Генрых Далідовіч - Міг маладосці

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міг маладосці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міг маладосці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міг маладосці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні i аповесці. Пераважная большасць апавяданняў пра сучаснасць, пра моладзь. Аўтара цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць i працаваць, імкнуцца да дабрыні i духоўнага ўзбагачэння. З асаблівай узрушанасцю даследуецца таемны i чароўны свет пачуццяў. Аповесці разнатэмныя: «Жывы покліч» — пра станаўленне маладой сям'і ў пасляваенны час, «Юля» — пра лёс маладой жанчыны, якая змагаецца за сваё шчасце.

Міг маладосці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міг маладосці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Логвін спакойна зірнуў на знаёмыя вішнёўскія хаты, на блізкі высокі, з жалезнай, пафарбаванай у сіні колер агароджай помнік, на недабудаваную двухпавярховую кантору i ўбачыў: за ноч ля яе пабольшала горка белай цэглы, прывезлі дошкі, аконныя рамы i дзверы. Цяпер i гэта ўсё мокрае, a ў карытцах, дзе рабочыя размешваюць пясок i цэмент, сабралася поўна шэрай вады.

Насустрач яму гнаў статак кароў ахінуты новым брызентавым плашчом Кастусь, тутэйшы пажылы пастух, крычаў на ўсю вуліцу: «Выганяй!» — ляскаў доўгаю пугаю i трубіў у бярозавы ражок. Логвін павітаўся з пастухом, з жанчынамі, якія выпускалі з двароў жывёлу, сышоў з гразкай вуліцы i пайшоў далей агародамі. Але i тудою ісці было не лепей, бо араная мяккая зямля размокла, была слізкая i вязкая.

Логвін павярнуў на вуліцу. Як пралазіў праз вядомую дзірку ў плоце, сутыкнуўся з гаспадыняй двара. Насця, невысокая худая кабеціна, ca здзіўленнем зірнула на яго, але змаўчала, адвярнулася: учора на бацькоўскім сходзе ў школе Логвін сароміў яе перад людзьмі, што яна не глядзіць за сваімі дзецьмі-вучнямі — яны слаба, на двойкі i тройкі, вучацца, часта ўцякаюць з урокаў i праседжваюць у «зялёнай школе», недагледжаныя. Насця спачатку сядзела i маўчала, нібы чапалі не яе. Пасля прыскочыла да стала, апраўдвалася, аж слязу пусціла, што ёй, удаве, цяжка, за работаю няма калі глядзець за малымі, яна не вінавата, што дзеці не горнуцца да кніжкі: няма каму ix прыструніць, памагчы ім. Гэта іншым кабетам, у каго ёсць гаспадары, хто не ходзіць на работу, а топчацца пры доме, хапае часу дзяцей глядзець. Калі ж тыя, «іншыя», накінуліся на яе, што яна напраўду мала зважае на вучобу дзяцей, дык Насця раззлавалася, закрычала з папрокам: «Калі школьнікі слаба вучацца, не слухаюцца, дык як тады вучаць настаўнікі, за што грошы палучаюць?»

Сёння вось, падумаў Логвін, можа, ён павінен быў злавацца на гэтую гнеўную, непераборлівую ў словах Насцю, не прывітацца з ёю, а не яна адварочвацца ад яго. Але ён, пералезшы праз дзірку ў плоце на вуліцу, усміхнуўся:

—Дзень добры, цётка Насця!

—Дзень добры, — нібы прысаромлена буркнула тая i паспяшала ў свой двор, толькі, здаецца, у сенцах усё ж прыпынілася, раз-другі зірнула на яго.

Логвін паддаў кроку: перад ім быў яшчэ ладны кавалак дарогі, з добрую вярсту, калі не болей. Ішоў ля слізкіх платоў, бачыў, як з комінаў хат выплывае тоненькі рэдкі дымок, сцелецца, чапляецца за частакол, нюхаў дым i чуў: Вера Чалей смажыць маладое сала з цыбуляю, Анюта Мытнік пячэ дранікі, у печы Волькі Квітун кіпіць вада ў саганку з бульбаю, льецца вар на под. Ідучы раніцай вясковай вуліцай, можна добра ўведаць, хто збірае што на сняданне...

Нечакана даўся ў нос горкі, быццам хто абсмальваў гуску ці авечую галаву, пах; Логвін адразу зірнуў уверх: з коміна Сямёніхі выскачылі чырвоныя іскры, услед за імі, як з кулямёта ноччу, шыбанула яркае, аж белае, полымя, а пасля паваліў густы чорны дым — відаць, угарэлася высахлая, даўно нячышчаная сажа.

Логвін забег i сказаў старой кабеце, што гарыць у коміне. Тая стаяла ля стала i крышыла буракі. Спачатку здзівілася, што ён зайшоў да яе, старой, адзінокай, тады хуценька пашлэпала да печы, качаргою раскідала ў ёй палаючыя дровы. Пасля выйшла ўслед за ім з хаты, папрасіла запыніцца на хвіліну ў сенцах, а сама падалася ў кладоўку.

—На во, настаўнік, яблык, — вярнуўшыся, выцерла аб фартух чырвоныя ад буракоў рукі i падала вялікую зялёную антонаўку.— Зубы маладыя, з'ясі.

Логвін падзякаваў i хутка пайшоў, думаючы, што калі i далей будзе так прыглядацца да ўсяго, заходзіць у хату, дык можа спазніцца на ўрок.

Выбліснула халоднае i зусім няяркае сонца, рассеяла шэрань. Адразу пасвятлела, пачысцела наваколле, папоўз лёгкі рэдзенькі туман у лагчыны i над лес. Логвін яшчэ прыспешыў крок, выйшаў з вёскі, абмінуў стары гнілы масток — i перад ім паказалася каляіністая, перамешаная коньмі i машынамі дарога, зарослая па ўзбочынах нізкімі дзікімі кустамі. Бывала, Логвіна даганяў тут ранішні аўтобус, спыняўся i падвозіў у Міланькі, але цяпер, у такую бездараж, ён больш не ходзіць. Мясціны тут нізкія, гліністыя, дык таму i бездарожныя.

Логвін, хоць тупае гэтаю дарогаю кожны дзень у школу i вяртаецца дамоў, прывык да яе, але сёння зірнуў вакол i трывожна адчуў, што адкрасоўвае, марнее прырода — пабяднела на лісце, асыпалася за ноч бярозка ля старога, высока ссечанага некім асінавага пня, пачырванеў, здаецца, аж гарыць, малады адзінокі па правы бок дарогі клёнік, толькі па-ранейшаму не траціцца пышны на зеляноту дуб, трымаецца алешына. Логвін прагна пазіраў на прыродную шматфарбнасць i адчуваў, што гэтымі днямі на дварэ будзе самая краса, бо хутка i пажаўцелае i пачырванелае лісце патухне, нібы жар у грубцы, пачарнее i зляціць долу. Тады трэба будзе доўга, аж да другой восені, чакаць, каб яшчэ раз убачыць гэтае хараство. Падумаў ён так, i да яго падкацілася, запоўніла добрая радасць, захапленне, што ён тут жыве, бачыць усё гэта, ходзіць дарогаю, якой, можа, больш нідзе такой няма...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міг маладосці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міг маладосці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міг маладосці»

Обсуждение, отзывы о книге «Міг маладосці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x