калідор дзеці бруду, задалі ёй лішняй работы. Логвін прывітаўся з ёю, сказаў, што няма чаго наракаць, калі такая макрата на дварэ.

Па калідоры бегалі, шумелі дзеці, ганялі карабок, пісягавалі падлогу гумовымі i кірзавымі ботамі, што падсохлі ўжо, пабялелі. Як убачылі яго — пырхнулі, пахаваліся па класах. Стаяў вялікі гоман у пяцікласнікаў: відаць, хлопцы стралялі з гумак, накідвалі паперы ці крэмзалі крэйдаю дошку, а дзяжурныя вучаніцы спрачаліся з імі. Так было ў школе амаль кожны дзень, i Логвін ужо прывык да шуму.

У настаўніцкай дырэктар, стары спрацаваны чалавек, які «дацягваў» апошні год да пенсіі, сядзеў ужо за «сваім» сталом i гартаў «Геаграфію» ; ён даўно ўжо, гэта ведалі ўсе настаўнікі, не піша ніякіх планаў. Пагартае кнігу i ідзе на ўрок. Сселіся на канапе i крэслах у куток i шапталіся маладыя настаўніцы, нават не заўважылі, што зайшоў Логвін; завіхаўся правяраць сшыткі, толькі маўклівым кіўком галавы прывітаўся Пётр Сцяпанавіч (у школе самыя сталыя настаўнікі дырэктар i яго жонка, мовавед Ігнат Карлавіч, матэматык Міхаліна Казіміраўна, фізік Пётр Сцяпанавіч ды крыху ён, Логвін, a астатнія настаўнікі зусім маладыя, толькі год-два таму назад, а то i сёлета закончылі інстытуты. З маладых, лічы, усе — незамужнія дзяўчаты).

Логвін выбраў у цеснай маленькай настаўніцкай вольнае месца i павесіў свой мокры плашч, скінуў цяжкія боты i абуў чыстыя наваксаваныя туфлі, што заўсёды стаяць у школе. Ён пераабуўся, разгладзіў калашыны i адразу ж адчуў сябе памаладзелым.

Ішла перадача па радыё, але ніхто яе не слухаў, чакалі, калі прагучыць шэсць сігналаў — будзе дзевяць гадзін, празвініць званок, i трэба будзе ісці на ўрок, забыцца пра свае асабістыя клопаты, а быць толькі настаўнікам, думаць пра дзяцей, вучыць ix ці правяраць, што яны ведаюць. Да Логвіна, хоць нарэшце заўважылі, дзяўчаты не загаварылі, а ён, не крыўдзячыся, а нават усміхаючыся, прычасаўся, дастаў з макраватай сумкі свае планы, ведаючы, што сёння яму як завучу трэба ісці на першы ўрок у шосты клас. Там не яго асабісты ўрок, a ўрок Пятроўскай, i трэба пабыць на ім.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міг маладосці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міг маладосці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міг маладосці»

Обсуждение, отзывы о книге «Міг маладосці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x