Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I, вядома, у адно і другое «касіно» маладыя і старыя афіцэры кожны вечар прыводзілі прыгажунь — апранутых, як лялечкі, ва ўсё новае, распрамененых, маладзенькіх і рагатлівых.

3

А яшчэ на вуліцы Гувера тырчалі прастытуткі.

Маючы адзіную забазу, салдаты з адпускнымі паперкамі ў кішэні, напуцаваўшы чаравікі, бегалі туды вечарамі, як па вёсках хлопцы лёталі на музыкі.

Не адставаў ад іх і Лаўрэн.

«Ух, сколькі было там гэтых самых прастытутак. Полек і немак[ 15 15 У даваенным Гродне дзесяць працэнтаў насельніцтва былі немцы ]. Яўрэек і рускіх. Ладных і брыдзёрных. Маладых і старых. Рослых і каратышак. А ўсе мелі чорныя кніжачкі, куды дактары ставілі ім адзнаку аб праверцы. За царскім часам, казалі, дзеўкі правяраліся кожныя дзесяць дзён, а за палякамі ўжэ — аж па два разы на тыдзень, і ўлік быў больш дакладны. Бессаромныя — ліплі, бы тая смала. Так і сунулі табе пад самы нос тую кніжачку з апошняй праверкай, каб ты яе не баяўса, ды ішлі за мужыком нават за пяцьдзесят грошай.

Прыглядзішса да каторай — нармальная зусім дзеўчына, у вачах — ні сораму, ні вінаватай усмешкі. Прызваіто апранутая, у кожнай шчз нават «андуляцыя»[ 16 16 Шасцімесячная завіўка (польск.). ]. Паводзілі сябе нібы ў майстэрні ці краме — свой занятак трактавалі як звычайнае рамяство. Яшчэ іпшая, зараза, пекная. Каб у магазіне ці на вуліцы наступіў такой на ногу, не ведаў бы, як вінаваціцца...»

Кавалерове маюць запалкі? — з фрывольнай гуллівасцю чаплялася такая да салдата.

Паненцы пшыпаліць?

Ты хоць курносы, а — здагадлівы!

Но, но-о!.. А пшыпаліць да-аць можам! — падхопліваў «пароль» чарговы ахвотнік да сустрэчы і адразу адпраўляўся з ёю ў стары парк.

Аднойчы яны з Васілём пайшлі на Нёман шукаць Бельскую. Не то гарадскія, не то вясковыя дзве дзяўчыны, таксама з «андуляцыяй», у шэрых плашчыках і з рыдыкюльчыкамі, спаткалі іх, як братоў. Адна добразычліва пацікавілася:

Панну Зюту вам? Занятая!

— З кліентам якраз!— удакладніла другая.

Васіль аж змяніўся з твару.

Вы дамаўляліся?— паспачувалі яму.— Дзісяй работы мае многа, прошэн пана, ніц не зробіш!

I з аголенай праматой далі зразумець, што гэтую самую Зюту ахвотна могуць.

I далей у паводзінах дзевак прабівалася спачуванне да сяброўкі, салідарнасць ды гатоўнасць абараніць. Лаўрэн выразна пачуў, як шэптам перагаворваліся:

З кім яна цяпер?

З Драздоўскім.

Ма-атко бо-оско! Гэты — патрабава-альны!

Та-ак. Покуль адпусціць, душу з яе выме!

Хо-олера я-асна!..

Васіль слоў іхніх не чуў — за гэты час супакоіўся. Дзяўчаты ўжо хлопцам як бы і спадабаліся. Абодвум цяпер не хацелася іх пакідаць.

На прапанову замены Лаўрэн перад развітаннем не то жартам, не то ўсур'ёз тады кінуў:

— А мы, паненкі, не супроць і вас, але ж не маем капіталу!

Дзеўка бесцырымонна адрэзала:

— Тут вам не дабрачыннае таварыства!

Не багадзельня! — дадала другая.

Першая пакпіла:

Шчэ — у доўг захочаце?

Толькі цяпер абодва далі драла.

Зюта Бельская — пышнацелая і каравокая — слыла сярод іх каралевай. Гэтая брала з кліентаў аж па два злотых, таму была не надта даступнай для салдат — прымала капралаў і харунжых. Якім чынам гэта зрабіў, цяпер невядома ды і не так істотна, але ж той самы Васіль Шпак да красуні ўсё ж такі падлабуніўся і нават паступова заваяваў. Пасля службы ў войску завёў у свае Масаляны ды справіў з Бельскай вяселле.

Масалянцы казалі — першыя гады абое нават палюдску жылі. У Шпакоў нарадзіліся дачка, сын і зноў дачка. Зюта аказалася чулай мацерай і руплівай гаспадыняй. З каравокай полечкай Васіль, мажліва, і да старасці гэтак дацягнуў бы, калі б не вёска са сваім дурным прыставаннем.

Гадоў з дзесяць пасля Васілёвай жаніцьбы раптам з хаты ў хату па Масалянах папаўзла чутка — хто такая Зюта і адкуль. Людзі адразу да кабеты перамяніліся. Болей не стаў яе ніхто браць за куму. Не запрашалі на вяселлі. Не пазычалі ўжо ў Зюты ні солі, ні запалак, ні рэшата. А тады пачалі прыпісваць ёй, бы вядзьмарцы, неўраджай лёну і каноплі, паморак свіней і слабыя ўдоі.

Якраз пачалі падрастаць дзеці. Вясковыя аднагодкі на малых «шпачанят» абрынулі абразлівыя мянушкі. Як іх ні абаранялі настаўнікі, а далей другога-трэцяга класа дзеці Васіля не вытрымлівалі — школу адзін за адным кідалі.

Зюта на вёску люта азлобілася. Пачала агрызацца і абліваць масалянцаў граззю ды выдумваць, чаго не было і быць не магло, а гэта толькі падліло ў агонь масла.

З-за згрызоты і распаду вантробы злыя языкі паступова і загналі яе ў магілу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x